Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
10 красавiка 1996 г. N 251
г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ ЗАПАВЕДНIКУ
"НЯСВIЖ"
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 14 ноября 2007 г. № 1511 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 277,
5/26152)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Нацыянальным
гiсторыка-культурным запаведнiку "Нясвiж".
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 10 красавiка 1996 г. N 251
ПАЛАЖЭННЕ
аб Нацыянальным гiсторыка-культурным
запаведнiку "Нясвiж"
1. Нацыянальны гiсторыка-культурны запаведнiк "Нясвiж" (далей -
запаведнiк "Нясвiж") прадстаўляе сабой комплекс помнiкаў гiсторыi,
археалогii, архiтэктуры, якiя маюць навуковую, гiстарычную,
мастацкую i культурную каштоўнасць:
палацава-паркавы ансамбль ХVI - ХVIII стагоддзяў;
комплекс манастыра езуiтаў ХVI - ХVII стагоддзяў;
плябанiя ХVII стагоддзя;
фарны касцёл ХVI стагоддзя;
парк "Альба" ХVII стагоддзя;
ансамбль ратушы з гандлёвымi радамi ХVI - ХVII стагоддзяў;
комплекс манастыра бенедыкцiнак ХVI стагоддзя;
дом на рынку (дом рамеснiка) ХVIII стагоддзя;
гарадская (Слуцкая) брама другой паловы ХVI стагоддзя;
дом N 19 па вулiцы iмя Ленiна.
2. Запаведнiк "Нясвiж" падпарадкоўваецца Мiнiстэрству культуры
i ў сваёй дзейнасцi кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны", iншымi актамi заканадаўства,
дададзеным Палажэннем.
3. Галоўнымi задачамi запаведнiка "Нясвiж" з'яўляюцца:
выяўленне, вывучэнне, ахова i захаванне гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
папулярызацыя гiсторыка-культурных каштоўнасцей праз
музеефiкацыю помнiкаў архiтэктуры;
удасканальванне навукова-даследчай працы па вывучэнню музейных
калекцый i iх каталагiзацыi;
4. Запаведнiк "Нясвiж" у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго
галоўнымi задачамi:
ажыццяўляе супрацоўнiцтва з адпаведнымi навуковымi,
навукова-даследчымi ўстановамi, арганiзацыямi, грамадскiмi
аб'яднаннямi, а таксама з замежнымi i мiжнароднымi арганiзацыямi;
арганiзуе i праводзiць работу па вывучэнню гiсторыка-культурнай
спадчыны г.Нясвiжа, а таксама прымае меры па захаванню гэтай
спадчыны;
распаўсюджвае новыя веды аб гiсторыi, архiтэктуры, мастацтве,
лiтаратуры i культуры г.Нясвiжа, яго наваколля, Беларусi праз
стварэнне экспазiцый i выставак з выкарастаннем сабранай i навукова
апрацаванай музейнай калекцыi i правядзенне музейных мерапрыемстваў
з аглядам помнiкаў архiтэктуры i прыроды;
арганiзуе правядзенне выставак, у тым лiку з прыватных
калекцый;
забяспечвае ахову гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
забяспечвае знаёмства грамадзян з гiсторыка-культурным
комплексам, умовы i рэжым наведвання якога вызначаюцца запаведнiкам.
5. Запаведнiк "Нясвiж" мае права:
займацца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, выдавецкай
дзейнасцю;
ствараць спецыялiзаваныя майстэрнi i лабараторыi, дзейнасць
якiх накiравана на захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
здаваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, у арэнду
юрырычным цi фiзiчным асобам маёмасць, у тым лiку тую, якая мае
гiсторыка-культурную каштоўнасць;
набываць творы мастацтва;
займацца iншай у адпаведнасцi з заканадаўствам дзейнасцю, якая
не супярэчыць задачам запаведнiка.
6. Запаведнiк "Нясвiж" прадстаўляе навуковую канцэпцыю свайго
развiцця i дзейнасцi, якая зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры, i
на яе падставе самастойна распрацоўвае гадавыя планы эканамiчнага i
сацыяльнага развiцця.
7. Землi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi запаведнiка "Нясвiж",
перадаюцца яму i выводзяцца з сельскага або iншага гаспадарчага
карыстання ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
8. У мэтах забеспячэння аховы навакольнага асяроддзя
матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей на тэрыторыi запаведнiка
"Нясвiж" устанаўлiваюцца ахоўная зона, зоны рэгулюемай забудовы,
аховы прыроднага наваколля, аховы культурнага слоя, праекты якiх
распрацоўваюцца запаведнiкам i зацвярджаюцца Дзяржаўнай iнспекцыяй
Рэспублiкi Беларусь па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
Рэжым утрымання зон аховы, зацверджаных у складзе праектаў,
абавязковы для выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi.
9. Запаведнiк "Нясвiж" фiнансуецца за кошт сродкаў, атрыманых:
з рэспублiканскага бюджэту;
ад навуковай, выдавецкай, культурнай i iншай дзейнасцi, якая не
супярэчыць задачам запаведнiка;
у парадку добраахвотных узносаў;
у iншым парадку, якi не супярэчыць заканадаўству.
10. Пры запаведнiку "Нясвiж" ствараюцца i дзейнiчаюць
фондава-закупачная камiсiя, навуковая i навукова-рэстаўрацыйная
рады, якiя працуюць на падставе палажэнняў, зацверджаных
запаведнiкам.
11. Запаведнiк "Нясвiж" узначальвае дырэктар, якi назначаецца
на пасаду i вызваляецца ад пасады Мiнiстэрствам культуры.
12. Дырэктар запаведнiка "Нясвiж":
ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю запаведнiка i насе
персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на запаведнiк
задач;
назначае на пасады i вызваляе ад пасад работнiкаў запаведнiка;
размяркоўвае абавязкi памiж сваiмi намеснiкамi, кiраўнiкамi
структурных падраздзяленняў;
выдае загады i дае ўказаннi, абавязковыя для выканання ўсiмi
работнiкамi запаведнiка;
прадстаўляе запаведнiк у адносiнах з прадпрыемствамi,
установамi i арганiзацыямi;
у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам распараджаецца маёмасцю
i сродкамi запаведнiка, заключае пагадненнi, выдае даверанасцi,
адкрывае ў банку разлiковыя i iншыя рахункi;
зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях
запаведнiка;
ва ўстаноўленыя тэрмiны прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры
неабходную планавую i справаздачную дакументацыю;
зацвярджае структуру запаведнiка i штатны расклад у межах
выдзеленых фiнансавых сродкаў.
13. Асобы, якiя парушылi рэжым утрымання запаведнiка "Нясвiж" i
прычынiлi шкоду яго нерухомым або рухомым гiсторыка-культурным
каштоўнасцям, прыцягваюцца да адказнасцi ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
14. Рэарганiзацыя або лiквiдацыя запаведнiка "Нясвiж"
праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
15. Запаведнiк "Нясвiж" з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае
пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм
найменнем.
-----------------------------------------------------------
|