Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
4 лiстапада 1996 г. N 698
г.Мiнск
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ
ПАРАДКУ ФАРМIРАВАННЯ I РЭАЛIЗАЦЫI ДЗЯРЖАЎНЫХ
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫХ ПРАГРАМ
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 14 ноября 2007 г. № 1511 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 277,
5/26152)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Палажэнне аб парадку фармiравання i рэалiзацыi
дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм, зацверджанае пастановай
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiстапада 1995 г. N 620
(Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, 1995 г., N 32, арт.786), наступныя дапаўненнi:
пункт 9 дапоўнiць абзацам наступнага зместу:
"Праект праграмы першапачаткова разглядаецца Камiсiяй па
пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi пры Кабiнеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i па яе прапанове распараджэннем
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь зацвярджаюцца асноўныя
заданнi праграмы";
пункт 10 пасля слова "зацвярджэння" дапоўнiць словамi:
"Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь асноўных заданняў".
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
-----------------------------------------------------------
|