АБ ФIНАНСАВЫМ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНЫМ
ЗАБЕСПЯЧЭННI КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА
ПАСТАНОВА
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
21 чэрвеня 1994 г. N 468
===
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 14 февраля 2007 г. № 190 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 53, 5/24757)
![Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
5 июня 1995 г. N 286 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1995 г., N 17, ст.384);
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
6 сентября 1996 г. N 590 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 26, ст.679);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
13 февраля 1997 г. N 86 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1997 г., N 5, ст. 190);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
31 декабря 1997 г. N 1782 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1998 г., N 1, ст.17)]
У адпаведнасцi з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь "Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь" i да прыняцця
Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь рашэння аб фiнансавым i
матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннi Канстытуцыйнага Суда Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць колькасць работнiкаў Канстытуцыйнага Суда з
улiкам колькасцi суддзяў, вызначанай законам, 64 адзiнкi (без
персаналу па абслугоўванню i ахове будынкаў).
Зацвердзiць на 1994 год расходы на ўтрыманне названага Суда ў
суме 1368 млн.рублёў, у тым лiку фонд заработнай платы - 340
млн.рублёў.
2. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у II квартале 1994 г.
асiгнаваннi на ўтрыманне Канстытуцыйнага Суда, прадугледжваць у
праектах рэспублiканскага бюджэту сродкi на фiнансаванне гэтага Суда
асобным радком.
3. Распаўсюдзiць на Канстытуцыйны Суд дзеянне пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 жнiўня 1993 г. N 524 "Аб
фармiраваннi фондаў на прадстаўнiцкiя мэты i iншыя няпланавыя
мерапрыемствы" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 22, арт.432).
4. Распаўсюдзiць на суддзяў Канстытуцыйнага Суда парадак i
ўмовы выплаты надбавак да службовага акладу за выслугу гадоў,
прэмiравання, аказання матэрыяльнай дапамогi, якiя ўстаноўлены для
служачых дзяржаўнага апарату.
-----------------------------------------------------------
Пункт 4 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров от 6 сентября 1996 г. N 590
4. Устанавiць службовыя аклады:
Старшынi Канстытуцыйнага Суда ў памеры службовага акладу
Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
намеснiку Старшынi Канстытуцыйнага Суда на 5 працэнтаў i
суддзям Канстытуцыйнага Суда на 10 працэнтаў нiжэй за
службовы аклад Старшынi Канстытуцыйнага Суда.
Распаўсюдзiць на суддзяў Канстытуцыйнага Суда парадак i
ўмовы выплаты надбавак да службовага акладу за выслугу
гадоў, прэмiравання, аказання матэрыяльнай дапамогi, якiя
ўстаноўлены для служачых дзяржаўнага апарату.
-----------------------------------------------------------
5. Прыраўнаваць:
5.1. па ўмовах бытавога i медыцынскага абслугоўвання:
Старшыню Канстытуцыйнага Суда - да Старшынi Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь;
намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда - да Першага намеснiка
Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
суддзяў Канстытуцыйнага Суда - да намеснiкаў Старшынi
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.
5.2. Утратил силу.
-----------------------------------------------------------
Пункт 5.2 утратил силу постановлением Кабинета Министров от
6 сентября 1996 г. N 590
5.2. па ўмовах аплаты працы, бытавога i медыцынскага
абслугоўвання:
Генеральнага сакратара Канстытуцыйнага Суда - да
начальнiка Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь;
астатнiх работнiкаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда -
да работнiкаў Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь.
-----------------------------------------------------------
6. Устанавiць, што суддзя Канстытуцыйнага Суда мае права на:
ежегодный оплачиваемый отпуск длительностью 30 календарных
дней и дополнительный оплачиваемый отпуск после 5 лет работы в
качестве служащего государственного аппарата продолжительностью 2
календарных дня, после 10 лет - 4 календарных дня, после 15 лет - 6
календарных дней;
-----------------------------------------------------------
Абзац второй пункта 6 в редакции постановления Совета
Министров Республики Беларусь от 31 декабря 1997 г. N 1782.
штогадовы аплачваемы водпуск працягласцю 36 рабочых
дзен;
-----------------------------------------------------------
нечарговае набыцце праязных дакументаў на ўсе вiды транспарту;
нечарговую ўстаноўку кватэрнага тэлефона;
нечарговае забеспячэнне месцамi ў гасцiнiцах.
