Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 15 августа 1996 г. №543 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Дзяржаўным камiтэце па справах моладзi Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 15 жнiўня 1996 г. N 543                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ
 КАМIТЭЦЕ ПА СПРАВАХ МОЛАДЗI РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ

===

         -----------------------------------------------------------
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь   от  29  октября   2001  г.  N   1554
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2001 г., N 103, 5/9279) 
  

       ![Изменения и дополнения:
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         10 декабря 1997 г. N 1631;
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         1  августа 2000  г.  N  1182 (Национальный  реестр правовых
         актов   Республики   Беларусь,   2000   г.,  N 74,  5/3756)].


     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Дзяржаўным камiтэце па
справах моладзi Рэспублiкi Беларусь.

     2. Утратил силу.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт  2  утратил   силу  постановлением  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 1 августа 2000 г. N 1182.

            2.  Лiчыць  неабходным  мець  у  Дзяржаўным  камiтэце па
         справах  моладзi Рэспублiкi  Беларусь калегiю  ў складзе  9
         чалавек.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 2  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 10 декабря 1997 г. N 1631

            2.  Лiчыць  неабходным  мець  у  Дзяржаўным  камiтэце па
         справах  моладзi Рэспублiкi  Беларусь калегiю  ў складзе  5
         чалавек.
         -----------------------------------------------------------


 Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                     С.Лiнг


                                 ЗАЦВЕРДЖАНА

                                 пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                 Рэспублiкi Беларусь
                                 ад 15 жнiўня 1996 г. N 543


 ПАЛАЖЭННЕ

 аб Дзяржаўным камiтэце па справах моладзi
 Рэспублiкi Беларусь

     1. Дзяржаўны камiтэт па  справах  моладзi  Рэспублiкi  Беларусь
(далей -   Камiтэт)   з'яўляецца   цэнтральным   органам  кiравання,
падпарадкоўваецца Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i  ў  сваёй
дзейнасцi кiруецца  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь  i дадзеным
Палажэннем.

     2. Камiтэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным  узаемадзеяннi  з
мiнiстэрствамi, iншымi  цэнтральнымi  органамi кiравання,  мясцовымi
выканаўчымi i  распарадчымi  органамi,  установамi,   арганiзацыямi,
маладжёжнымi грамадскiмi  аб'яднаннямi,  зацiкаўленнымi  ў вырашэннi
праблем моладзi.

     3. Галоўнымi задачамi Камiтэта з'яўляюцца:

     3.1. забеспячэнне  сацыяльных,   эканамiчных,   арганiзацыйных,
прававых умоў для развiцця маладзёжнай палiтыкi ў рэспублiцы;

     3.2. узаемадзеянне   з   дзяржаўнымi   органамi  i  грамадскiмi
маладзёжнымi аб'яднаннямi,  каардынацыя   дзейнасцi   мiнiстэрстваў,
iншых цэнтральных органаў кiравання ў сферы маладзёжнай палiтыкi;

     3.3. падрыхтоўка  праектаў  заканадаўчых  i  iншых  нарматыўных
актаў па пытаннях дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi i прадстаўленнi iх
ва ўстаноўленным парадку ў Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;

     3.4. распрацоўка  рэспублiканскiх комплексных i мэтавых праграм
па рэалiзацыi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi,  унясенне прапаноў  у
адпаведныя органы па фiнансаванню гэтых праграм;

     3.5. удзел  у распрацоўцы i ажыццяўленнi  мер па стварэнню ўмоў
для  ўсебаковага  развiцця  моладзi,  яе  адаптацыi  да самастойнага
жыцця,  забеспячэнне  абароны  правоў  i  законных iнтарэсаў маладых
грамадзян,     далучэнне     iх     да     практычнага     вырашэння
сацыяльна-эканамiчных праблем;

     3.6. ажыццяўленне падтрымкi маладой сям'i, таленавiтай моладзi,
маладзёжных аб'яднанняў;

     3.7. узаемадзеянне з рэспублiканскiмi маладзёжнымi i  дзiцячымi
аб'яднаннямi;

     3.8.  метадычнае  забеспячэнне  ў  мэтах  каардынацыi дзейнасцi
абласных, гарадскiх, раённых аддзелаў (камiтэтаў) па справах моладзi
(па рабоце з моладдзю);

     3.9. ажыццяўленне   мiжнародных  сувязей  у  сферы  маладзёжнай
палiтыкi, каардынацыя  супрацоўнiцтва  з  мiжнароднымi  маладзёжнымi
арганiзацыямi па    пытаннях,   аднесеных   да   ведання   камiтэта,
садзейнiчанне мiжнародным маладёжным абменам.

