АБ МIЖВЕДАМАСНЫМ САВЕЦЕ ПА ПРАБЛЕМАХ ПАВЫШЭННЯ
КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КАДРАЎ
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 15 жнiўня 1995 г. N 446
(Збор указаў Прэзiдэнта и пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 23, арт. 557)
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 18 октября 2007 г. № 1366 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 253,
5/26012)
![Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
29 февраля 1996 г. N 158 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 7, ст.189);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
22 июля 1998 г. N 1146;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2
мая 2001 г. N 641 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 47, 5/5902);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30
декабря 2001 г. N 1914 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., N 6, 5/9723)]
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Перайменаваць Мiжведамасны савет па праблемах павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, створаны пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 мая 1993 г. N 332, у Савет па
праблемах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.
2. Утратил силу.
-----------------------------------------------------------
Пункт 2 утратил силу постановлением Совета Министров от 30
декабря 2001 г. N 1914
2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Савеце па
праблемах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў,
а таксама склад гэтага Савета згодна з дадаткам.
-----------------------------------------------------------
3. Прызнаць страцiўшым сiлу пункт 2 пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 20 мая 1993 г. N 332 "Аб стварэннi
Мiжведамаснага савета па праблемах павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 15,
арт. 277).
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
-----------------------------------------------------------
Положение утратило силу постановлением Совета Министров от
30 декабря 2001 г. N 1914
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 15 жнiўня
1995 г. N 446
ПАЛАЖЭННЕ
аб Савеце па праблемах павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
1. Асноўнымi задачамi Савета па праблемах павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў (далей - Савет) з'яўляюцца
каардынацыя дзейнасцi мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў
кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў у галiне
паслядыпломнай адукацыi, пошук шляхоў павышэння яе эфектыўнасцi ў
сучасных умовах, арганiзацыя абмену вопытам работы ў гэтым напрамку,
распрацоўка праектаў неабходных нарматыўных дакументаў i правядзенне
iх экспертызы.
2. Савет у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
2.1. арганiзуе распрацоўку канцэпцыi i разгляд перспектыў
развiцця сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў у
рэспублiцы, прымае меры па яе пастаяннаму ўдасканаленню;
2.2. заслухоўвае на сваiх пасяджэннях паведамленнi
прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання,
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў аб стане работы па павышэнню
квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў, выпрацоўвае прапановы па
ўдасканаленню гэтай работы;
2.3. вывучае i аналiзуе дзейнасць навучальных устаноў
(падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў па
пытаннях арганiзацыi i правядзення вучэбнага працэсу ў адпаведнасцi
з сучаснымi патрабаваннямi, стан матэрыяльна-тэхнiчнай базы i
вучэбна-метадычнага забеспячэння гэтых навучальных устаноў
(падраздзяленняў), а таксама iншыя пытаннi дзейнасцi Савета, што не
супярэчаць яго асноўным задачам;
2.4. прымае меры па ўмацаванню прафесарска-выкладчыцкага складу
навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi,
выпрацоўвае прапановы па ўдасканаленню сiстэмы павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, а таксама па арганiзацыi
перыядычнай стажыроўкi выкладчыкаў, занятых падрыхтоўкай кадраў для
работы ва ўмовах рыначнай эканомiкi;
2.5. аналiзуе стан работы навучальных устаноў (падраздзяленняў)
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў па навучанню
вызваляемых работнiкаў, незанятага насельнiцтва i беспрацоўных;
2.6. вывучае арганiзацыю работы недзяржаўных навучальных
устаноў (падраздзяленняў), якiя ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi
i перападрыхтоўку кадраў, наконт яе адпаведнасцi патрабаванням
Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь";
2.7. арганiзуе распрацоўку нарматыўных дакументаў, рэгулюючых
дзейнасць навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, тыпавых вучэбных праграм i
дакументаў па мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў галiне паслядыпломнай
адукацыi, а таксама правядзенне iх незалежнай экспертызы;
2.8. распрацоўвае рэкамендацыi па стварэнню i ўдасканаленню
галiновых i тэрытарыяльных сiстэм паслядыпломнай адукацыi,
планаванню работы ў гэтай галiне.
3. Савет мае права:
3.1. патрабаваць ад мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў
кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў iнфармацыю аб стане
работы па павышэнню квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў i
заслухоўваць адпаведныя паведамленнi iх кiраўнiкоў;
3.2. даваць рэкамендацыi мiнiстэрствам, iншым цэнтральным
органам кiравання, прадпрыемствам, арганiзацыям i ўстановам па
пытаннях, якiя ўваходзяць у яго кампетэнцыю, кантраляваць ход iх
выканання;
3.3. прыцягваць вучоных, работнiкаў мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў
да вырашэння праблем, звязаных з павышэннем эфектыўнасцi работы
сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, а таксама
да падрыхтоўкi матэрыялаў для разгляду на пасяджэннях Савета;
3.4. рэкамендаваць да выдання вучэбную i вучэбна-метадычную
лiтаратуру па актуальных пытаннях пераходу да рыначнай эканомiкi,
навукi i тэхнiкi, знешнеэканамiчнай дзейнасцi i iншых;
3.5. уносiць ва ўстаноўленым парадку праз Мiнiстэрства адукацыi
i навукi ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па
пытаннях павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, якiя
патрабуюць вырашэння Урада.
4. Персанальны склад Савета i яго старшыня зацвярджаюцца
Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
5. Савет працуе ў цесным кантакце з мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання рэспублiкi, а таксама падтрымлiвае
сувязi з адпаведнымi замежнымi структурамi.
6. Савет арганiзуе работу на аснове зацверджанага iм плана.
