САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
16 кастрычнiка 1998 г. N 1590 г.Мiнск
АБ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЗЕ ПА
ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ
-----------------------------------------------------------
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 15 июня 2006 г. № 762 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 103,
5/22474)
-----------------------------------------------------------
Название - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
АБ БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЗЕ
ПА ПЫТАННЯХ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ КАМIТЭЦЕ ПА
АХОВЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ
КУЛЬТУРЫ
-----------------------------------------------------------
![Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8
июня 2001 г. № 862 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 59, 5/6195);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25
сентября 2002 г. № 1314 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11189);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25
ноября 2004 г. № 1497 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 190, 5/15225)]
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што ў склад Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры ўваходзiць 12 чалавек. Гэты склад
з'яўляецца пастаянным i дзейнiчае на ўвесь час працы Беларускай
рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры.
-----------------------------------------------------------
Пункт 1 - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
1. Устанавiць, што ў склад Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры ўваходзiць 10 чалавек.
-----------------------------------------------------------
2. Зацвердзiць:
прыкладзены Статут Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры.
-----------------------------------------------------------
Пункт 2 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
2. Зацвердзiць:
прыкладзены Статут Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры;
персанальны склад Беларускай рэспублiканскай
навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры згодна з дадаткам.
-----------------------------------------------------------
3. Утратил силу.
-----------------------------------------------------------
Пункт 3 утратил силу постановлением Совета Министров от 8
июня 2001 г. N 862
3. Абзац другi пункта 10 Палажэння аб Камiтэце па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 1997 г. N 673
"Пытаннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i
камiтэтаў пры гэтым Мiнiстэрстве" (Збор дэкрэтаў, указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N
19, арт.660), выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Статут, колькасны i персанальны склад рады
зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстра культуры".
-----------------------------------------------------------
4. Ускласцi арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне работы
Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры - на
Мiнiстэрства культуры.
-----------------------------------------------------------
Пункт 4 - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
4. Ускласцi арганiзацыйна-тэхнiчнае забеспячэнне работы
Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны на Камiтэт па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры, а
фiнансава-гаспадарчае - на Мiнiстэрства культуры.
-----------------------------------------------------------
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.10.1998 N 1590
СТАТУТ
Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай
рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры
-----------------------------------------------------------
Название - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
СТАТУТ
Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Камiтэце па
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры
-----------------------------------------------------------
Агульныя палажэннi
1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры
(далей - Навукова-метадычная рада) з'яўляецца навукова-метадычным
органам па пытаннях улiку, аховы, зберажэння, аднаўлення,
выкарыстання, памнажэння i вяртання гiсторыка-культурнай спадчыны
Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Пункт 1 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада
па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Камiтэце па
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры (далей - Навукова-метадычная рада) з'яўляецца
навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, аховы,
зберажэння, аднаўлення, выкарыстання, памнажэння i вяртання
гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
2. Навукова-метадычная рада фармiруецца з прадстаўнiкоў
мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, а таксама са спецыялiстаў,
якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне тэорыi i практыкi вывучэння,
зберажэння, кансервацыi, рэстаўрацыi, выкарыстання i памнажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны, а таксама ў iншых сумежных напрамках.
У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк начальнiка
ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры, а таксама спецыялiст названага ўпраўлення -
вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па пасадзе.
-----------------------------------------------------------
Часть вторая пункта 2 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 25
ноября 2004 г. № 1497
У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк
дырэктара дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры, а таксама
спецыялiст названага дэпартамента - вучоны сакратар
Навукова-метадычнай рады па пасадзе.
-----------------------------------------------------------
Часть вторая пункта 2 - в редакции постановления Совета
Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк
старшынi Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры, а таксама спецыялiст названага
Камiтэта - вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па
пасадзе.
-----------------------------------------------------------
Старшынёй Навукова-метадычнай рады з'яўляецца начальнiк
ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры.
-----------------------------------------------------------
Часть третья пункта 2 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 25
ноября 2004 г. № 1497
Старшынёй Навукова-метадычнай рады з'яўляецца дырэктар
дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i
рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры.
-----------------------------------------------------------
Часть третья пункта 2 - в редакции постановления Совета
Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
Старшынёй Навукова-метадычнай рады з'яўляецца старшыня
Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры.
-----------------------------------------------------------
Колькасны i персанальны склад Навукова-метадычнай рады
зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню
Мiнiстра культуры.
3. У сваёй дзейнасцi Навукова-метадычная рада кiруецца
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Статутам.
4. Навукова-метадычная рада мае бланкi са сваiм найменнем.