     4. Камiтэт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:

     4.1. распрацоўвае i  ажыццяўляе  план  практычных  дзеянняў  па
рэалiзацыi праграм дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi;

     4.2.  ажыццяўляе аналiз  i прагназаванне  сацыяльных працэсаў у
асяроддзi   моладзi,    iх   уздзеянне   на    стан   палiтычнай   i
сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў рэспублiцы;

     4.3. арганiзуе   навуковыя  даследаваннi  ў  сферы  маладзёжных
праблем, забяспечвае iх фiнансаванне, выдае па вынiках даследаванняў
навукова-метадычныя зборнiкi, iншыя друкаваныя матэрыялы;

     4.4. аказвае   ўсебаковую   дапамогу  i  падтрымку  аддзелам  i
камiтэтам па  справах  моладзi  (па  рабоце  з  моладдзю)   мясцовых
выканаўчых i  распарадчых  органаў,  аказвае садзейнiчанне ўстановам
сацыяльнай дапамогi для падлеткаў i моладзi ў пытаннях падрыхтоўкi i
павышэння квалiфiкацыi кадраў, абмене вопытам работы;

     4.5. папярэдне  разглядае падрыхтаваныя мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi  кiравання  праекты   заканадаўчых   актаў   i
рашэнняў Урада  Рэспублiкi Беларусь у той частцы,  дзе яны датычацца
дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi, дае заключэннi па праектах названых
актаў, прыцягваючы да гэтай работы адпаведных экспертаў;

     4.6.   ажыццяўляе   арганiзацыйную,   прававую,   метадычную  i
матэрыяльна-фiнансавую   падтрымку    праграм   дзiцячых,   юнацкiх,
маладзёжных  i  iншых  грамадскiх  аб'яднанняў,  дабрачынных i iншых
фондаў  у  галiне  дзяржаўнай   маладзёжнай  палiтыкi  i  з'яўляецца
каардынуючым i  кантралюючым органам па пытаннях,  на вырашэннi якiх
выдзяляюцца дзяржаўныя сродкi;

     4.7. прыцягвае  ва устаноўленым парадку  маладзёжныя i дзiцячыя
аб'яднаннi да распрацоўкi дзяржаўных  праграм i нарматыўных актаў па
пытаннях маладзёжнай палiтыкi;

     4.8. распараджаецца  ва   устаноўленным   парадку   выдзеленымi
сродкамi для  фiнансавання  зацверджаных  праграм у сферы дзяржаўнай
маладзёжнай палiтыкi;

     4.9. уносiць прапановы  па  новых  вiдах  i  формах  дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi,  якiя  характарызуюць  розныя напрамкi
сацыяльна-эканамiчнага становiшча моладзi ў Рэспублiцы Беларусь;

     4.10. сумесна  з  зацiкаўленымi  арганiзацыямi   i   установамi
вырашае пытаннi   занятасцi,   працы  i  быту,  сацыяльнай  абароны,
адукацыi, аховы здароўя, вольнага часу моладзi;

     4.11.  сумесна   з  Дзяржаўнай  службай   занятасцi  Рэспублiкi
Беларусь,  камiсiямi па  справах непаўналетнiх  праводзiць работу па
прафесiйнай  падрыхтоўцы i  перападрыхтоўцы падлеткаў  i моладзi, iх
працаўладкаванню;

     4.12. распрацоўвае  i  ажыццяўляе  комплексныя мерапрыемствы па
забеспячэнню прававой,  эканамiчнай i сацыяльнай  падтрымкi  маладой
сям'i;