Пасяджэннi Савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей як
адзiн раз у квартал.
7. На пасяджэннi Савета вядзецца пратакол, у якiм выкладаюцца
змест разглядаемых пытанняў i прынятыя Саветам рашэннi.
Савет правамоцны прымаць рашэннi пры ўдзеле ў пасяджэннi Савета
не менш чым 2/3 яго складу.
8. На пасяджэннi Савета пры разглядзе пытанняў, якiя закранаюць
iнтарэсы асобных мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання,
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, запрашаюцца iх прадстаўнiкi.
9. Мiнiстэрствы, iншыя цэнтральныя органы кiравання,
прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы незалежна ад падпарадкаванасцi
i форм уласнасцi прымаюць меры па забеспячэнню выканання рашэнняў
Савета, якiя носяць рэкамендацыйны характар.
10. Справаводства i падрыхтоўка ўсiх матэрыялаў для пасяджэнняў
Савета ажыццяўляюцца па яго даручэнню Мiнiстэрствам адукацыi i
навукi.
-----------------------------------------------------------
Приложение утратило силу постановлением Совета Министров от
30 декабря 2001 г. N 1914
Дадатак
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 15 жнiўня
1995 г. N 446
Склад Савета па праблемах павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
Стражаў - Мiнiстр адукацыi i навукi (старшыня
Васiлiй Iванавiч Савета)
Абрамаў - начальнiк упраўлення павышэння
Анатолiй Iванавiч квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
спецыялiстаў Мiнiстэрства адукацыi
i навукi (сакратар Савета)
Андрэеў - першы намеснiк Мiнiстра юстыцыi
Iгар Сцяпанавiч
Ванееў - начальнiк упраўлення палiтыкi
Дзмiтрый Iванавiч народанасельнiцтва i развiцця людскiх
рэсурсаў Мiнiстэрства працы
Галко - першы намеснiк Мiнiстра прамысловасцi
Уладзiмiр Рыгоравiч
Гарэцкi - вiцэ-прэзiдэнт Акадэмii навук Беларусi
Радзiм Гаўрылавiч
Дабрамудраў - першы намеснiк Мiнiстра знешнiх
Альберт Аляксандравiч эканамiчных сувязей
Iваноў - саветнiк сакратарыята Намеснiка
Барыс Васiльевiч Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Коктыш - галоўны спецыялiст сакратарыята
Рамуальд Iосiфавiч Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь
Круглiк - дырэктар Мiжгалiновага iнстытута
Генадзiй Сяргеевiч павышэння квалiфiкацыi кадраў па
новых напрамках развiцця тэхнiкi
i тэхналогii пры Беларускай
дзяржаўнай полiтэхнiчнай акадэмii
Лугаўцоў - намеснiк Мiнiстра транспарту i
Анатолiй Давыдавiч камунiкацый
Сверж - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч
Сiдарэнка - намеснiк Мiнiстра архiтэктуры i
Аляксандр Дзям'янавiч будаўнiцтва
Яцкевiч - намеснiк Мiнiстра абароны
Алег Вiктаравiч
Валадзько - намеснiка Мiнiстра адукацыi
Уладзiмiр Фёдаравiч i навукi (намеснiк старшынi Савета)
Тур - намеснiка Мiнiстра эканомiкi
Андрэй Мiкалаевiч
Шаршунов - начальнiка Галоўнага ўпраўлення
Вячаслав Аляксеевiч кадраў i аграрнай адукацыi Мiнiстэрства
сельскай гаспадаркi i харчавання
Шрубенка - рэктара Акадэмii кiравання пры
Анатолiй Рыгоравiч Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
-----------------------------------------------------------
Постановлением от 2 мая 2001 г. N 641 Совет Министров
Республики Беларусь постановил ввести в состав Совета по
проблемам повышения квалификации и переподготовки кадров
Дешко Владимира Иосифовича - заместителя Министра
архитектуры и строительства, Золоторевича Ивана Ивановича -
заместителя Министра промышленности, Казаровца Николая
Владимировича - начальника главного управления образования
и кадров Министерства сельского хозяйства и продовольствия,
Петраша Александра Сергеевича - первого заместителя
Министра юстиции, Усхопчика Владимира Никитовича -
заместителя Министра обороны, Кривцова Виктора Николаевича
- проректора по учебной работе Академии управления при
Президенте Республики Беларусь, исключив из состава
указанного Совета Галко Владимира Григорьевича, Голованова
Виктора Григорьевича, Добромудрова Альберта Александровича,
Ловкиса Зенона Валентиновича, Сидоренко Александра
Демьяновича, Шрубенко Анатолия Григорьевича, Яцкевича Олега
Викторовича.
-----------------------------------------------------------
Постановлением от 22 июля 1998 г. N 1146 Совет Министров
Республики Беларусь постановил ввести в состав Совета по
проблемам повышения квалификации и переподготовки кадров
Скорбежа Анатолия Анатольевича - первого заместителя
Министра предпринимательства и инвестиций, Голованова
Виктора Григорьевича - заместителя Министра юстиции,
Волотовского Игоря Дмитриевича - вице-президента
Национальной академии наук Беларуси, Ловкиса Зенона
Валентиновича - начальника Главного управления образования
и кадров Министерства сельского хозяйства и продовольствия,
исключив из состава этого Совета Андреева Игоря
Степановича, Володько Владимира Федоровича, Гарецкого
Радима Гавриловича, Шаршунова Вячеслава Алексеевича;
утвердить заместителя Министра образования Иванова Бориса
Васильевича заместителем председателя данного Совета.
-----------------------------------------------------------
Состав Совета - в редакции постановления Кабинета Министров
Республики Беларусь от 29 февраля 1996 г. N 158
-----------------------------------------------------------
|