Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
10 чэрвеня 1997 г. N 673 г.Мiнск
ПЫТАННI МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I КАМIТЭТАЎ ПРЫ ГЭТЫМ МIНIСТЭРСТВЕ
===
-----------------------------------------------------------
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 30 октября 2001 г. N 1558
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2001 г., N 103, 5/9282)
![Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
5 декабря 1997 г. N 1606;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
16 октября 1998 г. N 1590 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1998 г., N 29, ст.758);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21
апреля 2000 г. N 557 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., N 43, 5/3060);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8
июня 2001 г. N 862 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 59, 5/6195)]
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя Палажэнне аб Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi Беларусь, Палажэнне аб Камiтэце па рэстаўрацыi i
кансервацыi помнiкаў пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i
Палажэнне аб Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Пункт 1 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 8 июня 2001 г. N 862 в части
утверждения положений о Комитете по реставрации и
консервации памятников при Министерстве культуры Республики
Беларусь и Комитете по охране историко-культурного наследия
при Министерстве культуры Республики Беларусь.
-----------------------------------------------------------
2. Лiчыць мэтазгодным мець у Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь калегiю ў складзе 16 чалавек.
-----------------------------------------------------------
Пункт 2 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 5 декабря 1997 г. N 1608
2. Лiчыць мэтазгодным мець у Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 15 чалавек.
-----------------------------------------------------------
3. Утратил силу.
-----------------------------------------------------------
Пункт 3 утратил силу постановлением Совета Министров от 8
июня 2001 г. N 862
3. Устанавiць, што фiнансаванне i гаспадарчае
абслугоўванне Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
ажыццяўляецца цэнтральным апаратам Мiнiстэрства культуры.
-----------------------------------------------------------
4. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 красавiка
1993 г. N 265 "Пытаннi Дзяржаўнай iнспекцыi Рэспублiкi Беларусь па
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" (ЗП Рэспублiкi Беларусь,
1993 г., N 13, арт.220);
пункт 1 пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
7 мая 1996 г. N 312 "Аб калегii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 13, арт.343);
пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 жнiўня
1996 г. N 525 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi Беларусь" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 22, арт.563).
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
10.06.1997 N 673
ПАЛАЖЭННЕ
аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей -
Мiнкультуры) з'яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага
кiравання i падпарадкоўваецца Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2. Мiнкультуры ажыццяўляе ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам рэгуляванне дзейнасцi прадпрыемстваў, устаноў i
арганiзацый сферы культуры, падтрымлiвае дзейнасць творчых саюзаў i
iншых грамадскiх аб'яднанняў, якiя спрыяюць развiццю культуры ў
Рэспублiцы Беларусь.
3. У сваёй дзейнасцi Мiнкультуры кiруецца Канстытуцыяй
Рэспублiкi Беларусь, законамi, дэкрэтамi, указамi, распараджэннямi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, а таксама iншымi актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i гэтым Палажэннем.
4. Галоўнымi задачамi Мiнкультуры з'яўляюцца:
4.1. удзел у фармiраваннi i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў
галiне культуры, мастацтва, кiнематаграфii, аховы
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
4.2. распрацоўка дзяржаўных праграм i забеспячэнне дзяржаўных
гарантый развiцця культуры i мастацтва, арганiзацыя выканання актаў
заканадаўства па пытаннях культуры;
4.3. забеспячэнне захавання нацыянальнай культурнай спадчыны,
якая мае значэнне для народа Беларусi, яго духоўнага i маральнага
ўдасканалення, фармiравання нацыянальнай самасвядомасцi;
4.4. развiццё i каардынацыя супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi
ў галiне культуры, мастацтва, захавання гiсторыка-культурнай
спадчыны;
4.5. вызначэнне навукова абгрунтаваных напрамкаў эканамiчнага i
вытворча-тэхнiчнага развiцця галiны, аптымальнай палiтыкi
iнвестыцый;
4.6. каардынацыя правядзення навуковых, праектных,
рэстаўрацыйных i кансервацыйных работ у мэтах зберажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны;
4.7. садзейнiчанне развiццю культур нацыянальных меншасцей
Беларусi;
4.8. падрыхтоўка i перападрыхтоўка кадраў для ўстаноў культуры,
распрацоўка i рэалiзацыя мер па сацыяльна-правовой абароне
работнiкаў галiны.
5. Мiнкультуры ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
5.1. распрацоўвае i ажыццяўляе дзяржаўныя праграмы комплекснага
развiцця культуры, далучэння насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь да
нацыянальных i сусветных культурных здабыткаў;
5.2. вызначае агульную стратэгiю сацыяльна-эканамiчнага i
навукова-тэхнiчнага развiцця галiны;
5.3. арганiзуе правядзенне рэспублiканскiх i мiжнародных
канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, аглядаў прафесiйнага мастацтва i
народнай творчасцi, святаў, мастацкiх выставак i iншых
мерапрыемстваў, звязаных з паказам i прапагандай дасягненняў
культуры i мастацтва рэспублiкi i замежных краiн;
5.4. ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi ўстаноў i прадпрыемстваў,
непасрэдна падпарадкаваных Мiнкультуры, праз зацвярджэнне палажэнняў
(статутаў), заключэнне кантрактаў з кiраўнiкамi, кiраванне маёмасцю,
выпрацоўку рэкамендацыйных нарматываў па
адмiнiстрацыйна-кiраўнiцкаму персаналу;
5.5. садзейнiчае выкананню падведамнымi прадпрыемствамi i
арганiзацыямi заказаў на работы i паслугi, пастаўку тавараў
народнага спажывання i iншай прадукцыi для дзяржаўных патрэб;
5.6. ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi суб'ектаў гаспадарання
ўсiх формаў уласнасцi ў сферы прафесiйнага мастацтва, народнай
творчасцi шляхам выкарыстання сваiх правоў, эканамiчных стымулаў,
праз дзяржаўны сацыяльна-творчы заказ;
5.7. фiнансуе ва ўстаноўленым парадку падведамныя ўстановы i
арганiзацыi;
5.8. распрацоўвае i ажыццяўляе мерапрыемствы па ахове працы i
выкананню правiлаў тэхнiкi бяспекi на прадпрыемствах i ва ўстановах
галiны;
5.9. ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе лепшых работнiкаў
культуры i мастацтва да ўзнагароджання, прысваення ганаровых
званняў, прысуджэння прэмiй;
5.10. ва ўстаноўленым парадку прысвойвае калектывам мастацкай
самадзейнасцi найменне "народны", "узорны";
5.11. распрацоўвае i ва ўстаноўленым парадку ўносiць у Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб стаўках аўтарскага
ўзнагароджання за творы выяўленчага мастацтва i кiнамастацтва,
лiтаратурныя, драматычныя i музычныя творы для публiчнага выканання;
5.12. распараджаецца дзяржаўнай маёмасцю ў межах, устаноўленых
дзеючым заканадаўствам;
5.13. сумесна с аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам
распрацоўвае навукова абгрунтаваныя паказчыкi забяспечанасцi
насельнiцтва паслугамi ўстаноў культуры i мастацтва;
5.14. распрацоўвае навукова абгрунтаваныя рэкамендацыi па
ўдасканаленню зместу, формаў i метадаў культурна-асветнай дзейнасцi,
адраджэнню народных традыцый, абрадаў, святаў, арганiзацыi
змястоўнага адпачынку насельнiцтва i забяспечвае iх рэалiзацыю,
аказвае метадычную дапамогу ўстановам культуры рэспублiкi ўсiх
формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi;
5.15. падтрымлiвае творчыя iнiцыятывы насельнiцтва, садзейнiчае
стварэнню i дзейнасцi культурна-асветных аб'яднанняў, таварыстваў, у
тым лiку аб'яднанняў нацыянальных меншасцей рэспублiкi;
5.16. вядзе работу, накiраваную на стварэнне i прапаганду
высокамастацкiх твораў драматычнага, музычнага, харэаграфiчнага,
выяўленчага, манументальнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i
лiтаратуры;
5.17. ажыццяўляе дзяржаўны заказ на гастрольную дзейнасць
тэатраў i канцэртных арганiзацый, на пастаноўку твораў беларускай
драматургii i музычнага мастацтва;
5.18. ажыццяўляе закуп лепшых твораў драматычнага, музычнага i
выяўленчага мастацтва;
5.19. аналiзуе стан i прагназуе тэндэнцыi развiцця
кiнематаграфiчнай галiны, рыхтуе прапановы аб прыярытэтных напрамках
дзяржаўнай падтрымкi кiна-, вiдэавытворчасцi i кiна-, вiдэапракату;
5.20. каардынуе дзейнасць прадпрыемстваў i ўстаноў кiна-,
вiдэапракату i кiна-, вiдэасеткi ўсiх формаў уласнасцi i
падпарадкаванасцi ў мэтах фармiравання кiна-, вiдэарынку рэспублiкi
i задавальнення патрэб насельнiцтва ў кiна-, вiдэапрадукцыi;
5.21. выдае лiцэнзii на вытворчасць кiна- i вiдэапрадукцыi, яе
тыражаванне i дэманстрацыю;
5.22. распрацоўвае i ажыццяўляе правядзенне
арганiзацыйна-тэхнiчных мерапрыемстваў, накiраваных на зберажэнне
пракатных i эталонных кiна-, вiдэакопiй, iх зыходных матэрыялаў i
вяртанне матэрыялаў фiльмаў беларускай вытворчасцi з замежных краiн;
5.23. садзейнiчае рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
вырашэння комплексу пытанняў, звязаных з рэстаўрацыяй, кансервацыяй,
рамонтам i зберажэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
5.24. ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасцi навучальных i
навукова-даследчых устаноў сферы культуры па пытаннях падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi кадраў, навукова-даследчай i
навукова-метадычнай работы;
5.25. аналiзуе стан i распрацоўвае прагнозы i праграмы развiцця
прафесiйнай падрыхтоўкi ў галiне культуры, арганiзуе работу па яе
ўдасканаленню;
5.26. вызначае патрэбу галiны ў спецыялiстах з вышэйшай i
сярэдняй адукацыяй, распрацоўвае кантрольныя лiчбы прыёму ў
навучальныя ўстановы;
5.27. забяспечвае эфектыўнае выкарыстанне капiтальных
укладанняў, якiя выдзяляюцца з бюджэту, рацыянальнае размяшчэнне
новых аб'ектаў будаўнiцтва;
5.28. распрацоўвае планы праектавання, капiтальнага будаўнiцтва
i рамонту аб'ектаў рэспублiканскага падпарадкавання;
5.29. удзельнiчае ў правядзеннi экспертызы праектаў будаўнiцтва
i рэстаўрацыi аб'ектаў культуры;
5.30. забяспечвае падпарадкаваныя Мiнiстэрству культуры
ўстановы нарматыўнымi паказчыкамi ў галiне будаўнiцтва, рамонту i
тэхнiчнага забеспячэння;
5.31. арганiзуе закуп i заключэнне дагавораў на пастаўку па
прамых сувязях з заводамi-вытворцамi неабходных галiне
матэрыяльна-тэхнiчных сродкаў, матэрыялаў, абсталявання i
камплектуючых;
5.32. аказвае садзейнiчанне развiццю мiжнароднага культурнага
супрацоўнiцтва ўстаноў i прадпрыемстваў галiны;
5.33. наладжвае i развiвае культурныя сувязi з беларускiмi
арганiзацыямi культуры за межамi рэспублiкi, а таксама з
арганiзацыямi замежных краiн у рэспублiцы;
5.34. спрыяе папулярызацыi здабыткаў беларускай культуры за
межамi рэспублiкi;
5.35. Мiнкультуры можа выконваць iншыя функцыi ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам.
6. Мiнкультуры ўзначальвае Мiнiстр, якi назначаецца на пасаду
i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстр мае намеснiкаў, колькасць якiх вызначаецца Прэзiдэнтам
Рэспублiкi Беларусь. Намеснiкi Мiнiстра назначаюцца на пасаду i
вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым парадку.
7. Мiнiстр культуры:
7.1. кiруе дзейнасцю Мiнкультуры i нясе персанальную адказнасць
за выкананне ўскладзеных на Мiнкультуры задач i ажыццяўленне iм
сваiх функцый;
7.2. размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi, устанаўлiвае
ступень адказнасцi намеснiкаў i кiраўнiкоў структурных
падраздзяленняў цэнтральнага апарату Мiнкультуры за кiраўнiцтва
асобнымi напрамкамi яго дзейнасцi;
7.3. зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага апарату
Мiнкультуры ў межах колькасцi работнiкаў, фонду аплаты працы i
сродкаў на яго ўтрыманне;
7.4. зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях i
службовыя абавязкi работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнкультуры,
палажэннi i статуты прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый,
падпарадкаваных Мiнкультуры;
7.5. без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Мiнкультуры, прадстаўляе
яго iнтарэсы, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца сродкамi i
маёмасцю Мiнкультуры, адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы;
7.6. у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам прымае на работу i
звальняе з работы супрацоўнiкаў цэнтральнага апарату Мiнкультуры i
кiраўнiкоў падведамных прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый.
8. Мiнкультуры ў межах сваёй кампетэнцыi i ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку выдае загады i iнструкцыi i дае ўказаннi,
абавязковыя для выканання ўсiмi мiнiстэрствамi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, прадпрыемствамi,
установамi i арганiзацыямi, незалежна ад iх ведамаснай
прыналежнасцi i формаў уласнасцi, а таксама фiзiчнымi асобамi.
У неабходных выпадках загады i iнструкцыi могуць выдавацца
сумесна або па ўзгадненню з iншымi рэспублiканскiмi органамi
дзяржаўнага кiравання.
9. У Мiнкультуры ствараецца калегiя ў складзе Мiнiстра
(старшыня калегii), намеснiкаў Мiнiстра i кiраўнiкоў ствараемых пры
Мiнкультуры рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання па
пасадзе, iншых кiруючых работнiкаў i вядучых спецыялiстаў галiны, а
таксама выдатных дзеячаў культуры i мастацтва.
Колькасны i персанальны склад калегii зацвярджаецца Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Калегiя на сваiх пасяджэннях разглядае пытаннi дзейнасцi
Мiнкультуры, выканання прынятых рашэнняў, падбору i расстаноўкi
кадраў.
Рашэннi калегii праводзяцца ў жыццё, як правiла, загадамi
Мiнiстра.
У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў памiж Мiнiстрам i членамi
калегii пры абмеркаваннi пытанняў i прыняццi рашэнняў Мiнiстр
праводзiць у жыццё сваё рашэнне, iнфармуе аб гэтым Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь. Члены калегii таксама маюць права iнфармаваць
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.
10. Пры Мiнкультуры могуць стварацца саветы ў складзе
работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнкультуры, прадстаўнiкоў iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, прадпрыемстваў,
арганiзацый, навуковых i навучальных устаноў, грамадскiх аб'яднанняў
для выпрацоўкi i ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi ў адпаведных
напрамках дзейнасцi.
11. Пры Мiнкультуры i пад яго непасрэдным кiраўнiцтвам
дзейнiчае Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якi
ажыццяўляе спецыяльныя кантралюючыя, рэгулюючыя i iншыя функцыi ў
галiне ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых
мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб'ектаў гiсторыка-культурнай
спадчыны.
Палажэнне аб гэтым Камiтэце зацвярджае Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Пункт 11 - в редакции постановления Совета Министров от 8
июня 2001 г. N 862
11. Пры Мiнкультуры i пад яго непасрэдным кiраваннем
дзейнiчаюць:
Камiтэт па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў, якi
ажыццяўляе спецыяльныя функцыi ў галiне рэстаўрацыi i
кансервацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якi
ажыццяўляе спецыяльныя функцыi ў галiне ўлiку i аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
Палажэннi аб гэтых камiтэтах зацвярджае Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
12. Колькасць работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнкультуры i
фонд аплаты працы вызначаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам
парадку.
Цэнтральны апарат Мiнкультуры ўтрымлiваецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
13. Мiнкультуры з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
-----------------------------------------------------------
Положение утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 8 июня 2001 г. N 862
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
10.06.1997 N 673
ПАЛАЖЭННЕ
аб Камiтэце па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў
пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Камiтэт па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Камiтэт)
з'яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi
Беларусь, якi дзейнiчае пад непасрэдным кiраўнiцтвам Мiнiстэрства
культуры i ажыццяўляе спецыяльныя выканаўчыя, кантрольныя,
рэгулюючыя i iншыя функцыi ў галiне рэстаўрацыi i кансервацыi
гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
2. Камiтэт у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь, законамi, дэкрэтамi, указамi, распараджэннямi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства, а таксама дадзеным
Палажэннем. Камiтэт ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з
мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi,
прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi.
3. Галоўнымi задачамi Камiтэта з'яўляюцца:
падрыхтоўка прапаноў па вызначэнню i рэалiзацыi дзяржаўнай
палiтыкi ў галiне вырашэння комплексу пытанняў, звязаных са
зберажэннем матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
вызначэнне накiрункаў дзейнасцi ў галiне зберажэння
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, распрацоўка i
рэалiзацыя дзяржаўнай праграмы кансервацыi i рэстаўрацыi
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
кантроль за безумоўным выкананнем патрабаванняў заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь пры правядзеннi комплексу работ, звязаных са
зберажэннем гiсторыка-культурнай спадчыны;
каардынацыя дзейнасцi юрыдычных асоб i грамадзян, якая
датычыцца практычных мерапрыемстваў па зберажэнню матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
эканамiчны аналiз дзейнасцi прадпрыемстваў у сферы зберажэння
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, прагназаванне
развiцця гэтых прадпрыемстваў;
вызначэнне аптымальнай палiтыкi iнвестыцый, садзейнiчанне ў
развiццi знешнеэканамiчнай дзейнасцi прадпрыемстваў сферы зберажэння
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
развiццё сеткi рэстаўрацыйных арганiзацый, умацаванне iх
дзеяздольнасцi, наладжванне супрацоўнiцтва з iншымi юрыдычнымi
асобамi, незалежна ад формаў уласнасцi, i грамадзянамi ў справе
выканання практычных мерапрыемстваў па зберажэнню матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
наладжванне сувязей з адпаведнымi органамi iншых краiн па
пытаннях выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, удзел у падрыхтоўцы i рэалiзацыi
мiжнародных праграм, скiраваных на зберажэнне гiсторыка-культурнай
спадчыны;
кантроль за пастаўкамi, захаванасцю i рацыянальным
выкарыстаннем матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў прадпрыемствамi
сiстэмы, арганiзацыя дэцэнтралiзаваных закупак неабходных
матэрыялаў, машын i абсталявання для арганiзацыi эфектыўнай
дзейнасцi рэстаўрацыйнай галiны;
ажыццяўленне ва ўстаноўленых заканадаўствам межах кiраўнiцтва
падведамнымi прадпрыемствамi;
дзейнасць па падбору кадраў спецыялiстаў, якiя ў адпаведнасцi з
iх прафесiйнай падрыхтоўкай дапускаюцца да правядзення работ з
каштоўнасцямi, арганiзацыя падрыхтоўкi i перападрыхтоўкi кадраў для
галiны.
4. Камiтэт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
распрацоўвае праекты комплексных праграм па дзейнасцi ў сферы
зберажэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, развiццю
i ўмацаванню рэстаўрацыйнай галiны, рэалiзуе гэтыя праекты i ў межах
сваёй кампетэнцыi выконвае дзяржаўную праграму Рэспублiкi Беларусь
па ўлiку i ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
арганiзуе разгляд i ўзгадненне навукова-праектнай дакументацыi,
якая датычыць матэрыяльных каштоўнасцей i зон iх аховы, забяспечвае
правядзенне ва ўстаноўленым парадку экспертызы навукова-праектнай
дакументацыi па кансервацыi, рэстаўрацыi i практычнаму выкарыстанню
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
вывучае i выкарыстоўвае вопыт замежных краiн па забеспячэнню
зберажэння i рацыянальнаму прымяненню матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, пры неабходнасцi запрашае на
дагаворнай аснове замежныя арганiзацыi i асобных спецыялiстаў для
выканання работ на каштоўнасцях;
распрацоўвае i ўносiць праз Мiнiстэрства культуры ў Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь праекты актаў заканадаўства па
пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiтэта;
выдае юрыдычным асобам i грамадзянам неабходныя для
прадстаўлення ў iншыя iнстанцыi даведкi i пасведчаннi аб iх удзеле ў
рабоце па зберажэнню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
размяркоўвае цэнтралiзаваныя капiтальныя ўкладаннi i ў якасцi
кантрольных паказчыкаў даводзiць iх аб'ёмы адпаведным структурным
падраздзяленням аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома, органам
кiравання ў сферы зберажэння матэрыяльных гiсторыка-культурных
каштоўнасцей у гарадах i iншых адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных
адзiнках, дзе ёсць гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, прадпрыемствам,
якiя дзейнiчаюць у азначанай галiне, кантралюе эфектыўнасць
выкарыстання сродкаў бюджэту на патрэбы зберажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны;
прадстаўляе ў статыстычныя органы справаздачныя звесткi.
Камiтэт разам з тым можа выконваць iншыя функцыi,
прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.
5. Камiтэт мае права:
у межах сваёй кампетэнцыi на падставе i ў мэтах выканання
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю
дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб i грамадзян, якая звязана з
выкананнем работ у сферы зберажэння матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
распрацоўваць ва ўстаноўленым парадку каштарысныя нормы i
расцэнкi на выкананне навукова-праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых
работ;
ствараць экспертныя i навукова-метадычныя рады, часовыя творчыя
калектывы, прыцягваць да работы адпаведных спецыялiстаў;
самастойна вырашаць у дзяржаўных планава-эканамiчных i
фiнансавых органах пытаннi па абгрунтаванню i атрыманню дзяржаўных
крэдытаў на патрэбы дзейнасцi ў сферы зберажэння матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
кантраляваць выкарыстанне выдзеленых з бюджэту сродкаў на
выкананне работ i мерапрыемстваў, звязаных са зберажэннем i
аднаўленнем матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
выдаваць ва ўстаноўленым парадку iнфармацыйныя матэрыялы,
навукова-метадычную i спецыяльную лiтаратуру, распрацоўваць
нарматыўныя акты, якiя рэгламентуюць дзейнасць у сферы зберажэння
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
6. Нарматыўныя акты па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю
Камiтэта, выдаюцца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам культуры.
7. Камiтэт узначальвае старшыня, якi назначаецца на пасаду i
вызваляецца ад пасады Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстра культуры i са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь. Старшыня Камiтэта з'яўляецца членам калегii Мiнiстэрства
культуры.
Старшыня мае намеснiкаў, якiя назначаюцца на пасаду i
вызваляюцца ад пасады Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстра культуры.
8. Старшыня Камiтэта:
падпарадкоўваецца непасрэдна Мiнiстру культуры;
праводзiць у жыццё рашэннi калегii Мiнiстэрства культуры
загадамi па Камiтэту ў частцы, якая датычыць Камiтэта;
нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на
Камiтэт задач i функцый, кiруе яго дзейнасцю;
размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi, устанаўлiвае ступень
адказнасцi намеснiкаў i кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў
цэнтральнага апарату Камiтэта за кiраўнiцтва асобнымi напрамкамi яго
дзейнасцi;
па ўзгадненню з Мiнiстрам культуры зацвярджае структуру i
штатны расклад Камiтэта ў межах вызначаных ва ўстаноўленым парадку
колькасцi работнiкаў i расходаў на яго ўтрыманне;
без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Камiтэта, прадстаўляе яго
iнтарэсы, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца маёмасцю Камiтэта,
адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы, прымае на работу, у
тым лiку на кантрактнай аснове, i звальняе з работы работнiкаў
цэнтральнага апарату Камiтэта i кiраўнiкоў падведамных
прадпрыемстваў;
у межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з устаноўленым
парадкам выдае загады i дае ўказаннi на падставе i з мэтай выканання
дзеючага заканадаўства, арганiзоўвае i правярае iх выкананне.
9. Цэнтральны апарат Камiтэта ўтрымлiваецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
10. Камiтэт з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
-----------------------------------------------------------
-----------------------------------------------------------
Положение утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 8 июня 2001 г. N 862
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
10.06.1997 N 673
ПАЛАЖЭННЕ
аб Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь
1. Камiтэт па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Камiтэт)
з'яўляецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якi
дзейнiчае пад непасрэдным кiраўнiцтвам Мiнiстэрства культуры i
ажыццяўляе спецыяльныя выканаўчыя, кантрольныя, рэгулюючыя i iншыя
функцыi ў галiне ўлiку i аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
2. Камiтэт у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь, законамi, дэкрэтамi, указамi, распараджэннямi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства, а таксама дадзеным
Палажэннем.
3. Камiтэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным узаемадзеяннi з
мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi
органамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi.
4. Галоўнымi задачамi Камiтэта з'яўляюцца:
удзел у вызначэннi i рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
ўлiку, аховы, зберажэння, аднаўлення, выкарыстання i вяртання
гiсторыка-культурнай спадчыны;
удзел у стварэннi спрыяльных умоў для папулярызацыi i вывучэння
гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi, для выяўлення з усёй
яе сукупнасцi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
ажыццяўленне дзяржаўнага ўлiку каштоўнасцей, метадычнае
кiраўнiцтва дзейнасцю прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў па збору
i сiстэматызацыi звестак аб каштоўнасцях;
забеспячэнне навуковага падыходу ў галiне ўлiку, аховы,
зберажэння, аднаўлення, выкарыстання i вяртання гiсторыка-культурнай
спадчыны;
каардынацыя дзейнасцi ў галiне мiжнароднага супрацоўнiцтва па
ўлiку i ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, належнаму ўтрыманню,
выкарыстанню, а таксама вяртанню ў Беларусь каштоўнасцей яе народа,
якiя апынулiся за межамi рэспублiкi;
каардынацыя дзейнасцi па кантролю за вывазам за межы Беларусi
аб'ектаў i прадметаў, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнай
каштоўнасцю, i за належным зберажэннем i доглядам
гiсторыка-культурных каштоўнасцей iншых краiн, што часова ўвозяцца
на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь;
кантроль за безумоўным выкананнем патрабаванняў заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
рэгламентацыя i метадычнае забеспячэнне дзейнасцi юрыдычных i
фiзiчных асоб, якая датычыць догляду, рамонту, натурных
даследаванняў, кансервацыi, практычнага выкарыстання, дапаўнення,
раскрыцця, выяўлення i вяртання каштоўнасцей;
выдача сертыфiкатаў спецыялiстам, якiя дапускаюцца да
правядзення адказных работ з каштоўнасцямi.
5. Камiтэт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
забяспечвае рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь
у галiне ўлiку i аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;
праводзiць праверку стану каштоўнасцей незалежна ад таго, у
чыёй уласнасцi або карыстаннi яны знаходзяцца;
ажыццяўляе каардынацыю i кiруе дзейнасцю iнспектараў па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны ўпраўленняў i аддзелаў культуры
мясцовых выканаўчых камiтэтаў;
забяспечвае аператыўны разгляд выяўленых матэрыяльных прадметаў
i аб'ектаў, што з'яўляюцца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю,
арганiзуе абмеркаванне прапаноў па наданню статуса каштоўнасцi
матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi
чалавека, надае найбольш адметным вынiкам i сведчанням гiстарычнага
i духоўнага развiцця народа Беларусi статус гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi;
вядзе Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей
Рэспублiкi Беларусь;
устанаўлiвае формы ўлiковых, ахоўных i
рэгламентацыйна-дазваляльных дакументаў на гiсторыка-культурныя
каштоўнасцi, арганiзуе падрыхтоўку ахоўных абавязацельстваў на
кожную з матэрыяльных каштоўнасцей i забяспечвае iх падпiсанне
ўласнiкамi каштоўнасцей, выдае рэгламентацыйна-дазваляльныя
дакументы на выкананне работ, што маюць дачыненне да матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама сертыфiкаты на
правядзенне спецыялiстамi работ з каштоўнасцямi;
арганiзуе разгляд i ўзгадненне праектнай дакументацыi, якая
датычыць каштоўнасцей i зон iх аховы;
аналiзуе, сiстэматызуе i распаўсюджвае карысны вопыт эфектыўнай
дзейнасцi прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i асобных
спецыялiстаў па ўлiку, ахове, даследаванню, кансервацыi,
рэстаўрацыi, рэгенерацыi, рэканструкцыi, аднаўленню, практычнаму
выкарыстанню, дапаўненню, раскрыццю, вяртанню каштоўнасцей;
прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у мiжнародным супрацоўнiцтве па
ўлiку i ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, пры наладжваннi
кантактаў па пытаннях вяртання ў Беларусь каштоўнасцей яе народа,
якiя апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;
уносiць прапановы аб прызначэннi прадстаўнiкоў рэспублiкi ў
сумесныя з iншымi краiнамi камiсii па пытаннях захавання агульнай
гiсторыка-культурнай спадчыны, догляду, выкарыстання i вяртання
каштоўнасцей народа Беларусi, якiя апынулiся за яе межамi, сумесна з
адпаведнымi службамi за мяжой ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку
нагляд за работай названых камiсiй, каардынуе i кантралюе дзейнасць
у iх прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь;
афармляе звароты ў дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь,
адпаведныя ўстановы замежных краiн i мiжнародныя арганiзацыi па
фактах парушэння Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны", знiкнення або крадзяжу культурных
каштоўнасцей, iх магчымага нелегальнага перамяшчэння за межы
Рэспублiкi Беларусь;
па прадстаўленню Рэспублiканскай арганiзацыi
мастацтвазнаўцаў-экспертаў i груп мастацтвазнаўцаў-кантралёраў пры
аблвыканкомах выдае дазвол на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь
гiсторыка-культурных каштоўнасцей на часовае захаванне i культурных
каштоўнасцей, якiя вызначаюцца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб
парадку перамяшчэння культурных каштоўнасцей праз мытную мяжу
Рэспублiкi Беларусь, на пастаяннае i часовае захаванне, кантралюе
выкананне ўмоў часовага вывазу гiсторыка-культурных каштоўнасцей за
межы Рэспублiкi Беларусь;
-----------------------------------------------------------
Абзац тринадцатый пункта 5 - в редакции постановления
Совета Министров Республики Беларусь от 21 апреля 2000 г.
N 557
выдае дазволы на вываз за межы рэспублiкi аб'ектаў i
прадметаў, якiя ўнесены ў Дзяржаўны спiс
гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь або
прадстаўлены Камiтэту на разгляд для надання статуса
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Рэспублiкi Беларусь, i
кантралюе выкананне ўмоў iх часовага вывазу;
-----------------------------------------------------------
удзельнiчае ў вызначэннi пералiку культурных каштоўнасцей,
вываз якiх за межы Рэспублiкi Беларусь абмежаваны;
рыхтуе прапановы аб удасканаленнi заканадаўства аб
гiсторыка-культурнай спадчыне;
выдае юрыдычным i фiзiчным асобам неабходныя для атрымання
падатковых iльгот даведкi i пасведчаннi аб iх удзеле ў справе аховы,
зберажэння i аднаўлення гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
прымае ўдзел у размеркаваннi сродкаў Фонду аховы, зберажэння i
аднаўлення гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi, а таксама
ў пааб'ектным размеркаваннi сродкаў, што выдзяляюцца з
рэспублiканскага бюджэту на ўлiк, ахову, зберажэнне, кансервацыю,
рэстаўрацыю, аднаўленне i вяртанне гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
выконвае iншыя функцыi, прадугледжаныя заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
6. Камiтэт мае права:
у межах сваёй кампетэнцыi ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў, каардынаваць гэтую дзейнасць, запытваць у iх
дакументы, матэрыялы i iнфармацыю, неабходныя для рашэння задач,
ускладзеных на Камiтэт у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i
гэтым Палажэннем;
ствараць для выканання работ, звязаных с вырашэннем галоўных
задач Камiтэта, падведамныя арганiзацыi, часовыя навукова-метадычныя
i iншыя калектывы, прыцягваць да работы адпаведных спецыялiстаў,
выкарыстоўваць для гэтага, а таксама для развiцця матэрыяльнай базы
Камiтэта, падведамных арганiзацый, для правядзення замежных
кантактаў сродкi Фонду аховы, зберажэння i аднаўлення
гiсторыка-культурнай спадчыны народа Беларусi;
кантраляваць выкарыстанне сродкаў, што выдзяляюцца з бюджэту на
мэты ўлiку, аховы, зберажэння, кансервацыi, рэстаўрацыi, аднаўлення
i вяртання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
у межах сваёй кампетэнцыi даваць прамыя ўказаннi i даручэннi
iнспектарам па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны ўпраўленняў i
аддзелаў культуры мясцовых выканаўчых камiтэтаў, кантраляваць ход iх
выканання, прымаць удзел у вызначэннi мер па заахвочванню названых
службовых асоб i накладванню на iх спагнанняў;
па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў устанаўлiваць памеры
абавязковых плацяжоў, якiя павiнны пералiчвацца на рахунак Фонду
аховы, зберажэння i аднаўлення гiсторыка-культурнай спадчыны народа
Беларусi за выдачу Камiтэтам рэгламентацыйна-дазваляльных
дакументаў, што маюць дачыненне да гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, сертыфiкатаў на права правядзення работ на
каштоўнасцях, iнфармацыi банка звестак аб гiсторыка-культурнай
спадчыне Рэспублiкi Беларусь, а таксама выдаткаў, звязаных з
разглядам праектна-каштарыснай дакументацыi па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны;
мець свайго прадстаўнiка ў складзе Камiсii Рэспублiкi Беларусь
па справах ЮНЕСКА;
выдаваць ва ўстаноўленым парадку iнфармацыйныя матэрыялы,
навукова-метадычную i спецыяльную лiтаратуру, распрацоўваць
нарматыўныя акты, якiя рэгламентуюць дзейнасць у галiне ўлiку i
аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.
7. Нарматыўныя акты па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю
Камiтэта, выдаюцца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам культуры.
8. Камiтэт узначальвае старшыня, якi назначаецца на пасаду i
вызваляецца ад пасады Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстра культуры i са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь. Старшыня Камiтэта з'яўляецца членам калегii Мiнiстэрства
культуры.
Старшыня мае намеснiка, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца
ад пасады Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню
Мiнiстра культуры.
9. Старшыня Камiтэта:
падпарадкоўваецца непасрэдна Мiнiстру культуры;
праводзiць у жыццё рашэннi калегii Мiнiстэрства культуры
загадам па Камiтэту ў частцы, якая датычыць Камiтэта;
нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на
Камiтэт задач i функцый, кiруе яго дзейнасцю;
вызначае абавязкi намеснiка старшынi, устанаўлiвае ступень яго
адказнасцi;
без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Камiтэта, прадстаўляе яго
iнтарэсы, ва ўстаноўленым парадку распараджаецца маёмасцю Камiтэта,
адкрывае рахункi ў банках, заключае дагаворы ў парадку, устаноўленым
заканадаўствам, прымае на работу, у тым лiку на кантрактнай аснове,
i звальняе з работы работнiкаў Камiтэта;
па ўзгадненню з Мiнiстрам культуры зацвярджае структуру i
штатны расклад Камiтэта ў межах вызначаных ва ўстаноўленым парадку
колькасцi работнiкаў i расходаў на яго ўтрыманне;
у межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з устаноўленым
парадкам выдае загады i дае ўказаннi на падставе i з мэтай выканання
дзеючага заканадаўства, арганiзуе i правярае iх выкананне.
10. Пры Камiтэце ствараецца Беларуская рэспублiканская
навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ў
складзе старшынi Камiтэта (старшыня рады), намеснiка старшынi па
пасадзе, прадстаўнiкоў зацiкаўленых мiнiстэрстваў, iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў, спецыялiстаў у галiне даследаванняў, аховы,
кансервацыi i рэстаўрацыi каштоўнасцей.
Статут, колькасны i персанальны склад рады зацвярджаюцца
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстра
культуры.
-----------------------------------------------------------
Абзац второй пункта 10 - в редакции постановления Совета
Министров Республики Беларусь от 16 октября 1998 г. N 1590
Колькасны i персанальны склад рады зацвярджаецца
Мiнiстрам культуры.
-----------------------------------------------------------
Рада на сваiх пасяджэннях разглядае асноўныя праблемы
выпрацоўкi i ўдасканалення навукова-метадычнай палiтыкi ў галiне
ўлiку, аховы, зберажэння, аднаўлення, выкарыстання, памнажэння i
вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны.
11. Цэнтральны апарат Камiтэта ўтрымлiваецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
12. Камiтэт з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
-----------------------------------------------------------
|