Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
30 кастрычнiка 1996 г. N 687
г.Мiнск
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПЕРАЛIК УСТАНОЎ I
АРГАНIЗАЦЫЙ, ЯКIМ РАССЫЛАЮЦЦА АБАВЯЗКОВЫЯ БЯСПЛАТНЫЯ
ЭКЗЭМПЛЯРЫ ДРУКАВАНЫХ ВЫДАННЯЎ
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Пералiк устаноў i арганiзацый, якiм рассылаюцца
абавязковыя бясплатныя экзэмпляры друкаваных выданняў, што
прыкладзены да Парадку рассылкi абавязковых бясплатных i платных
экзэмпляраў друкаваных выданняў, зацверджанага пастановай Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 чэрвеня 1996 г. N 419 (Збор
указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
1996 г., N 18, арт.444), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1. Пазiцыю з назвай "Iнспекцыя па ахове дзяржаўных тайн у
сродках масавай iнфармацыi" выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Упраўленне па кантролю 220614, г.Мiнск, усе перыядычныя
за выкананнем заканадаўства вул.Гарадскi вал, выданнi - 1
ў друку Дзяржаўнага камiтэта 3 неперыядычныя
Рэспублiкi Беларусь па друку выданнi навукова-
тэхнiчнай,
вытворчай,
эканамiчнай i
знешне-эканамiчнай
тэматыкi - 1"
2. У пазiцыi з назвай "Нацыянальная кнiжная палата Беларусi"
замест адраса: "220050, г.Мiнск, вул.Бабруйская, 3" указаць наступны
адрас: "220002, г.Мiнск, вул.В.Харужай, 31а".
3. Дапоўнiць Пералiк устаноў i арганiзацый, яким рассылаюцца
абавязковыя бясплатныя экзэмпляры друкаваных выданняў, тэкстам
наступнага зместу:
"Упраўленнi па друку усе перыядычныя i
аблвыканкамаў неперыядычныя выданнi, што
выпускаюцца арганiзацыямi
гэтай вобласцi 1
Абласныя ўпраўленнi па усе перыядычныя выданнi,
кантролю за выкананнем неперыядычныы выданнi
заканадаўства ў друку навукова-тэхнiчнай, вытворчай,
Дзяржаўнага камiтэта эканамiчнай i знешнеэканамiчнай
Рэспублiкi Беларусь па тэматыкi, што выпускаюцца
друку арганiзацыямi гэтай вобласцi 1
Абласныя бiблiятэкi усе перыядычныя i неперыядычныя
выданнi, што выпускаюцца
арганiзацыямi гэтай вобласцi 1"
4. У пункце 1 заўваг да Пералiку ўстаноў i арганiзацый, якiм
рассылаюцца абавязковыя бясплатныя экзэмпляры друкаваных выданняў,
словы: "Iнспекцыю па ахове дзяржаўных тайн у сродках масавай
iнфармацыi" замянiць словамi: "Упраўленне па кантролю за выкананнем
заканадаўства ў друку Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
друку".
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
|