АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМI СIЛУ НЕКАТОРЫХ
РАШЭННЯЎ УРАДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ад 5 чэрвеня 1995 г. N 286
===
У мэтах упарадкавання сiстэмы прадастаўлення льгот грамадзянам
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць страцiўшымi сiлу рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь
згодна з прыкладзеным пералiкам.
2. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне праз 15 дзён пасля
апублiкавання.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 5 чэрвеня 1995 г. N 286
ПЕРАЛIК
страцiўшых сiлу рашэнняў Урада Рэспублiкi Беларусь
1. Пастанова ЦВК i Саўнаркома БССР ад 15 чэрвеня 1933 г. "Аб
паляпшэннi жыллёвых умоў навуковых работнiкаў" (ЗЗ БССР, 1933 г., N
24, арт. 176; 1935 г., N 19, арт. 108).
2. Пастанова ЦВК i Саўнаркома БССР ад 20 жнiўня 1933 г.
"Аб паляпшэннi жыллёвых умоў пiсьменнiкаў" (ЗЗ БССР, 1933 г., N 35,
арт. 236).
3. Пастанова ЦВК i Саўнаркома БССР ад 1 лютага 1934 г. N 111
"Аб паляпшэннi жыллёвых умоў савецкiх кампазiтараў" (ЗЗ БССР, 1934
г., N 4, арт. 17).
4. Пастанова Саўнаркома БССР ад 13 красавiка 1935 г. N 527 "Аб
паляпшэннi жыллёвых умоў савецкiх мастакоў i скульптараў" (ЗЗ БССР,
1935 г., N 18, арт. 98).
5. Пастанова ЦВК i Саўнаркома БССР ад 29 верасня 1935 г. "Аб
жыллёвых iльготах вынаходнiкам" (ЗЗ БССР, 1935 г., N 32, арт. 171).
6. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 28 мая 1975 г. N 168 "Аб
прадастаўленнi работнiкам кiнематаграфii права карыстання дадатковай
жылой плошчай" (ЗЗ БССР, 1975 г., N 16, арт. 260).
7. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 26 чэрвеня 1975 г. N 202
"Аб прадстаўленнi генералам, адмiралам, палкоўнiкам i капiтанам I
рангу, звольненым у запас або ў адстаўку, права карыстання
дадатковай жылой плошчай" (ЗЗ БССР, 1975 г., N 19, арт. 302).
8. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 29 снежня 1977 г. N 410
"Аб прадастаўленнi членам Саюза журналiстаў БССР права карыстання
дадатковай жылой плошчай" (ЗЗ БССР, 1978 г., N 1, арт. 22).
9. Пункт 1.1 пастановы Савета Мiнiстраў БССР ад 29 снежня 1990
г. N 349 "Аб прадастаўленнi льгот асобам, неабгрунтавана
рэпрэсiраваным у перыяд 20-80-х гадоў i пазней рэабiлiтаваным" у
рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 снежня
1992 г. N 775 (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 36, арт. 658).
10. Абзац трэцi пункта 6 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 21 чэрвеня 1994 г. N 468 "Аб фiнансавым i
матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннi Канстытуцыйнага Суда".
|