Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 18 ноября 1996 г. №735 "Аб Камiсii па справах непаўналетнiх пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 


               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 18 лiстапада 1996 г. N 735                              г.Мiнск


 АБ КАМIСII ПА СПРАВАХ НЕПАЎНАЛЕТНIХ ПРЫ КАБIНЕЦЕ
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

         -----------------------------------------------------------
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь  от  10  декабря  2003   г.   №   1599
         (Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь,
         2003 г., № 142, 5/13515)    

       ![Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29
         декабря 2000 г. N  2028 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2001 г., N 5, 5/4959)]


     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць  Палажэнне аб камiсiях  па справах непаўналетнiх
(прыкладаецца).
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 1  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров от 29 декабря 2000 г. N 2028

            1. Зацвердзiць Часовае палажэнне  аб камiсiях па справах
         непаўналетнiх (прыкладаецца).
         -----------------------------------------------------------

     2. Утратил силу.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 2 утратил силу  постановлением Совета Министров от 29
         декабря 2000 г. N 2028

            2.  Стварыць   Камiсiю  па  справах   непаўналетнiх  пры
         Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у наступным складзе:

 Русакевiч                             - Намеснiк   Прэм'ер-мiнiстра
 Уладзiмiр Васiльевiч                    Рэспублiкi         Беларусь
                                         (старшыня Камiсii)

 Драко                                 - саветнiк   Прэм'ер-мiнiстра
 Валерый Уладзiмiравiч                   Рэспублiкi       Беларусь -
                                         адказны сакратар Камiсii па
                                         справах  непаўналетнiх  пры
                                         Кабiнеце          Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi         Беларусь
                                         (намеснiк старшынi Камiсii)

 Стражаў                               - Мiнiстр адукацыi  i  навукi
 Васiлiй Iванавiч                        (намеснiк старшынi Камiсii)

 Арахоўскi                             - першы   намеснiк   Мiнiстра
 Уладзiмiр Мiхайлавiч                    аховы здароўя

 Бяспалаў                              - першы   намеснiк   Мiнiстра
 Генадзiй Сяргеевiч                      сацыяльнай абароны

 Грыдзюшка                             - прэзiдэнт Беларускага фонду
 Уладзiмiр Паўлавiч                      сацыяльнай падтрымкi дзяцей
                                         i падлеткаў "Мы - дзецям"

 Дабравольскi                          - намеснiк           Мiнiстра
 Георгiй Георгiевiч                      жыллёва-камунальнай
                                         гаспадаркi

 Кандрацьеў                            - першы   намеснiк   Старшынi
 Вадзiм Сяргеевiч                        Вярхоўнага Суда  Рэспублiкi
                                         Беларусь

 Кандрацьеў                            - першы              намеснiк
 Уладзiмiр Кандрацьевiч                  Генеральнага      пракурора
                                         Рэспублiкi Беларусь

 Лiпскi                                - прэзiдэнт       Беларускага
 Уладзiмiр Сцяпанавiч                    дзiцячага фонду

 Лоўчы                                 - намеснiк Мiнiстра юстыцыi
 Уладзiмiр Макаравiч

 Пазняк                                - Старшыня     Камiтэта    па
 Аляксандр Рыгоравiч                     справах моладзi

 Рыжанкоў                              - Мiнiстр спорту i турызму
 Уладзiмiр Мiкалаевiч

 Рылатка                               - першы   намеснiк   Мiнiстра
 Уладзiмiр Пятровiч                      культуры

 Тарабрын                              - першы   намеснiк   Мiнiстра
 Юрый Васiльевiч                         ўнутраных спраў
         -----------------------------------------------------------

 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                М.Чыгiр


                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                    пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    ад 18 лiстапада 1996 г. N 735

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб камiсiях па справах непаўналетнiх
         -----------------------------------------------------------
         Название    положения   -    с   изменениями,    внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

           ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
           аб камiсiях па справах непаўналетнiх
         -----------------------------------------------------------

               Задачы, правы i арганiзацыя дзейнасцi
                 камiсiй па справах непаўналетнiх

     1.  Галлоўнымi   задачамi  камiсiй  па   справах  непаўналетнiх
з'яўляюцца  каардынацыя  дзейнасцi  дзяржаўных  органаў i грамадскiх
аб'яднанняў   па  папярэджванню   безнагляднасцi  i  правапарушэнняў
непаўналетнiх,  уладкаванню  дзяцей  i  падлеткаў,  ахове iх правоў,
разгляд  спраў аб  правапарушэннях дзяцей  i падлеткаў, ажыццяўленне
кантролю  за  правядзеннем  выхаваўчай  i  прафiлактычнай  работы  з
непаўналетнiмi   ў   навучальных    установах,   незалежна   ад   iх
арганiзацыйна-прававых      формаў,       уключаючы      спецыяльныя
навучальна-выхаваўчыя   ўстановы   закрытага   тыпу,   а  таксама  ў
прыёмнiках-размеркавальнiках   для  непаўналетнiх   i  ў  выхаваўчых
калонiях.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 1  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров от 29 декабря 2000 г. N 2028

            1. Галлоўнымi задачамi  камiсiй па справах непаўналетнiх
         з'яўляюцца  каардынацыя  дзейнасцi   дзяржаўных  органаў  i
         грамадскiх  аб'яднанняў па  папярэджванню безнагляднасцi  i
         правапарушэнняў   непаўналетнiх,   уладкаванню   дзяцей   i
         падлеткаў,    ахове   iх    правоў,   разгляд    спраў   аб
         правапарушэннях  дзяцей i  падлеткаў, ажыццяўленне кантролю
         за  правядзеннем  выхаваўчай   i  прафiлактычнай  работы  з
         непаўналетнiмi  ў  навучальных  установах,  незалежна ад iх
         арганiзацыйна-прававых   формаў,    уключаючы   спецыяльныя
         навучальна-выхаваўчыя ўстановы закрытага  тыпу, а таксама ў
         прыёмнiках-размеркавальнiках   для    непаўналетнiх   i   ў
         выхаваўча-працоўных калонiях.
         -----------------------------------------------------------

     2. Камiсii па справах непаўналетнiх маюць права:
     прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры да абароны iнтарэсаў
непаўналетнiх i прадстаўляць iх iнтарэсы ва ўсiх дзяржаўных органах,
на прадпрыемствах, а таксама ў арганiзацыях i ва ўстановах, звязаных
з утрыманнем,   выхаваннем,  навучаннем   непаўналетнiх,  аховай  iх
здароўя i працы;
     прымяняць  у адпаведнасцi  з заканадаўствам  меры ўздзеяння  да
бацькоў або  асоб, якiя iх замяняюць,  да службовых асоб, абавязаных
ажыццяўляць утрыманне,  выхаванне, навучанне, ахову  здароўя i працы
непаўналетнiх  i   вiнаватых  у  парушэннi  iх   правоў  i  законных
iнтарэсаў;
     хадайнiчаць перад кампетэнтнымi органамi аб узбуджэннi спраў па
абароне  правоў i  законных iнтарэсаў  непаўналетнiх, удзельнiчаць у
судовых працэсах.
     Члены камiсiй пры выкананнi ўскладзеных на iх задач маюць права
бесперашкодна  ўваходзiць  на   тэрыторыю  ўстаноў  закрытага  тыпу,
захоўваючы  прапускны  рэжым,  на  тэрыторыю  i  ў  будынкi органаў,
арганiзацый, устаноў, якiя праводзяць работу з дзецьмi i падлеткамi,
непасрэдна  знаёмiцца  з  умовамi  ўтрымання,  выхавання,  навучання
непаўналетнiх, атрымлiваць неабходныя даведкi i матэрыялы.

