КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
П а с т а н о в а
24 лiпеня 1995 г. N 396
г.Мiнск
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 5 СТУДЗЕНЯ 1995 г. N 7
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Абзац другi пункта 6 пастановы Кабiнета Мiнiстра Рэспублiкi
Беларусь ад 5 студзеня 1995 г. N 7 "Аб павышэннi памеру мiнiмальнай
заработнай платы i матэрыяльнай падтрымцы асобных катэгорый
грамадзян" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 1, арт.13) выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
"непрацуючым пенсiянерам, якiя артымлiваюць сацыяльныя пенсii,-
у памеры 50000 рублёў;".
2. У мэтах недапушчэння пагаршэння матэрыяльнага становiшча
пенсiянераў, якiя атрымлiвалi грашовую кампенсацыю, выплачваць iм
рознiцу памiж агульнай сумай пенсii i кампенсацыi, выплачанай у
лiпенi 1995 г., i памерам пенсii, што падлягае выплаце ў наступных
месяцах.
3. Мiнiстэрству сацыяльнай абароны даваць растлумачэнне па
прымяненню дадзенай пастановы.
4. Гэту пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 жнiўня 1995 г.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
|