     4.13. каардынуе  i  праводзiць  культурна-асветную,  спартыўную
работу з моладдзю i падлеткамi па месцы жыхарства;

     4.14. садзейнiчае развiццю шырокай сеткi культурных,  мастацкiх
i спартыўных цэнтраў,  аматарскiх аб'яднанняў,  гурткоў i секцый для
дзяцей, падлеткаў i моладзi,  стварэнню сiламi моладзi  i  падлеткаў
аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння;

     4.15. праводзiць выхаваўчую работу  са студэнцкай, вучнёўскай i
працоўнай моладдзю  ў вольны ад  вучобы, працы час,  у тым лiку  i ў
маладзёжных iнтэрнатах;

     4.16. падтрымлiвае таленавiтую i творчую моладзь;

     4.17. займаецца    прафiлактычнай   работай   па   прадухiленню
правапарушэнняў i   злачынстваў   сярод   моладзi    i    падлеткаў,
арганiзацыяй праваахоўнага руху сярод маладых грамадзян;

     4.18. праводзiць  работу  па  патрыятычнаму выхаванню моладзi i
падрыхтоўцы яе да службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь;

     4.19. стварае сацыяльныя службы для моладзi;

     4.20. выкарыстоўвае сродкi масавай  iнфармацыi  пры  асвятленнi
праблем моладзi i рэалiзацыi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi;

     4.21.   распрацоўвае  прапановы   па  ратыфiкацыi   Рэспублiкай
Беларусь   канвенцый,   iншых   мiжнародных   дакументаў   у  галiне
маладзёжнай  палiтыкi,  абароны  правоў,  законных iнтарэсаў маладых
грамадзян;

     4.22. удзельнiчае  па  даручэню  Урада  Рэспублiкi  Беларусь  у
распрацоўцы i   рэалiзацыi   мiжурадавых   пагадненняў   у    галiне
мiжнароднага маладзёжнага супрацоўнiцтва;

     4.23. ажыццяўляе      рэгуляванне     дзейнасцi     падведамных
прадпрыемтсваў i ўстаноў праз  зацвярджэнне  статутаў  (палажэнняў),
заключэнне кантрактаў з кiраўнiкамi, кiраванне маёмасцю;

     4.24. ажыццяўляе   ў   межах  сваёй  кампетеэнцыi  кантроль  за
выкананнем заканадаўства аб моладзi;

     4.25. Камiтэт выконвае таксама  iншыя  функцыi,  прадугледжаныя
дзеючым заканадаўствам.

     5. Камiтэту прадастаўляецца права:

     5.1. ва  ўстаноўленым  парадку  атрымлiваць  ад  мiнiстэрстваў,
iншых цэнтральных  органаў  кiравання,  прадпрыемстваў,  устаноў   i
арганiзацый iнфармацыйна-аналiтычныя  справаздачныя  i структурныя i
статыстычныя даныя ў межах сваёй кампетэнцыi;

     5.2. ствараць   у   адпаведнасцi   з   дзеючым   заканадаўствам
арганiзацыi, установы,  прадпрыемствы  па  аказанню паслуг моладзi ў
будаўнiцтве жылля,   працаўладкаваннi,   арганiзацыi   адпачынку   i
турызму, вырашэннi сацыяльна-псiхалагiчных праблем.

     6. Камiтэт  узначальвае  Старшыня,  якi назначаецца на пасаду i
вызваляецца ад пасады ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
     Старшыня мае   намеснiкаў,   якiя   назначаюцца   на  пасаду  i
вызваляюцца ад  пасады  ва  ўстаноўленым   заканадаўствам   парадку.
Колькасць намеснiкаў  Старшынi  вызначаецца  Прэзiдэнтам  Рэспублiкi
Беларусь па прадстаўленню Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     7. Старшыня Камiтэта:

     7.1. кiруе дзейнасцю Камiтэта i нясе персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзеных  на  Камiтэт  задач  i  ажыццяўленне  iм сваiх
функцый;

     7.2. кiруе ва  ўстаноўленым  заканадаўствам  парадку  дзейнасцю
падведамных арганiзацый, зацвярджае палажэннi (статуты) аб iх;

     7.3. размяркоўвае   абавязкi   памiж  намеснiкамi  Старшынi  па
кiраўнiцтву асобнымi напрамкамi дзейнасцi камiтэта, вызначае ступень
адказнасцi iх  i кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага
апарату, iншых   службовых   асоб   за   вырашэнне   арганiзацыйных,
структурна-штатных, кадравых,   фiнансавых,  вытворча-гаспадарчых  i
iншых пытанняў;

     7.4. зацвярджае  структуру  i  штатны  распарадак  цэнтральнага
апарату Камiтэта  ў  межах  устаноўленых колькасцi работнiкаў гэтага
апарату i расходаў на яго ўтрыманне;

     7.5. уносiць  ва  ўстаноўленым  парадку  на  разгляд   Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi   Беларусь   праекты   актаў  заканадаўства  па
пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiтэта;

     7.6. прызначае на пасаду ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку
i вызваляе ад пасады работнiкаў цэнтральнага апарату Камiтэта;

     7.7. прадстаўляе ва устаноўленым парадку работнiкаў, грамадскiх
дзеячаў, якiя асаблiва вызначылiся па вырашэнню праблем моладзi,  да
ўзнагароджання дзяржаўнымi ўзнагародамi;

     7.8. выдае  ў  межах  сваёй  кампетэнцыi  загады,  арганiзуе  i
кантралюе iх выкананне;

     7.9. з'яўляецца распарадчыкам фiнансаў у  межах  сродкаў,  якiя
выдзяляюцца на   фiнансаванне   дзейнасцi   Камiтэта  i  падведамных
арганiзацый;

     7.10. прадстаўляе  Камiтэт  ва   ўзаемаадносiнах   з   органамi
заканадаўчай i   выканаўчай   улады   Рэспублiкi   Беларусь,  iншымi
дзяржаўнымi ўстановамi i мiжнароднымi арганiзацыямi.

     8. У Камiтэце ствараецца калегiя ў складзе  Старшынi  (старшыня
калегii), яго  намеснiкаў  па  пасадзе,  а  таксама  iншых  кiруючых
работнiкаў у галiне дзяржаўнай  маладзёжнай  палiтыкi.  Колькасны  i
персанальны склад    калегii   зацвярджаецца   Кабiнетам   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
     Калегiя  на  сваiх   пасяджэннях  разглядае  асноўныя  праблемы
рэалiзацыi  дзяржаўнай маладзёжнай  палiтыкi, пытаннi  ўзаемадзеяння
падведамных структурных адзiнак пры вырашэннi гэтых праблем. Рашэннi
калегii праводзяцца ў жыццё загадамi Старшынi.
     У выпадку  ўзнiкнення  супярэчнасцей  памiж Старшынёй i членамi
калегii Старшыня праводзiць у жыццё сваё  рашэнне  i  паведамляе  аб
гэтым Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.  Члены калегii таксама
маюць права iнфармаваць Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  аб
сваёй пазiцыi.

     9. Пры   Камiтэце   на  грамадскiх  пачатках  могуць  стварацца
навукова-кансультатыўныя, каардынуючыя, экспертныя i iншыя саветы па
напрамках дзейнасцi   ў   складзе  работнiкаў  цэнтральнага  апарату
Камiтэта, прадстаўнiкоў    зацiкаўленых     мiнiстэрстваў,     iншых
цэнтральных органаў    кiравання,    прадпрыемстваў,    арганiзацый,
навуковых i выхаваўчых устаноў,  грамадскiх маладзёжных  аб'яднанняў
для выпрацоўкi i ажыццяўлення дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi.

     10. Фiнансаванне  расходаў  на  ўтрыманне  цэнтральнага апарату
Камiтэта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

     11. Камiтэт  з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае   рахункi   ва
ўстановах банкаў,  пячатку  з  выявай  Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi
Беларусь   i  са  сваiм  найменнем, а  таксама  адпаведныя  бланкi i
штампы.  







Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations