Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
22 красавiка 1997 г. N 386 г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭЦЕ
ПА НАВУЦЫ I ТЭХНАЛОГIЯХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
-----------------------------------------------------------
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 29 октября 2001 г. N 1556
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2001 г., N 103, 5/9280)
![Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
28 ноября 1997 г. N 1564 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1997 г., N 33, ст.1061)]
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Дзяржаўным камiтэце
па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь.
2. Лiчыць мэтазгодным мець у Дзяржаўным камiтэце па навуцы i
тэхналогiях калегiю ў складзе 11 чалавек.
3. Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i тэхналогiях у трохмесячны
тэрмiн ва ўстаноўленым парадку прадставiць у Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь прапановы аб унясеннi ў рашэннi Урада змяненняў,
якiя вынiкаюць з дадзенай пастановы.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
22.04.1997 N 386
ПАЛАЖЭННЕ
аб Дзяржаўным камiтэце па навуцы
i тэхналогiях Рэспублiкi Беларусь
1. Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi
Беларусь (надалей - ДКНТ) з'яўляецца рэспублiканскiм органам
дзяржаўнага кiравання, якi праводзiць дзяржаўную палiтыку,
ажыццяўляе рэгуляванне i кiраванне ў галiне навукi, техналогiй i
iнфарматызацыi i знаходзiцца ў падпарадкаваннi Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Пункт 1 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564
1. Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях Рэспублiкi
Беларусь (надалей - ДКНТ) з'яўляецца рэспублiканскiм
органам дзяржаўнага кiравання, якi праводзiць дзяржаўную
палiтыку, ажыццяўляе рэгуляванне i кiраванне ў галiне
навукi i техналогiй i знаходзiцца ў падпарадкаваннi Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
2. ДКНТ у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь i дадзеным Палажэннем.
3. Галоўнымi задачамi ДКНТ з'яўляюцца:
3.1. распрацоўка i рэалiзацiя дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
навукi, тэхналогiй i iнфарматызацыi;
-----------------------------------------------------------
Пункт 3.1 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564
3.1. распрацоўка i рэалiзацiя дзяржаўнай палiтыкi ў
галiне навукi i тэхналогiй;
-----------------------------------------------------------
3.2. каардынацыя дзейнасцi мiнiстэрстваў i iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i
ўстаноў у галiне навуковай, навукова-тэхнiчнай, iнавацыйнай
дзейнасцi i iнфарматызацыi, а таксама мiжнароднага супрацоўнiцтва ў
гэтых напрамках;
-----------------------------------------------------------
Пункт 3.2 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564
3.2. каардынацыя дзейнасцi мiнiстэрстваў i iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых
выканаўчых i распарадчых органаў, аб'яднанняў,
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў у галiне навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi, а таксама
мiжнароднага супрацоўнiцтва ў гэтых напрамках;
-----------------------------------------------------------
3.3. правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
мiжнароднага навукова-технiчнага супрацоўнiцтва;
3.4. забеспячэнне кантролю за выкананнем заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь па пытаннях развiцця навукi i тэхналогiй, а
таксама за выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, якiя выдзяляюцца на
фiнансаванне навукi;
3.5. арганiзацыйна-эканамiчнае рэгуляванне развiцця навукi i
тэхнiкi;
3.6. удасканаленне структуры навукова-тэхнiчнага патэнцыялу
рэспублiкi i павышенне эфектыўнасцi яго выкарыстання.
4. ДКНТ у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго галоўнымi
задачамi:
4.1. аналiзуе стан i прагназуе тэндэнцыi развiцця навукi i
тэхналогiй у Рэспублiцы Беларусь, рыхтуе прапановы аб прыярытэтных
напрамках навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, мерах па iх дзяржаўнай
падтрымцы;
4.2. сумесна з зацiкаўленымi распрацоўвае прапановы аб
удасканаленнi механiзма эканамiчнага рэгулявання i стымулявання
навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi ў рэспублiцы,
садзейнiчае развiццю новых эфектыўных формаў гэтай дзейнасцi;
4.3. прымае ўдзел у распрацоўцы дзяржаўнай iнвестыцыйнай
палiтыкi;
4.4. рыхтуе ва ўстаноўленым парадку прапановы па фiнансаванню
навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi за кошт
сродкаў рэспублiканскага бюджэту;
4.5. уносiць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь прапановы па пералiку дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм, арганiзуе распрацоўку праектаў гэтых
праграм, iх дзяржаўную навукова-тэхнiчную экспертызу, зацвярджае
гэтыя праграмы, ажыццяўляе кантроль за ходам iх выканання;
4.6. праводзiць конкурсы праектаў навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ па вырашэнню
важнейшых навукова-тэхнiчных i сацыяльна-эканамiчных праблем,
распрацоўцы тэхналогiй i аб'ектаў новай тэхнiкi, арганiзуе iх
дзяржаўную навукова-тэхнiчную экспертызу, зацвярджае гэтыя праекты i
ажыццяўляе кантроль за ходам iх выканання;
4.7. ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку кантроль за
выкарыстаннем сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных на
навуковую, навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць, i ў выпадках
неэфектыўнага або нямэтавага iх выкарыстання прымае рашэннi аб
спыненнi фiнансавання адпаведных работ;
4.8. прымае ва ўстаноўленым парадку пры неабходнасцi рашэннi аб
змяненнi аб'ёмаў фiнансавання расходаў па вызначаных заканадаўчымi
актамi Рэспублiкi Беларусь напрамках выкарыстання сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на навуку;
4.9. вывучае эфектыўнасць дзейнасцi навуковых i iншых
арганiзацый i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць навуковую,
навукова-тэхнiчную i iнавацыйную дзейнасць;
4.10. стварае i вядзе рэестр высокатэхналагiчных вытворчасцей i
прадпрыемстваў;
4.11. забяспечвае iнфармацыйнае абслугоўванне навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi, падрыхтоўвае прапановы
па прававому, арганiзацыйнаму i эканамiчнаму рэгуляванню ў сферы
iнфарматызацыi, прапагандуе iдэi iнфарматызацыi грамадства як
важнейшы фактар яго сацыяльна-эканамiчнага развiцця;
-----------------------------------------------------------
Пункт 4.11 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г.
N 1564
4.11. забяспечвае iнфармацыйнае абслугоўванне навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;
-----------------------------------------------------------
4.12. выпрацоўвае меры па рэфармаванню навукова-тэхнiчнай
сферы, развiццю i ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы навукi;
4.13. ажыццяўляе арганiзацыю выканання навуковых даследаванняў
i навукова-тэхнiчных рашэнняў па праблемах iнфарматызацыi,
дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай экспертызы ствараемых аўтаматызаваных
iнфармацыйных сiстэм, сетак, баз i банкаў даных, а таксама кантроль
за iх выкарыстаннем.
-----------------------------------------------------------
Положение дополнено пунктом 4.13 постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 ноября 1997 г. N 1564
-----------------------------------------------------------
5. ДКНТ выконвае таксама iншыя функцыi, прадугледжаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
6. ДКНТ у межах сваёй кампетэнцыi мае права:
6.1. рыхтаваць ва ўстаноўленым парадку прапановы па
ўдасканаленню заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у галiне навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;
6.2. утвараць навуковыя, каардынацыйныя i экспертныя саветы,
камiсii, часовыя навуковыя калектывы, рабочыя групы i iншыя органы
для выканання работ i разгляду пытанняў, аднесеных да яго
кампетэнцыi;
6.3. выступаць дзяржаўным заказчыкам дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм, праектаў асобных навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ;
6.4. удзельнiчаць у правядзеннi навукова-тэхнiчных экспертыз
iнвестыцыйных праектаў i праграм зыходзячы з неабходнасцi
забеспячэння тэхналагiчнай бяспекi рэспублiкi;
6.5. атрымлiваць ва ўстаноўленым парадку ад мiнiстэрстваў i
iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых
выканаўчых i распарадчых органаў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў iнфармацыю, неабходную для выканання
ўскладзеных на яго задач;
6.6. ствараць ва ўстаноўленым парадку за кошт вызначаных
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь крынiц спецыяльныя галiновыя i
мiжгалiновыя мэтавыя фонды;
6.7. у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, праводзiць перагаворы i заключаць мiжнародныя пагадненнi
Рэспублiкi Беларусь мiжведамаснага характару з адпаведнымi органамi
замежных дзяржаў i мiжнароднымi арганiзацыямi, удзельнiчаць у рабоце
гэтых органаў i арганiзацый, прымаць удзел у мiжнародных
мерапрыемствах па навукова-тэхнiчных праблемах;
6.8. праводзiць ва ўстаноўленым парадку мiжнародныя i
нацыянальныя канферэнцыi, кангрэсы, сiмпозiумы, нарады, семiнары,
выстаўкi i iншыя мерапрыемствы па пытаннях, аднесеных да яго
кампетэнцыi;
6.9. ажыццяўляць праверкi ходу рэалiзацыi навукова-тэхнiчных
праграм i асобных праектаў, работ i мерапрыемстваў, выконваемых у
межах iншых напрамкаў навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай
дзейнасцi, якiя фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага
бюджэту, а таксама ходу выканання рашэнняў па пытаннях навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi;
6.10. ствараць, рэарганiзоўваць i лiквiдаваць ва ўстаноўленым
парадку падведамныя прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы;
6.11. прыцягваць ва ўстаноўленым парадку спецыялiстаў
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, Акадэмii навук Беларусi,
навуковых арганiзацый i ўстаноў, вышэйшых навучальных устаноў,
аб'яднанняў i прадпрыемстваў, у тым лiку замежных, да вырашэння
найбольш важных пытанняў навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай
дзейнасцi;
6.12. заключаць ва ўстаноўленым парадку з аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi, навуковымi i iншымi арганiзацыямi, вышэйшымi
навучальнымi ўстановамi, часовымi навуковымi калектывамi,
спецыялiстамi i экспертамi дагаворы па распрацоўцы, экспертызе
праектаў i праграм, падрыхтоўцы аналiтычных аглядаў i прагнозаў па
праблемах навуковай, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi, а
таксама па рашэнню iншых пытанняў, якiя адносяцца да яго
кампетэнцыi;
6.13. хадайнiчаць ва ўстаноўленым парадку аб узнагароджаннi
работнiкаў, якiя ўнеслi вялiкi ўклад у развiццё навукi, тэхнiкi i
тэхналогiй, дзяржаўнымi ўзнагародамi.
7. ДКНТ ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi, Акадэмiяй навук Беларусi,
галiновымi акадэмiямi, грамадскiмi навуковымi аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi ўсiх формаў уласнасцi.
8. ДКНТ ва ўстаноўленым парадку прымае нарматыўныя акты па
аднесеных да яго кампетэнцыi пытаннях, якiя абавязковыя для
выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь, арганiзуе i кантралюе iх выкананне.
Пры неабходнасцi такiя акты могуць прымацца сумесна з
мiнiстэрствамi i iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання.
9. ДКНТ ажыццяўляе ў парадку, вызначаным заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiцтва падведамнымi аб'яднаннямi,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi шляхам зацвярджэння iх
статутаў, заключэння кантрактаў з iх кiраўнiкамi, кiравання
маёмасцю.
10. ДКНТ разглядае звароты грамадзян па пытаннях, аднесеных да
яго кампетэнцыi, прымае па iх неабходныя меры, а таксама праводзiць
прыём грамадзян.
11. ДКНТ узначальвае Старшыня, якi прызначаецца на пасаду i
вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Старшыня ДКНТ мае намеснiкаў, колькасць якiх вызначаецца
Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Намеснiкi Старшынi ДКНТ
прызначаюцца на пасаду i вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым
парадку.
12. Старшыня ДКНТ:
кiруе дзейнасцю ДКНТ i нясе персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзеных на ДКНТ задач i ажыццяўленне iм сваiх функцый;
размяркоўвае абавязкi памiж сваiмi намеснiкамi, вызначае
ступень адказнасцi iх i кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў
цэнтральнага апарату ДКНТ за кiраўнiцтва асобнымi напрамкамi яго
дзейнасцi;
зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтральнага апарату ДКНТ
у межах устаноўленых колькасцi работнiкаў i расходаў на яго
ўтрыманне, а таксама палажэннi аб структурных падраздзяленнях
цэнтральнага апарату;
прызначае на пасаду, у тым лiку на кантрактнай аснове, i
вызваляе ад пасады работнiкаў цэнтральнага апарату ДКНТ i кiраўнiкоў
падведамных аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады, дае ўказаннi, арганiзуе
i кантралюе iх выкананнне;
стварае ва ўстаноўленым парадку фонды на прадстаўнiцкiя мэты i
iншыя няпланавыя мерапрыемствы;
забяспечвае захаванне дзяржаўных сакрэтаў у цэнтральным апараце
ДКНТ i падведамных аб'яднаннях, прадпрыемствах, арганiзацыях i
ўстановах ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
парадку.
13. Для калектыўнага разгляду асноўных пытанняў, якiя адносяцца
да кампетэнцыi ДКНТ, абмеркавання важнейшых напрамкаў яго дзейнасцi
ў ДКНТ утвараецца калегiя ў складзе Старшынi ДКНТ (старшыня
калегii), яго намеснiкаў па пасадзе, iншых кiруючых работнiкаў ДКНТ,
а таксама вучоных i вядучых спецыялiстаў у галiне навуковай,
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi.
Колькасць членаў калегii i яе персанальны склад зацвярджаюцца
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Рашэннi калегii праводзяцца ў жыццё загадамi Старшынi ДКНТ. У
выпадку рознагалоссяў памiж Старшынёй i калегiяй Старшыня праводзiць
у жыццё сваё рашэнне i паведамляе аб гэтым у Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, а члены калегii маюць права накiраваць свае
меркаваннi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
14. Цэнтральны апарат ДКНТ утрымлiваецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
15. ДКНТ з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
|