Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
П А С Т А Н О В А
26 чэрвеня 1995 г. N 324
г.Мiнск
АБ НЕКАТОРЫХ МЕРАХ ПА ЎПАРАДКАВАННЮ НАБЫЦЦЯ (ЗАКУПКI)
ЗАМЕЖНЫХ СРОДКАЎ ВЫЛIЧАЛЬНАЙ ТЭХНIКI
===
-----------------------------------------------------------
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 22 июня 2006 г. № 789 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 104,
5/22492)
У мэтах упарадкавання набыцця (закупкi) замежных сродкаў
вылiчальнай тэхнiкi за кошт асiгнаванняў з дзяржаўнага бюджэту i
пазабюджэтных мэтавых фондаў мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных
органаў кiравання, рацыянальнага выкарыстання адпаведнага
навукова-тэхнiчнага i прамысловага патэнцыялу рэспублiкi Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што набыццё (закупка) замежных тэхнiчных i
праграмных сродкаў вылiчальнай тэхнiкi за кошт асiгнаванняў з
дзяржаўнага бюджэту i пазабюджэтных мэтавых фондаў мiнiстэрстваў,
iншых цэнтральных органаў кiравання, дзяржаўных канцэрнаў, а таксама
за кошт сродкаў дзяржаўных прадпрыемстваў, аб'яднанняў i арганiзацый
ажыццяўляецца на падставе тэхнiка-эканамiчнага абгрунтавання
неабходнасцi iх набыцця (закупкi) i экспертнага заключэння, якое
пацвярджае мэтазгоднасць выкарыстання замежнай вылiчальнай тэхнiкi
пры рэалiзацыi праектаў стварэння iнфармацыйных тэхналогiй,
прыбораў, устройстваў i абсталявання.
Выдзяленне асiгнаванняў на набыццё (закупку) замежных сродкаў
вылiчальнай тэхнiкi ажыццяўляць толькi пры наяўнасцi названых
дакументаў.
Набыццё (закупку) замежных сродкаў вылiчальнай тэхнiкi з
парушэннем названых патрабаванняў разглядаць як нямэтавае
выкарыстанне фiнансавых сродкаў.
2. Ускласцi на Фонд iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь
правядзенне экспертызы тэхнiка-эканамiчных абгрунтаванняў
неабходнасцi набыцця (закупкi) замежных сродкаў вылiчальнай тэхнiкi
i тэхнiчных рашэнняў па выкарыстанню вылiчальнай тэхнiкi пры
рэалiзацыi праектаў стварэння iнфармацыйных тэхналогiй, прыбораў,
устройстваў i абсталявання з выдачай адпаведных экспертных
заключэнняў.
Лiчыць мэтазгодным стварыць для гэтых мэт пры Фондзе
iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь экспертны савет.
Мiнiстэрству эканомiкi сумесна з Мiнiстэрствам прамысловасцi,
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i Мiнiстэрствам фiнансаў
распрацаваць i зацвердзiць парадак правядзення названай экспертызы,
а таксама персанальны склад экспертнага савета. Давесцi гэты парадак
да ведама зацiкаўленых мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання, аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома, дзяржаўных
канцэрнаў.
3. Мiнiстэрству прамысловасцi сумесна з Фондам iнфарматызацыi
Рэспублiкi Беларусь прапрацаваць пытаннi комплекснай пастаўкi
тэхнiчных i праграмных сродкаў вылiчальнай тэхнiкi для рэалiзацыi
праектаў у галiне iнфарматызацыi i пры неабходнасцi ўнесцi ў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь адпаведныя прапановы.
4. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 жнiўня 1995 г.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
-----------------------------------------------------------
|