     3. Камiсii  па справах непаўналетнiх  утвараюцца пры гарадскiх,
раённых,   абласных,   Мiнскiм    гарадскiм   выканаўчых   камiтэтах
адпаведнымi   выканаўчымi   камiтэтамi,   а   Камiсiя   па   справах
непаўналетнiх пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь - Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     У парадку  выключэння па рашэнню  гарадскiх, раённых выканаўчых
камiтэтаў могуць быць утвораны  камiсii па справах непаўналетнiх пры
мясцовых   адмiнiстрацыях,  а   таксама  пры   выканаўчых  камiтэтах
пасялковых Саветаў дэпутатаў, значна аддаленых ад раённых цэнтраў. У
гэтым   выпадку   яны   карыстаюцца   правамi,  прадугледжанымi  для
гарадскiх, раённых камiсiй па справах непаўналетнiх.

     4.  Камiсii па  справах непаўналетнiх  пры гарадскiх,  раённых,
абласных, Мiнскiм гарадскiм выканаўчых камiтэтах (далей - гарадскiя,
раённыя,   абласныя,   Мiнская    гарадская   камiсii   па   справах
непаўналетнiх)  утвараюцца  ў   складзе  старшынi,  якiм  з'яўляецца
намеснiк   старшынi  выканаўчага   камiтэта,  вызваленага  адказнага
сакратара (намеснiк старшынi  камiсii), пасада якога прыраўноўваецца
да  пасады  загадчыка  аддзела   выканаўчага  камiтэта,  i  шасцi  -
дванаццацi членаў камiсii.  Колькасць членаў камiсii ўстанаўлiваецца
ў залежнасцi аб аб'ёму работы.
     У населеных  пунктах з насельнiцтвам  60 тыс.чалавек i  больш у
склад  камiсiй  па  справах  непаўналетнiх  уключаюцца  iнспектар па
рабоце з дзецьмi i падлеткамi i псiхолаг.
     У   склад   камiсiй   уваходзяць   таксама   дэпутаты  Саветаў,
прадстаўнiкi прафсаюзных арганiзацый i iншых грамадскiх аб'яднанняў,
працоўных  калектываў,  работнiкi  органаў  адукацыi, аховы здароўя,
сацыяльнага   забеспячэння,   унутраных   спраў,   цэнтра  занятасцi
насельнiцтва, культурна-асветных i iншых устаноў.
     Камiсiя  па   справах  непаўналетнiх  пры   Кабiнеце  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  утвараецца  ў  складзе  старшынi Камiсii, якiм
з'яўляецца    Намеснiк    Прэм'ер-мiнiстра    Рэспублiкi   Беларусь,
вызваленага адказнага сакратара  (намеснiк старшынi Камiсii), пасада
якога прыраўноўваецца да пасады саветнiка Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь, i дванаццацi членаў Камiсii.
     Выканаўчыя камiтэты i Кабiнет  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прапанове адпаведных камiсiй могуць уносiць змяненнi ў iх склад.

     5. Камiсii па справах  непаўналетнiх пры выканаўчых камiтэтах i
пры  Кабiнеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь  у  сваёй  дзейнасцi
адказныя   перад  выканаўчымi   камiтэтамi  i   Кабiнетам  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь i iм падсправаздачныя.

     6. Дзейнасць камiсiй па справах непаўналетнiх ажыццяўляецца пры
шырокiм удзеле грамадскасцi.
     Камiсii па справах непаўналетнiх па ўсiх пытаннях, аднесеных да
iх  кампетэнцыi, узаемадзейнiчаюць  з пастаяннымi  камiсiямi Саветаў
дэпутатаў.

     7.  Камiсii па  справах  непаўналетнiх,  якiя знаходзяцца  ў iх
кампетэнцыi,   прымаюць   пастановы,   абавязковыя   для   выканання
прадпрыемствамi,  арганiзацыямi,  установамi,  незалежна  ад  формаў
уласнасцi, службовымi асобамi i грамадзянамi.
     Прадпрыемствы,  арганiзацыi,  установы,   незалежна  ад  формаў
уласнасцi, i службовыя асобы  абавязаны на працягу месяца паведамiць
камiсiям  па  справах  непаўналетнiх  аб  мерах,  прынятых  у  мэтах
выканання iх пастаноў.

          Папярэджванне безнагляднасцi i правапарушэнняў
             непаўналетнiх. Уладкаванне непаўналетнiх

     8.   Гарадскiя,  раённыя   камiсii  па   справах  непаўналетнiх
распрацоўваюць i  ажыццяўляюць як непасрэдна, так  i праз адпаведныя
дзяржаўныя  органы,   грамадскiя  аб'яднаннi  мерапрыемствы   па  iх
папярэджванню  безнагляднасцi  i  правапарушэнняў  непаўналетнiх, iх
уладкаванню, арганiзацыi вольнага часу дзяцей i падлеткаў, а таксама
каардынуюць па гэтых пытаннях  дзейнасць органаў i ўстаноў адукацыi,
аховы здароўя, сацыяльнага  забеспячэння, культуры, унутраных спраў,
iншых  органаў  i  ўстаноў,  арганiзацый,  прадпрыемстваў,  на  якiя
ўскладзены абавязкi па выхаванню дзяцей i падлеткаў, iх уладкаванню,
папярэджванню безнагляднасцi i  правапарушэнняў непаўналетнiх, ахове
iх правоў.

     9.   Гарадскiя,  раённыя   камiсii  па   справах  непаўналетнiх
ажыццяўляюць  кантроль за  выяўленнем непаўналетнiх,  якiм неабходна
дапамога  дзяржавы  i  грамадства,  прымаюць  меры  па ўладкаванню i
абароне iх правоў.
     Пастановы камiсiй  з указаннем формы  ўладкавання непаўналетнiх
накiроўваюцца:
     у  аддзелы  адукацыi  адпаведных  выканаўчых  камiтэтаў,  iншыя
дзяржаўныя  i  грамадскiя  арганiзацыi  -  для  ўладкавання дзяцей у
агульнаадукацыйныя школы, прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы,
школы-iнтэрнаты, дзiцячыя дамы, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы
для дзяцей i падлеткаў, якiя  маюць недахопы ў фiзiчным цi разумовым
развiццi, iншыя  адпаведныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы,  у сем'i
працоўных  для  ўстанаўлення  над   iмi апекi,  апякунства  або  для
ўсынаўлення;
     у   органы   сацыяльнага   забеспячэння   -   для   ўладкавання
непаўналетнiх у дзiцячыя дамы для  дзяцей з недахопамi ў фiзiчным цi
разумовым развiццi;
     у   цэнтр   занятасцi  насельнiцтва   -   для  працаўладкавання
непаўналетнiх;
     кiраўнiкам прадпрыемстваў,  арганiзацый i ўстаноў  - для прыёму
непаўналетнiх на работу.