-----------------------------------------------------------
Абзац шестой пункта 6 утратил силу постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 5 марта 1997 г. N 86
Суддзi Канстытуцыйнага Суда на ўвесь перыяд работы на
гэтай пасадзе выдаецца дыпламатычны пашпарт.
-----------------------------------------------------------
Расходы суддзяў i работнiкаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда
па камандзiроўках фiнансуюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, а па
камандзiроўках суддзяў Канстытуцыйнага Суда ў iншыя дзяржавы - у
парадку, прадугледжаным для Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Суддзi Канстытуцыйнага Суда выдзяляецца ў карыстанне службовы
аўтамабiль.
-----------------------------------------------------------
Пункт 6 - в редакции постановления Кабинета Министров
Республики Беларусь от 5 июня 1995 г. N 286
6. Устанавiць, што суддзя Канстытуцыйнага Суда мае права
на:
штогадовы аплачваемы водпуск працягласцю 36 рабочых
дзен;
бясплатны праезд у межах Беларусi на ўсiх вiдах
транспарту, за выключэннем таксi i транспартных сродкаў,
якiя належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасцi;
нечарговае набыцце праязных дакументаў на ўсе вiды
транспарту;
нечарговую ўстаноўку кватэрнага тэлефона;
нечарговае забеспячэнне месцамi ў гасцiнiцах.
Суддзi Канстытуцыйнага Суда на ўвесь перыяд работы на
гэтай пасадзе выдаецца дыпламатычны пашпарт.
Расходы суддзяў i работнiкаў Сакратарыята
Канстытуцыйнага Суда па камандзiроўках фiнансуюцца ў
адпаведнасцi з заканадаўствам, а па камандзiроўках суддзяў
Канстытуцыйнага Суда ў iншыя дзяржавы - у парадку,
прадугледжаным для Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Суддзi Канстытуцыйнага Суда выдзяляецца ў карыстанне
службовы аўтамабiль.
-----------------------------------------------------------
7. Ускласцi на Галоўнае ўпраўленне вытворча-гаспадарчых службаў
i запаведнiкаў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь абслугоўванне
Канстытуцыйнага Суда службовымi легкавымi аўтамабiлямi, а таксама
жыллева-бытавое забеспячэнне суддзяў i работнiкаў Сакратарыята
Канстытуцыйнага Суда. Павялiчыць гэтаму ўпраўленню лiмiт колькасцi
службовых аўтамабiляў на 13 адзiнак.
8. Мiнiстэрству фiнансаў прадугледзець выдзяленне Галоўнаму
ўпраўленню вытворча-гаспадарчых службаў i запаведнiкаў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 2,6 млрд.рублёў для набыцця легкавых
аўтамабiляў.
9. Мiнiстэрствам, ведамствам i iншым рэспублiканскiм рэгулюючым
органам у адпаведнасцi з замацаванай наменклатурай выдзяляць па
заяўках Канстытуцыйнага Суда цэнтралiзавана рэгулюемыя матэрыяльныя
рэсурсы.
10. Мiнiстэрству ўнутраных спраў забяспечыць ахову будынка
Канстытуцыйнага Суда i iншых аб'ектаў, што належаць гэтаму Суду, а
таксама асабiстую ахову суддзяў i iх кватэр (дамоў) на ўмовах i ў
парадку, узгодненых з Канстытуцыйным Судом.
11. Мiнiстэрству сувязi забяспечыць Канстытуцыйны Суд
неабходнымi сродкамi сувязi, у тым лiку ўрадавай сувяззю.
12. Кiраўнiцтву Справамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
забяспечыць накiраванне Канстытуцыйнаму Суду нарматыўных актаў
Урада. Мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i ведамствам у
дзесяцiдзенны тэрмiн пасля дзяржаўнай рэгiстрацыi ведамасных
нарматыўных актаў прадстаўляць iх Канстытуцыйнаму Суду.
13. Дадзеная пастанова ўводзiцца ў дзеянне з дня яе прыняцця, а
пункт 4 - з 29 красавiка 1994 г.
Старшыня Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь В.Кебiч
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Н.Каўко
-----------------------------------------------------------
|