ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 жнiўня 2001 г. № 1244
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГРУПЫ РАБОТНIКАЎ ВЫТВОРЧАГА
РЭСПУБЛIКАНСКАГА УНIТАРНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА "МПОВТ"
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь наступных работнiкаў Вытворчага рэспублiканскага унiтарнага
прадпрыемства "МПОВТ":
Кокiна Вячаслава Васiльевiча, слесара механазборачных работ, за
шматгадовую плённую працу ў радыёэлектроннай прамысловасцi, асабiсты
ўклад у асваенне i ўкараненне складанага тэхналагiчнага
абсталявання;
Лучук Аду Цiмафееўну, начальнiка планава-эканамiчнага аддзела,
за шматгадовую плённую працу ў радыёэлектроннай прамысловасцi,
асабiсты ўклад ва ўдасканаленне фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi
прадпрыемства;
Малюгу Генадзiя Аляксандравiча, галоўнага канструктара фiлiяла
прадпрыемства, за шматгадовую плённую працу ў радыёэлектроннай
прамысловасцi, асабiсты ўклад у распрацоўку i асваенне новых
канкурэнтаздольных вiдаў прадукцыi;
Федзюшкiна Валянцiна Паўлавiча, электраманцёра па рамонту i
абслугоўванню электраабсталявання фiлiяла прадпрыемства, за
шматгадовую плённую працу ў радыёэлектроннай прамысловасцi, асабiсты
ўклад у асваенне, укараненне i абслугоўванне электраабсталявання
павышанай складанасцi i станкоў з лiкавым праграмным кiраваннем;
Шыдловiча Пятра Пятровiча, намеснiка генеральнага дырэктара па
якасцi прадукцыi - начальнiка аддзела тэхнiчнага кантролю, за
шматгадовую плённую працу ў радыёэлектроннай прамысловасцi, асабiсты
ўклад у распрацоўку i арганiзацыю сертыфiкацыi сiстэм якасцi на базе
мiжнародных стандартаў серыi ISO 9000.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|