     10.  Гарадскiя,   раённыя  камiсii  па   справах  непаўналетнiх
кантралююць  умовы   ўтрымання,  выхавання  дзяцей   i  падлеткаў  у
школах-iнтэрнатах, дзiцячых дамах i прафесiйна-тэхнiчных навучальных
установах,  арганiзацыю   iх  вольнага  часу   па  месцы  жыхарства,
выхаваўчую  работу з  непаўналетнiмi ў  агульнаадукацыйных школах  i
iншых   навучальных  установах,   культурна-асветных  i  спецыяльных
навучальна-выхаваўчых установах, спартыўных арганiзацыях.
     Накiраванне  непаўналетняга, якi  не закончыў  базавай школы, у
вячэрнюю  (завочную)  школу  дапускаецца  толькi  з  дазволу аддзела
адукацыi адпаведнага выканаўчага  камiтэта, узгодненага з гарадской,
раённай  камiсiяй  па  справах  непаўналетнiх,  а  выключэнне  яго з
агульнаадукацыйнай школы  або iншай навучальнай установы  - са згоды
адпаведнай камiсii па справах непаўналетнiх.

     11.  Гарадскiя,   раённыя  камiсii  па   справах  непаўналетнiх
ажыццяўляюць  кантроль за  захаваннем адмiнiстрацыяй прадпрыемстваў,
арганiзацый,   устаноў  рэжыму   i  ўмоў   работы,  вызначаных   для
непаўналетнiх,  станам   выхаваўчай  работы  з   iмi,  аховы  працы,
стварэннем непаўналетнiм неабходных  матэрыяльна-бытавых умоў i умоў
для   павышэння  агульнаадукацыйнага,   культурнага  i  прафесiйнага
ўзроўню.
     Скасаванне  па  iнiцыятыве  наймальнiка  працоўнага  дагавора з
работнiкамi  маладзей  за  18  гадоў  на  падставах,  прадугледжаных
пунктамi  1, 2,  3 i   6 артыкула  42 Працоўнага  кодэкса Рэспублiкi
Беларусь  (Ведамасцi Нацыянальнага  сходу Рэспублiкi  Беларусь, 1999
г., №  26-27, арт.432; Нацыянальны рэестр  прававых актаў Рэспублiкi
Беларусь,  1999  г.,  №  80,  2/70)  дапускаецца,  апрача  захавання
агульнага парадку,  только са згоды, а  на падставах, прадугледжаных
пунктамi 4,  5, 7-9 артыкула  42 i пунктамi  1-3 артыкула 44  гэтага
Кодэкса, - пасля папярэдняга, не менш чем за два тыднi, паведамлення
раённай  (гарадской) камiсii  па справах  непаўналетнiх. Пытанне  аб
дазволе  на  звальненне  непаўналетняга  разглядаецца  на пасяджэннi
камiсii.
         -----------------------------------------------------------
         Абзац  второй   пункта  11  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            Скасаванне па iнiцыятыве наймальнiка працоўнага дагавора
         з работнiкамi   маладзей   за   18   гадоў   на  падставах,
         прадугледжаных  пунктамi 1,  2,  5,  6 артыкула  33 Кодэкса
         законаў аб  працы, дапускаецца, апрача  захавання агульнага
         парадку,  только са  згоды, а  на падставах, прадугледжаных
         пунктамi 3, 4,  7, 8 артыкула 33 i пунктамi  1 - 3 артыкула
         254 гэтага Кодэкса, - пасля папярэдняга, не менш чем за два
         тыднi, паведамлення раённай  (гарадской) камiсii па справах
         непаўналетнiх.    Пытанне   аб    дазволе   на   звальненне
         непаўналетняга разглядаецца на пасяджэннi камiсii.
         -----------------------------------------------------------

     12. Гарадскiя, раённыя камiсii па справах непаўналетнiх сумесна
з органамi  ўнутраных  спраў   ажыццяўляюць  нагляд  за  паводзiнамi
непаўналетнiх,  да  якiх  прыменены  меры  выхаваўчага  ўздзеяння цi
адмiнiстрацыйнага спагнання, асуджаных да  пакарання, не звязанага з
пазбаўленнем волi, датэрмiнова вызваленых ад адбывання пакарання, за
паводзiнамi    непаўналетнiх,   якiя    вярнулiся   са   спецыяльных
навучальна-выхаваўчых  устаноў  або  адбылi  пакаранне  ў выхаваўчых
калонiях,  калi  камiсii  прызнаюць  гэта  неабходным,  вядуць  улiк
названых   непаўналетнiх,   кантралююць   прафiлактычную   работу  ў
выхаваўчых   калонiях,   iнспекцыях   па   справах  непаўналетнiх  i
прыёмнiках-размеркавальнiках для непаўналетнiх,  а таксама аказваюць
дадзеным установам дапамогу ў яе правядзеннi.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 12 - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров от 29 декабря 2000 г. N 2028

            12. Гарадскiя, раённыя  камiсii па справах непаўналетнiх
         сумесна з  органамi ўнутраных спраў  ажыццяўляюць нагляд за
         паводзiнамi   непаўналетнiх,   да   якiх   прыменены   меры
         выхаваўчага   ўздзеяння  цi   адмiнiстрацыйнага  спагнання,
         асуджаных да  пакарання, не звязанага  з пазбаўленнем волi,
         датэрмiнова   вызваленых   ад   адбывання   пакарання,   за
         паводзiнамi  непаўналетнiх, якiя  вярнулiся са  спецыяльных
         навучальна-выхаваўчых   устаноў  або   адбылi  пакаранне  ў
         выхаваўча-працоўных  калонiях, калi  камiсii прызнаюць гэта
         неабходным, вядуць улiк названых непаўналетнiх, кантралююць
         прафiлактычную   работу  ў   выхаваўча-працоўных  калонiях,
         iнспекцыях       па      справах       непаўналетнiх      i
         прыёмнiках-размеркавальнiках  для непаўналетнiх,  а таксама
         аказваюць дадзеным установам дапамогу ў яе правядзеннi.
         -----------------------------------------------------------

     13. Гарадскiя,  раённыя камiсii па  справах непаўналетнiх маюць
права:

     13.1. правяраць умовы ўтрымання, выхавання дзяцей i падлеткаў у
школах-iнтэрнатах, дзiцячых  дамах, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах,
спецыяльных  навучальна-выхаваўчых установах,  выхаваўчых калонiях i
прыёмнiках-размеркавальнiках  для  непаўналетнiх,   а  таксама  стан
работы iнспекцый па справах непаўналетнiх;
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт  13.1  пункта  13   -  с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            13.1.  правяраць  умовы  ўтрымання,  выхавання  дзяцей i
         падлеткаў    у     школах-iнтэрнатах,    дзiцячых    дамах,
         прафесiйна-тэхнiчных         вучылiшчах,        спецыяльных
         навучальна-выхаваўчых     установах,    выхаваўча-працоўных
         калонiях i  прыёмнiках-размеркавальнiках для непаўналетнiх,
         а таксама стан работы iнспекцый па справах непаўналетнiх;
         -----------------------------------------------------------

     13.2. правяраць стан выхаваўчай работы з дзецьмi i падлеткамi ў
агульнаадукацыйных     школах,     культурна-асветных     установах,
жыллёва-эксплуатацыйных арганiзацыях, а таксама на прадпрыемствах, у
арганiзацыях, ва ўстановах, дзе працуюць непаўналетнiя;