Кампетэнцыя Навукова-метадычнай рады
5. Навукова-метадычная рада:
5.1. вырашае пытаннi:
надання (або адмаўлення ў наданнi) статуса гiсторыка-культурных
каштоўнасцей нанава выяўленым, або нанава вывучаным матэрыяльным
аб'ектам, прадметам, або нематэрыяльным праяўленням чалавечай
творчасцi;
надання катэгорый каштоўнасцям;
-----------------------------------------------------------
Подпункт 5.1 пункта 5 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 25
сентября 2002 г. N 1314
5.1. вырашае пытаннi:
надання (або адмаўлення ў наданнi) статуса
гiсторыка-культурных каштоўнасцей нанава выяўленым, або
нанава вывучаным матэрыяльным аб'ектам, прадметам, або
нематэрыяльным праяўленням чалавечай творчасцi (у тым лiку
i помнiкам гiсторыi i культуры, прынятым ва ўстаноўленым
парадку пад ахову дзяржавы да 1 студзеня 1993 г.);
надання катэгорый каштоўнасцям;
-----------------------------------------------------------
5.2. выдае заключэннi па:
праектах перспектыўных праграм i гадавых планаў работ па
рэстаўрацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
прапановах аб размеркаваннi бюджэтных сродкаў, якiя выдзяляюцца
на ахову i аднаўленне гiсторыка-культурнай спадчыны, i сродкаў Фонду
аховы, зберажэння i аднаўлення гiсторыка-культурнай спадчыны народа
Беларусi;
квалiфiкацыi спецыялiстаў на прадмет выдачы iм сертыфiкатаў на
права правядзення работ з гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;
праектна-каштарыснай дакументацыi, якая датычыцца
гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" i "2";
кандыдатурах навуковых кiраўнiкоў на правядзенне работ з
гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "0";
iншых пытаннях, якiя выносяцца на разгляд Навукова-метадычнай
рады Мiнiстрам культуры або начальнiкам ўпраўлення па ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры;
-----------------------------------------------------------
Абзац седьмой подпункта 5.2 пункта 5 - с изменениями,
внесенными постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 25 ноября 2004 г. № 1497
iншых пытаннях, якiя выносяцца на разгляд
Навукова-метадычнай рады Мiнiстрам культуры або дырэктарам
дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i
рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры;
-----------------------------------------------------------
Абзац седьмой подпункта 5.2 пункта 5 - с изменениями,
внесенными постановлением Совета Министров Республики
Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
iншых пытаннях, якiя выносяцца на разгляд
Навукова-метадычнай рады Мiнiстрам культуры або старшынёй
Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры;
-----------------------------------------------------------
5.3. выпрацоўвае прапановы па:
паляпшэнню ў Беларусi справы вывучэння, улiку, аховы,
зберажэння, аднаўлення, памнажэння i вяртання гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
памерах кампенсацыi за шкоду, прычыненую гiсторыка-культурным
каштоўнасцям або зонам iх аховы;
выплаце ўзнагароджанняў за выяўленне каштоўных у
гiсторыка-культурных адносiнах матэрыяльных аб'ектаў або
нематэрыяльных праяўленняў чалавечай творчасцi;
абмежаванню або поўнай забароне руху транспартных сродкаў на
шляхах зносiн, якiя прылягаюць да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
Рэгламент работы Навукова-метадычнай рады
6. Работа Навукова-метадычнай рады праводзiцца ў адпаведнасцi з
гадавымi планамi, якiя зацвярджаюцца дырэктарам дэпартамента па
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства
культуры.
-----------------------------------------------------------
Пункт 6 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
6. Работа Навукова-метадычнай рады праводзiцца ў
адпаведнасцi з гадавымi планамi, якiя зацвярджаюцца
старшынёй Камiтэта па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры.
-----------------------------------------------------------
7. Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзяцца па меры
неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў месяц.
Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзiць старшыня, а ў
яго адсутнасць - намеснiк старшынi Навукова-метадычнай рады.
-----------------------------------------------------------
Часть вторая пункта 7 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 25
сентября 2002 г. N 1314
Пасяджэннi Навукова-метадычнай рады праводзiць старшыня,
а ў яго адсутнасць - адзiн з членаў Навукова-метадычнай
рады, якi назначаецца для гэтага старшынёй ў кожным асобным
выпадку.
-----------------------------------------------------------
Бягучая работа памiж пасяджэннямi Навукова-метадычнай рады
ажыццяўляецца старшынёй i вучоным сакратаром.
8. Ход i вынiкi абмеркавання пытанняў на Навукова-метадычнай
радзе фiксуюцца ў пратаколе. Пратакол афармляецца вучоным сакратаром
Навукова-метадычнай рады ў тэрмiн да двух тыдняў з дня пасяджэння на
падставе рукапiсных, стэнаграфiчных або магнiтафонных запiсаў, а
таксама такiх дакументаў, як парадак дня, тэзiсы выступленняў,
праекты пастаноў.
Пратаколы пасяджэнняў Навукова-метадычнай рады i выпiскi з iх
друкуюцца на бланках вызначанага ўзору.
9. Старшыня мае права афiцыйна запрашаць для ўдзелу ў рабоце
Навукова-метадычнай рады экспертаў (у тым лiку замежных грамадзян).
10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэннi пры
наяўнасцi на пасяджэннi не менш за 8 членаў Навукова-метадычнай
рады.
-----------------------------------------------------------
Пункт 10 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
10. Навукова-метадычная рада правамоцна прымаць рашэннi
пры наяўнасцi на пасяджэннi не менш за 7 членаў
Навукова-метадычнай рады.
-----------------------------------------------------------
11. Рашэннi Навукова-метадычнай рады лiчацца прынятымi:
у дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у падпункце 5.1 i абзацы
чацвёртым падпункта 5.2 пункта 5 дадзенага Статута, калi за рашэнне
прагаласавала не менш за 7 членаў Навукова-метадычнай рады;
-----------------------------------------------------------
Абзац второй части первой пункта 11 - в редакции
постановления Совета Министров Республики Беларусь от 25
сентября 2002 г. N 1314
у дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у пункце 5.1
дадзенага Статута, - калi за рашэнне прагаласавала не менш
за 7 членаў Навукова-метадычнай рады;
-----------------------------------------------------------
ва ўсiх астатнiх выпадках - калi за рашэнне прагаласавала больш
паловы прысутных на пасяджэннi членаў Навукова-метадычнай рады.
У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў памiж старшынёй i членамi
Навукова-метадычнай рады пры абмеркаваннi i прыняццi рашэнняў па
ўсiх пытаннях, за выключэннем абумоўленых у пункце 5.1 дадзенага
Статута, старшыня Навукова-метадычнай рады праводзiць у жыццё сваё
рашэнне i iнфармуе аб гэтым Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Члены Навукова-метадычнай рады таксама маюць права iнфармаваць Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб сваёй пазiцыi.
12. Старшыня Навукова-метадычнай рады штогод прадстаўляе ў
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь iнфармацыю аб праведзенай
рабоце.
-----------------------------------------------------------
Cостав - утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 25 сентября 2002 г. N 1314
ДАДАТАК
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.10.1998 N 1590
СКЛАД
Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай
рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры
Бубноўскi - старшыня Камiтэта па ахове
Дзмiтрый Сямёнавiч гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры
(старшыня)
Мiхайлава - галоўны iнспектар Камiтэта па
Вольга Фёдараўна ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры (вучоны сакратар)
Белагорцаў - галоўны саветнiк упраўлення
Руслан Iгаравiч будаўнiцтва i
жыллёва-камунальнай гаспадаркi
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь
Высоцкая - загадчык аддзела
Надзея Фёдараўна старажытна-беларускага мастацтва
Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублiкi Беларусь, доктар
мастацтвазнаўства, прафесар
Жураўлёў - намеснiк начальнiка галоўнага
Iван Сяргеевiч ўпраўлення тэрытарыяльнага
планавання, горадабудаўнiцтва i
архiтэктуры Мiнiстэрства
архiтэктуры i будаўнiцтва
Ксяндзоў - вядучы навуковы супрацоўнiк
Уладзiмiр Паўлавiч аддзела археалогii каменнага i
бронзавага вякоў Iнстытута
гiсторыi Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi, доктар
гiстарычных навук
Сергачоў - загадчык кафедры жылых i
Сяргей Аляксеевiч грамадскiх збудаванняў
Беларускай полiтэхнiчнай
акадэмii, кандыдат архiтэктуры,
дацэнт
Чарняўскi - намеснiк старшынi Камiтэта па
Iгар Мяфодзiевiч рэстаўрацыi i кансервацыi
помнiкаў гiсторыi i культуры пры
Мiнiстэрстве культуры
Чэрнiк - намеснiк старшынi Камiтэта па
Васiлiй Мечыслававiч ахове гiсторыка-культурнай
спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры
Шпунт - мастак-рэстаўратар
Аркадзiй Самуiлавiч манументальнага жывапiсу
-----------------------------------------------------------
|