     13.3. патрабаваць ад адмiнiстрацыi прадпрыемстваў, арганiзацый,
устаноў прадстаўлення звестак, неабходных для работы камiсii;

     13.4.   заслухоўваць   на   пасяджэннях   камiсii  паведамленнi
адмiнiстрацыi прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў па пытаннях, якiя
датычацца ўмоў утрымання i выхавання дзяцей i падлеткаў;

     13.5.   праводзiць    прыём   i   разглядаць    скаргi,   заявы
непаўналетнiх, знаёмiцца з iх асабовымi справамi;

     13.6.  прыцягваць   грамадскасць  да  ўдзелу   ў  перавыхаваннi
непаўналетнiх правапарушальнiкаў;

     13.7.  звяртацца  ў  дзяржаўныя  органы,  на  прадпрыемствы, ва
ўстановы,  у  грамадскiя  аб'яднаннi  з  прадстаўленнямi па пытаннях
выхавання, вытворчага  навучання, працаўладкавання i  накiравання на
вучобу непаўналетнiх;

     13.8.  узбуджаць  хадайнiцтвы   аб  памiлаваннi  непаўналетнiх;
звяртацца  ў  суд  з  прадстаўленнямi  аб  прымяненнi  больш мяккага
пакараня  або  пакараня,  не   звязанага  з  пазбаўленнем  волi,  аб
датэрмiновым  зняццi судзiмасцi;  сумесна з  органам унутраных спраў
уносiць  у суд  прадстаўленнi аб  замене пакарання,  не звязанага  з
пазбаўленнем волi, пакараннем у выглядзе пазбаўлення волi;
     уваходзiць сумесна з органам, якi ведае выкананнем пакарання, з
прадстаўленнямi ў суд аб умоўна-датэрмiновым вызваленнi ад пакарання
або  замене неадбытай  часткi  пакарання  больш мяккiм  пакараннем у
выпадках, прадугледжаных адпаведным  артыкулам Крымiнальнага кодэкса
Рэспублiкi Беларусь;  даваць адмiнiстрацыi выхаваўчай  калонii згоду
на зварот з  прадстаўленнямi ў суд аб змяненнi  ўмоў утрымання асоб,
асуджаных да пазбаўлення волi, у  час адбывання пакарання, а таксама
на перавод асуджаных, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, з
выхаваўчай калонii ў другую калонiю iншага вiду рэжыму;
     прысутнiчаць у судовым пасяджэннi пры вырашэннi судом  пытанняў
аб  умоўна-датэрмiновым  вызваленнi  ад пакарання непаўналетнiх,  аб
замене  непаўналетнiм  неадбытай  часткi  пакарання   больш   мяккiм
пакараннем,  аб  пераводзе  асуджаных  з выхаваўчай калонii ў другую
калонiю iншага вiду рэжыму,  а таксама пры вырашэннi iншых пытанняў,
якiя закранаюць законныя правы i iнтарэсы непаўналетнiх;
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт  13.8  пункта  13   -  с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            13.8.     узбуджаць    хадайнiцтвы     аб    памiлаваннi
         непаўналетнiх;  звяртацца   ў  суд  з   прадстаўленнямi  аб
         прымяненнi   больш  мяккага   пакараня  або   пакараня,  не
         звязанага  з  пазбаўленнем  волi,  аб  датэрмiновым  зняццi
         судзiмасцi; сумесна з органам унутраных спраў уносiць у суд
         прадстаўленнi   аб   замене   пакарання,   не  звязанага  з
         пазбаўленнем волi, пакараннем у выглядзе пазбаўлення волi;
            уваходзiць  сумесна  з  органам,  якi  ведае  выкананнем
         пакарання, з  прадстаўленнямi ў суд  аб умоўна-датэрмiновым
         вызваленнi  ад   пакарання  або  замене   неадбытай  часткi
         пакарання    больш    мяккiм    пакараннем    у   выпадках,
         прадугледжаных  адпаведным артыкулам  Крымiнальнага кодэкса
         Рэспублiкi       Беларусь;       даваць       адмiнiстрацыi
         выхаваўча-працоўнай    калонii    згоду    на    зварот   з
         прадстаўленнямi  ў  суд  аб  змяненнi  ўмоў утрымання асоб,
         асуджаных да пазбаўлення волi, у час адбывання пакарання, а
         таксама    на    перавод    асуджаных,    якiя    дасягнулi
         васемнаццацiгадовага ўзросту, з выхаваўча-працоўнай калонii
         ў папраўча-працоўную калонiю;
         -----------------------------------------------------------

     13.9.   уносiць  на   разгляд  гарадскiх,   раённых  выканаўчых
камiтэтаў  пытаннi  аб  стане  выхаваўчай  i  прафiлактычнай работы,
вытворчага  навучання,  працаўладкавання  i  накiравання  на  вучобу
непаўналетнiх, а  таксама пытаннi, звязаныя  з дзейнасцю названых  у
падпунктах  13.1 i  13.2 гэтага  пункта прадпрыемстваў, арганiзацый,
устаноў;

     13.10.   звяртацца   ў   адпаведныя   выканаўчыя   камiтэты   з
прадстаўленнямi   аб   выдзяленнi   пэўнай   колькасцi   месцаў  для
забеспячэння    працаўладкавання   непаўналетнiх    у   лiк   бронi,
устаноўленай  дзеючым заканадаўствам  i ажыццяўляць  кантроль за  iх
запаўненнем;

     13.11.  даваць   адмiнiстрацыi  выхаваўчай  калонii   згоду  на
пакiданне асуджаных, якiя  дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, у
гэтай калонii;
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт 13.11  пункта  13   -  с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            13.11. даваць  адмiнiстрацыi выхаваўча-працоўнай калонii
         згоду    на    пакiданне    асуджаных,    якiя    дасягнулi
         васемнаццацiгадовага ўзросту, у гэтай калонii;
         -----------------------------------------------------------

     13.12.  ставiць   перад  адпаведнымi  дзяржаўнымi   органамi  i
грамадскiмi аб'яднаннямi  пытаннi аб прымяненнi  мер дысцыплiнарнага
цi грамадскага  ўздзеяння да службовых  асоб у выпадках  невыканання
iмi пастаноў камiсiй.

     14.   Абласныя   i   Мiнская   гарадская   камiсii  па  справах
непаўналетнiх:
     распрацоўваюць i праводзяць у  жыццё праз адпаведныя дзяржаўныя
органы,   прадпраемствы,  арганiзацыi,   установы  мерапрыемствы  па
папярэджванню  безнагляднасцi   i   правапарушэнняў   непаўналетнiх,
лiквiдацыi прычын, што выклiкаюць  гэтыя з'явы, уладкаванню дзяцей i
падлеткаў, ахове iх правоў у цэлым па горадзе, вобласцi;
     кантралююць i каардынуюць дзейнасць  гарадскiх, раённых i iншых
нiжэйстаячых   камiсiй  па   справах  непаўналетнiх,   аказваюць  iм
метадычную дапамогу,  абагульняюць i распаўсюджваюць  станоўчы вопыт
работы гэтых камiсiй.
     Пры  выкананнi  дадзеных  функцый  названыя камiсii карыстаюцца
правамi, прадугледжанымi ў пункце 13 гэтага Палажэння.
         -----------------------------------------------------------
         Абзац четвертый пункта  14  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            Пры   выкананнi   дадзеных   функцый   названыя  камiсii
         карыстаюцца  правамi,  прадугледжанымi  ў  пункце 13 гэтага
         Часовага палажэння.
         -----------------------------------------------------------

     15.  Камiсiя па  справах непаўналетнiх  пры Кабiнеце  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь:
     аб'ядноўвае   i   накiроўвае   ўсю   работу   па  папярэджванню
безнагляднасцi  i правапарушэнняў  непаўналетнiх, лiквiдацыi прычын,
якiя выклiкаюць  гэтыя з'явы, уладкаванню дзяцей  i падлеткаў, ахове
iх правоў;
     кантралюе  i каардынуе  дзейнасць абласных  i Мiнскай гарадской
камiсiй  па справах  непаўналетнiх, аказвае  iм метадычную дапамогу,
абагульняе i распаўсюджвае станоўчы вопыт работы гэтых камiсiй;
     звяртаецца  з  хадайнiцтвамi  ў  Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь па пытаннях, што адносяцца да яе кампетэнцыi.

           Справы якiя разглядаюцца камiсiямi па справах
       непаўналетнiх. Меры ўздзеяння i парадак iх прымянення

     16.  На  гарадскiя,  раённыя  камiсii  па справах непаўналетнiх
ускладаецца разгляд спраў асоб:

     16.1. учынiўшых  ва ўзросце да  14 гадоў грамадска  небяспечныя
дзеяннi;

     16.2.  учынiўшых  ва  ўзросце  ад  14  да  16  гадоў  грамадска
небяспечныя  дзеяннi,  крымiнальная  адказнасць  за  якiя  згодна  з
Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь настае з 16 гадоў;

     16.3. Исключен.
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт  16.3  пункта  16  исключен  постановлением Совета
         Министров от 29 декабря 2000 г. N 2028

            16.3.  учынiўшых  дзеяннi,   што  ўтрымлiваюць  прыкметы
         злачынства, ва  ўзросце ад 14  да 18 гадоў,  у дачыненнi да
         якiх  адмоўлена  ва   ўзбуджэннi  крымiнальнай  справы  або
         спынена   крымiнальная  справа   ў  парадку,   устаноўленым
         артыкуламi  5-5  i  6  Крымiнальна-працэсуальнага   кодэкса
         Рэспублiкi Беларусь;
         __________________________________________________________

     16.4. учынiўшых  ва ўзросце ад 16  да 18 гадоў адмiнiстрацыйныя
правапарушэннi, акрамя правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 166
Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;

     16.5. учынiўшых адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, прадугледжаныя
артыкуламi  51, 112-120,  129, 130,  146, 156,  157, 173-176 Кодэкса
Рэспублiкi Беларусь аб  адмiнiстрацыйных правапарушэннях, у выпадку,
калi  орган (службовая  асоба), у  якi паступiла  справа аб названых
правапарушэннях, перадасць матэрыялы на разгляд камiсii;

     16.6. якiя ўхiляюцца ад вучобы;

     16.7. зрабiўшых iншыя антыграмадскiя ўчынкi.

     Камiсii разглядаюць  таксама справы ў дачыненнi  да бацькоў або
асоб,  якiя iх  замяняюць,  што  ўхiляюцца ад  выканання бацькоўскiх
абавязкаў цi робяць замах на правы непаўналетнiх.

     17.  Гарадскiя,  раённыя  камiсii  па  справах  непаўналетнiх у
выпадках, пералiчаных у пункце 16 гэтага Палажэння, могуць прымяняць
да непаўналетнiх наступныя меры ўздзеяння:
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 17 - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров от 29 декабря 2000 г. N 2028

            17. Гарадскiя, раённыя  камiсii па справах непаўналетнiх
         у выпадках,  пералiчаных   у  пункце  16   гэтага  Часовага
         палажэння, могуць прымяняць да непаўналетнiх наступныя меры
         ўздзеяння:
         -----------------------------------------------------------

     17.1. абмежавацца абмеркаваннем;

     17.2. абавязаць прынесцi  прабачэнне пацярпеўшаму (публiчнае цi
ў iншай форме);

     17.3. вынесцi папярэджанне;

     17.4. аб'явiць вымову цi строгую вымову;

     17.5.     ускласцi    на     непаўналетняга,    якi    дасягнуў
пятнаццацiгадовага   ўзросту,    абавязак   кампенсаваць   прычынены
матэрыяльны ўрон, калi  ён мае самастойны заработак i  сума ўрону не
перавышае  памеру  мiнiмальнай  заработнай  платы,  устаноўленага на
дзень учынення правапарушэння;

     17.6.     накласцi    на     непаўналетняга,    якi    дасягнуў
шаснаццацiгадовага  ўзросту  i  мае  самастойны  заработак,  штраф у
выпадках i памерах, прадугледжаных заканадаўствам;

     17.7.   хадайнiчаць   перад   народным   судом  аб  накiраваннi
непаўналетняга  ў выпадку  парушэння правiлаў  грамадскiх паводзiн у
спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову.
     Дадзеныя камiсii маюць права  звяртацца ў адпаведныя выканаўчыя
камiтэты  з  прапановамi  аб  абмежаваннi  права  непаўналетняга  ва
ўзросце ад 14 да 18  гадоў самастойна распараджацца сваiм заработкам
або стыпендыяй цi пазбаўленнi яго гэтага права.
     Пры прымяненнi  вышэйназваных мер уздзеяння  гарадскiя, раённыя
камiсii  па  справах  непаўналетнiх  улiчваюць  характар  i  прычыны
правапарушэння, узрост i ўмовы  жыцця непаўналетняга, ступень удзелу
ў правапарушэннi i iншыя акалiчнасцi,  што змякчаюць цi абцяжарваюць
адказнасць, а таксама паводзiны яго ў быце, школе, на рабоце.

     18. Гарадскiя, раённыя камiсii  па справах непаўналетнiх могуць
прымяняць да бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць:

     18.1.  папярэджанне  цi  штраф  у  памеры  да адной мiнiмальнай
заработнай платы - за правапарушэннi непаўналетнiх, прадугледжаныя ў
пунктах 16.1-16.7 гэтага Палажэння;
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт 18.1   пункта  18   -  с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            18.1.   папярэджанне  цi   штраф  у   памеры  да   адной
         мiнiмальнай   заработнай   платы    -   за   правапарушэннi
         непаўналетнiх,  прадугледжаныя ў  пунктах 16.1-16.7  гэтага
         Часовага палажэння;
         -----------------------------------------------------------

     18.2. меры  ўздзеяння, вызначаныя Кодэксам  Рэспублiкi Беларусь
аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях,  - за давядзенне непаўналетняга
да стану  ап'янення, пакупку на прадпрыемствах  гандлю i грамадскага
харчавання спiртных  напiткаў для асоб,  якiя не дасягнулi  21 года,
злоснае  невыкананне  абавязкаў  па  выхаванню  i  навучанню дзяцей,
з'яўленне ў грамадскiх месцах у п'яным выглядзе падлеткаў ва ўзросце
да 16  гадоў, распiванне iмi  спiртных напiткаў, а  таксама ўчыненне
непаўналетнiмi   iншых   правапарушэнняў,   прадугледжаных  названым
Кодэксам.
     Гэтыя камiсii могуць таксама ўскласцi на бацькоў або асоб, якiя
iх  замяняюць, абавязак  кампенсаваць прычынены  непаўналетнiм урон,
калi сума яго не перавышае памеру мiнiмальнай заработнай платы.

     19. Камiсii па справах непаўналетнiх маюць права звяртацца:
     у  раённы  (гарадскi)  народны  суд  з  заявамi  аб абмежаваннi
дзеяздольнасцi бацькоў, пазбаўленнi iх бацькоўскiх правоў, адабраннi
дзяцей  у бацькоў  або ў  асоб, якiя  iх замяняюць,  без пазбаўлення
бацькоўскiх правоў;
     у  адпаведныя  дзяржаўныя  органы  цi  грамадскiя  аб'яднаннi з
прадстаўленнямi  аб прымяненнi  мер уздзеяння  да бацькоў  або асоб,
якiя iх замяняюць, што няправiльна адносяцца да выхавання дзяцей або
перашкаджаюць выкананню пастановы камiсii,  а таксама аб прыцягненнi
ад  адказнасцi асоб,  якiя ствараюць  умовы для  ўчынення дзецьмi  i
падлеткамi   правапарушэнняў  або   падбухторваюць  цi   прыцягваюць
непаўналетнiх  да  злачынства,  адмiнiстрацыйнага  правапарушэння  i
iншага антыграмадскага учынку.

     20.  Пастанова камiсii  па справах  непаўналетнiх аб аб'яўленнi
папярэджання, вымовы  цi строгай вымовы дзейнiчае  на працягу аднаго
года. Мера ўздзеяння лiчыцца  пагашанай, калi непаўналетнi, да якога
яна  прымянялася,  на  працягу   гэтага  тэрмiну  не  ўчынiў  новага
правапарушэння. Камiсiя па справах  непаўналетнiх можа адмянiць меру
ўздзеяння  i  да  сканчэння  гадавога  тэрмiну  ў выпадку прыкладных
паводзiн непаўналетняга.

     21.   Пастанова   гарадской,   раённай   камiсii   па   справах
непаўналетнiх аб  кампенсацыi непаўналетнiх, а  таксама бацькамi або
асобамi,  якiя  iх  замяняюць,  прычыненага  непаўналетнiм  урону  ў
выпадках, прадугледжаных пунктамi 17 i 18 гэтага Палажэння, падлягае
выкананню  не пазней  чым у  пятнаццацiгадовы тэрмiн  з дня ўручэння
дадзенай  асобе  копii  пастановы,  а  ў  выпадку  абскарджання  або
апратэставання  такой пастановы  - не  пазней як  у пятнаццацiдзённы
тэрмiн  з  дня  паведамлення  аб  пакiданнi  скагi  або пратэсту без
задавальнення.  Пры невыкананнi  пастановы камiсii  ў дадзены тэрмiн
яна  накiроўваецца ў  раённы  (гарадскi)  народны суд  для спагнання
ўрону ў парадку выканаўчага вядзення.
     У  выпадку  прычынення   непаўналетнiм  маёмаснага  ўрону,  што
перавышае памер мiнiмальнай заработнай платы, пытанне аб кампенсацыi
гэтага  ўрону вырашаецца  ў  судовым  парадку па  iсках зацiкаўленых
арганiзацый або грамадзян.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 17 - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров от 29 декабря 2000 г. N 2028

            21.  Пастанова  гарадской,  раённай  камiсii  па справах
         непаўналетнiх  аб  кампенсацыi   непаўналетнiх,  а  таксама
         бацькамi  або  асобамi,   якiя  iх  замяняюць,  прычыненага
         непаўналетнiм урону ў  выпадках, прадугледжаных пунктамi 17
         i 18  гэтага  Часовага  палажэння,  падлягае  выкананню  не
         пазней  чым  у  пятнаццацiгадовы   тэрмiн  з  дня  ўручэння
         дадзенай  асобе копii  пастановы, а  ў выпадку абскарджання
         або  апратэставання  такой  пастановы  -  не  пазней  як  у
         пятнаццацiдзённы  тэрмiн  з  дня  паведамлення аб пакiданнi
         скагi  або  пратэсту  без  задавальнення.  Пры  невыкананнi
         пастановы  камiсii  ў  дадзены  тэрмiн  яна накiроўваецца ў
         раённы (гарадскi) народны суд для спагнання ўрону ў парадку
         выканаўчага вядзення.
            У выпадку прычынення непаўналетнiм маёмаснага ўрону, што
         перавышае  памер мiнiмальнай  заработнай платы,  пытанне аб
         кампенсацыi  гэтага ўрону  вырашаецца ў  судовым парадку па
         iсках зацiкаўленых арганiзацый або грамадзян.
         -----------------------------------------------------------

     22.   Пастанова   гарадской,   раённай   камiсii   па   справах
непаўналетнiх  аб накладаннi  штрафу падлягае  выкананню асобай,  на
якую ён  накладзены, не пазней  чым у пятнаццацiдзённы  тэрмiн з дня
паведамлення аб пакiданнi скаргi або пратэсту без задавальнення.
     Штраф уносiцца ва ўпаўнаважаны банк.
     У  выпадку  нявыплаты  штрафу  ва  ўстаноўлены тэрмiн пастанова
камiсii накiроўваецца  для ўтрымання сумы яго  з заработнай платы па
месцы работы  асобы, якая падверглася  штрафу, а калi  яна не працуе
або  немагчыма спагнаць  суму штрафу  з заработнай  платы цi  iншага
заработку, пастанова перадаецца ў адпаведны суд.

     23.  Пастанова  камiсii  па  справах  непаўналетнiх  можа  быць
абскарджана ў  адпаведны выканаўчы камiтэт у  дзесяцiдзённы тэрмiн з
дня  яе вынясення.  Рашэнне выканаўчага  камiтэта па  скарзе павiнна
быць прынята ў сямiдзённы тэрмiн i з'яўляецца канчатковым.
     Пастанова камiсii па  справе аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi
можа быць  абскарджана ў дзесяцiдзённы  тэрмiн з дня  яе вынясення ў
адпаведны  выканаўчы камiтэт  або ў  раённы (гарадскi)  суд па месцы
жыхарства  асобы, падвергнутай  адмiнiстрацыйнаму спагнанню, рашэнне
якога  з'яўляецца канчатковым.  Падача скаргi  ва ўстаноўлены тэрмiн
прыпыняе   выкананне  пастановы   аб  накладаннi   адмiнiстрацыйнага
спагнання да разгляду скаргi, за выключэннем пастановы аб прымяненнi
меры спагнання ў выглядзе папярэджання.

     24.  Камiсiя  па  справах  непаўналетнiх  па  месцы знаходжання
спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў  хадайнiчае перад народным
судом  аб  дазволе  навучэнцам  застацца  ў  спецыяльнай  школе цi ў
спецыяльным   прафесiйна-тэхнiчным   вучылiшчы    i   па   сканчэннi
трохгадовага    тэрмiну    для    заканчэння    адпаведнага    класа
агульнаадукацыйнай  школы  або   прафесiйнага  навучання  ў  бягучым
навучальным годзе.
     Пытанне аб мэтазгоднасцi  далейшага знаходжання непаўналетнiх у
спецыяльных  навучальна-выхаваўчых  установах   перыядычна,  але  не
радзей  як адзiн  раз у  паўгода разглядаецца  камiсiямi па  справах
непаўналетнiх  па  месцы  знаходжання  гэтых  устаноў  па iнiцыятыве
камiсii,  па  прадстаўленню  адмiнiстрацыi  названых  устаноў  цi па
хадайнiцтву  бацькоў  або  асоб,  якiя  iх  замяняюць,  з  перадачай
матэрыялаў у народны суд.
     Знаходжанне непаўналетняга  ў спецыяльнай навучальна-выхаваўчай
установе спыняецца, у тым лiку i датэрмiнова,  на падставе пастановы
суда  па месцы  знаходжання гэтай  навучальна-выхаваўчай установы па
сумеснаму   прадстаўленню   камiсii   па   справах  непаўналетнiх  i
адiнiстрацыi гэтай установы.
     Перавод непаўналетняга, якi дасягнуў  15 гадоў, але не выправiў
сваiх   паводзiн,  у   спецыяльнае  прафесiйна-тэхнiчнае   вучылiшча
дапускаецца   толькi  на   падставе  пастановы   суда  па  сумеснаму
прадстаўленню  камiсii  па  справах  непаўналетнiх  i  адмiнiстрацыi
спецыяльнай навучальна-выхаваўчай установы.
     Не менш  чым за месяц да  выпуску непаўналетняга са спецыяльнай
навучальна-выхаваўчай  установы  аб  гэтым  паведамляецца камiсii па
справах  непаўналетнiх   па  ранейшым  месцы   яго  жыхарства,  якая
абавязана   прыняць   меры   да   працаўладкавання  або  накiравання
непаўналетняга  ў навучальную  ўстанову i  стварэння яму  неабходных
матэрыяльна-бытавых умоў.

     25. У выпадках, калi  непаўналетнi пасля выпуску са спецыяльнай
навучальна-выхаваўчай  установы не  можа быць  накiраваны да бацькоў
або  асоб,  якiя  iх  замяняюць,  у  сувязi  з  пазбаўленнем  iх  ва
ўстаноўленым  законам парадку  бацькоўскiх цi  апякунскiх правоў,  а
таксама  калi вяртанне  непаўналетняга на  ранейшае  месца жыхарства
немагчыма  па  прычыне  адсутнасцi  ў  бацькоў  або  асоб,  якiя  iх
замяняюць,  належных  умоў  для  бытавога,  працоўнага ўладкавання i
далейшага выхавання, гарадская, раённая камiсiя па месцы знаходжання
гэтай установы абавязана прыняць меры да ўладкавання непаўналетняга.
Пры гэтым яна павiнна  мець адпаведнае заключэнне гарадской, раённай
камiсii  па  ранейшым  месцы  жыхарства  непаўналетняга  цi па месцы
знаходжання яго бацькоў або асоб, якiя iх замяняюць.

     26.  Гарадская,  раённая  камiсiя  па  справах непаўналетнiх па
пастаянным  месцы  жыхарства  вызваленага  з  выхаваўчай  калонii да
дасягнення   iм   васемнаццацiгадовага   ўзросту   прымае   меры  да
ўладкавання такой асобы на работу цi вучобу.
         -----------------------------------------------------------
         Абзац  первый   пункта  26  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            26. Гарадская, раённая  камiсiя па справах непаўналетнiх
         па    пастаянным    месцы     жыхарства    вызваленага    з
         выхаваўча-працоўнай     калонii     да     дасягнення    iм
         васемнаццацiгадовага  ўзросту  прымае  меры  да ўладкавання
         такой асобы на работу цi вучобу.
         -----------------------------------------------------------

     У выпадку, калi вяртанне вызваленага  непаўналетняга да бацькоў
або  асоб,  якiя  iх  замяняюць,  немагчыма  ў  сувязi  з адсутнасцю
названых асоб або пазбаўленнем  iх бацькоўскiх цi апякунскiх правоў,
камiсiя  па  справах  непаўналетнiх   па  ранейшым  месцы  жыхарства
вызваленага  па прадстаўленню  адмiнiстрацыi калонii  прымае меры да
ўладкавання  яго на  работу ў  адпаведнасцi са  спецыяльнасцю або на
вучобу, а таксама да стварэння яму жыллёва-бытавых умоў.
     У выключных выпадках, калi накiраванне вызваленага з калонii да
ранейшага месца жыхарства немэтазгодна з выхаваўчых меркаванняў, яго
ўладкаванне   па  прадстаўленню   адмiнiстрацыi  калонii  ажыццяўляе
камiсiя па справах непаўналетнiх па месцы размяшчэння калонii.
     Камiсiя па справах непаўналетнiх  абавязана вырашыць пытанне аб
уладкаваннi вызваленага не пазней чым у месячны тэрмiн з дня звароту
яго за дапамогай.

                    Падрыхтоўка i разгляд спраў
                камiсiямi па справах непаўналетнiх

     27. Камiсii па справах непаўналетнiх разглядаюць справы:
     перададзеныя  ў  парадку,  прадугледжаным  артыкулам 13 Кодэкса
Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях;
         -----------------------------------------------------------
         Абзац второй    пункта  27  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            перададзеныя ў парадку,  прадугледжаным артыкуламi 5-5 i
         6 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса  Рэспублiкi Беларусь i
         артыкулам    13    Кодэкса     Рэспублiкi    Беларусь    аб
         адмiнiстрацыйных правапарушэннях;
         -----------------------------------------------------------

     па   прадстаўленнях  пастаянных   камiсiй  Саветаў   дэпутатаў,
праваахоўных органаў i органаў адукацыi;
     па заявах грамадзян;
     па пiсьмовых зваротах прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
     па ўласнай iнiцыятыве.
     Тэрмiн разгляду  спраў не павiнен перавышаць  пятнаццацi дзён з
моманту iх паступлення.

     28. Матэрыялы аб  правапарушэннях непаўналетнiх, што падлягаюць
разгляду  гарадской,  раённай  камiсiяй  па  справах  непаўналетнiх,
папярэдне вывучаюцца старшынёй або адказным  сакратаром камiсii, якi
прымае рашэнне:
     разгледзець справу на пасяджэннi камiсii;
     правесцi дадатковую праверку матэрыялаў справы або абследаванне
па паступiўшых заяве, прадстаўленню;
     прыняць   меры    папярэдняга   ўздзеяння   ў    дачыненнi   да
непаўналетняга да разгляду справы на пасяджэннi камiсii;
     накiраваць  матэрыялы  аб  нязначным  правапарушэннi  па  месцы
вучобы цi работы непаўналетняга.

     29. У выпадку  ўчынення падлеткам ва ўзросце ад  11 да 14 гадоў
цяжкага  грамадска небяспечнага  дзеяння i  неабходнасцi ў  сувязi з
гэтым  неадкладнай  яго  iзаляцыi  падлетак  можа  быць па пастанове
камiсii  змешчаны  ў  прыёмнiк-размеркавальнiк  для непаўналетнiх на
тэрмiн да трыццацi сутак.

     30.  Пры  падрыхтоўцы  i  разглядзе  спраў  камiсiя  па справах
непаўналетнiх  павiнна  дакладна  ўстанавiць  узрост, занятак, умовы
жыцця i  выхавання непаўналетняга, факт правапарушэння  i даныя, што
пацвярджаюць  яго  ўчыненне,  наяўнасць  дарослых  падбухторшчыкаў i
iншых    саўдзельнiкаў   правапарушэння,    прымяненне   раней    да
непаўналетняга мер уздзеяння.

     31.  Камiсiя   па  справах  непаўналетнiх   можа  запатрабаваць
неабходныя звесткi i дакументы, а таксама выклiкаць службовых асоб i
грамадзян   для   атрымання   тлумачэнняў   па   пытаннях,  якiя  ёю
разглядаюцца. Пры няяўцы гэтых асоб i грамадзян без уважлiвых прычын
камiсiя можа адкласцi разгляд справы i  прыняць меры да яўкi iх праз
адмiнiстрацыю  па   месцы  работы  або  вучобы.   У  выпадку  адмовы
непаўналетняга, справа  аб якiм разглядаецца, а  таксама яго бацькоў
або  асоб, якiя  iх замяняюць,   ад яўкi  на пасяджэнне  камiсii без
уважлiвых прычын яны дастаўляюцца праз органы ўнутраных спраў.

     32.  Прызнаўшы  справу   падрыхтаванай,  старшыня  або  адказны
скаратар  камiсii да  разгляду справы  можа знаёмiць непаўналетняга,
яго бацькоў або  асоб, якiя iх замяняюць, а  ў неабходных выпадках i
прадстаўнiкоў выхаваўчых устаноў з усiмi матэрыяламi.
     Камiсiя   мае   права   не   знаёмiць   непаўналетняга  з  тымi
матэрыяламi, якiя могуць адмоўна паўплываць на яго.
     Старшыня або адказны сакратар камiсii вырашае, хто павiнен быць
выклiканы на яе пасяджэнне, назначае час i месца разгляду справы.
     Аб  днi  разгляду  справы  на  пасяджэннi камiсii паведамляецца
пракурору.

     33.  Камiсiя па  справах непаўналетнiх  можа праводзiць выязныя
пасяджэннi  па месцы  работы, вучобы  або жыхарства  асоб, справы аб
якiх разглядаюцца.

     34.  Пасяджэнне  камiсii  па  справах  непаўналетнiх з'яўляецца
правамоцным пры наяўнасцi не менш чым палавiны яе складу.

     35.  Камiсiя  па  справах  непаўналетнiх  разглядае сабраныя па
справе матэрыялы, заслухоўвае тлумачэннi непаўналетняга, яго бацькоў
або  асоб,   якiя  iх  замяняюць,   пацярпеўшага,  сведак  i   пасля
ўсебаковага  разгляду   ўсiх  акалiчнасцей  справы   прымае  адно  з
наступных рашэнняў:

     35.1. прымянiць меры  ўдзеяння, прадугледжаныя гэтым Палажэннем
i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь;
         -----------------------------------------------------------
         Подпункт 35.1   пункта  35   -  с  изменениями,  внесенными
         постановлением  Совета Министров  от 29  декабря 2000  г. N
         2028

            35.1.  прымянiць  меры  ўдзеяння,  прадугледжаныя  гэтым
         Часовым палажэннем i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi
         Беларусь;
         -----------------------------------------------------------

     35.2. спынiць справу;

     35.3.  адкласцi  разгляд  справы  i  накiраваць  матэрыялы  для
дадатковай праверкi ў органы ўнутраных спраў цi пракуратуры;

     35.4.  накiраваць  матэрыялы  аб  нязначных правапарушэннях для
разгляду i прыняцця мер па месцы вучобы цi работы.

     36. На  пасяджэннi камiсii па  справах непаўналетнiх складаецца
пратакол, у якiм указваюцца:
     дата i месца пасяджэння;
     назва i склад камiсii, што разглядае справу;
     змест разглядаемай справы;
     звесткi аб яўцы асоб, якiя ўдзельнiчаюць у разглядзе справы;
     тлумачэннi  асоб,  якiя  ўдзельнiчаюць  у  разглядзе справы, iх
хадайнiцтвы i вынiкi разгляду, iншыя даныя, што адносяцца да справы;
     звесткi аб абвяшчэннi пастановы, прынятай па справе;
     тлумачэннi парадку i тэрмiну абскарджання гэтай пастановы.
     Пратакол  пасяджэння  камiсii  падпiсваецца  старшынствуючым на
пасяджэннi i сакратаром.

     37.  Рашэнне   камiсii  па  справах   непаўналетнiх  па  справе
афармляецца  пастановай.  Яна  прымаецца  простай  большасцю галасоў
членаў  камiсii,  якiя  прысутнiчаюць  на  пасяджэннi,  павiнна быць
выкладзена ў пiсьмовай форме i матывавана.
     У пастанове аб прымяненнi меры ўздзеяння ўказваюцца:
     назва камiсii;
     дата разгляду справы;
     звесткi аб асобе, у дачыненнi да якой разглядаецца справа;
     акалiчнасцi, устаноўленыя пры разглядзе справы;
     нарматыўны  акт,  на  падставе  якога  ўскладзена адказнасць за
правапарушэнне;
     прымяняемая мера ўздзеяння.
     Калi пры  вырашэннi пытання аб  накладаннi спагнання адначасова
вырашаецца пытанне  аб кампенсацыi вiнаватым маёмаснага  ўрону, то ў
пастанове па справе ўказваюцца  памер урону, што падлягае спагнанню,
тэрмiн i парадак яго кампенсацыi.
     Пастанова   падпiсваецца   старшынствуючым   на   пасяджэннi  i
скаратаром камiсii i абвяшчаецца ўслед за яе прыняццем.
     Аб  прынятай пастанове  камiсiя пры  неабходнасцi паведамляе па
месцы работы, вучобы або жыхарства непаўналетняга правапарушальнiка,
а таксама па месцы работы цi жыхарства яго бацькоў або асоб, якiя iх
замяняюць.

     38. Камiсii  па справах непаўналетнiх  ажыццяўляюць кантроль за
выкананнем сваiх пастаноў.

     39. Камiсii па справах непаўналетнiх абавязаны выяўляць прычыны
i ўмовы, што садзейнiчалi ўчыненню правапарушэнняў непаўналетнiмi, i
прымаць меры  да iх устранення.  З гэтай мэтай  яны арганiзуюць улiк
спраў   аб   правапарушэннях,   разгледжаных   на   iх  пасяджэннях,
штоквартальна абагульняюць даныя гэтага ўлiку ў межах горада, раёна,
вобласцi, рэспублiкi.

     40. Камiсii  па справах непаўналетнiх вядуць  работу па планах,
якiя зацвярджаюцца на iх пасяджэннях.

     41.  Матэрыяльна-тэхнiчнае   забеспячэнне  гарадскiх,  раённых,
абласных камiсiй па справах  непаўналетнiх ускладаецца на адпаведныя
выканаўчыя камiтэты, а Камiсii па справах непаўналетнiх пры Кабiнеце
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  -   на  Апарат  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
         -----------------------------------------------------------



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations