ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 чэрвеня 2001 г. № 833
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УМОВАХ I ПАРАДКУ
ПРЫСВАЕННЯ СТАТУСУ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ" ТЭАТРАЛЬНА-ВIДОВIШЧНЫМ
АРГАНIЗАЦЫЯМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПРАФЕСIЙНЫМ ТВОРЧЫМ
КАЛЕКТЫВАМ ГЭТЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ
-----------------------------------------------------------
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 16 сентября 2005 г. № 1037
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2005 г., № 146, 5/16536)
-----------------------------------------------------------
Название - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 16 июля 2002 г. № 956
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УМОВАХ I ПАРАДКУ
ПРЫСВАЕННЯ СТАТУСУ "НАЦЫЯНАЛЬНЫ" ТЭАТРАЛЬНА-ВIДОВIШЧНЫМ
АРГАНIЗАЦЫЯМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
-----------------------------------------------------------
![Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16
июля 2002 г. № 956 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 83, 5/10814)]
У мэтах вызначэння ўмоў i парадку прысваення статусу
"нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi
Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб умовах i парадку
прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям
Рэспублiкi Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых
арганiзацый.
-----------------------------------------------------------
Постановление - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 16 июля 2002 г. №
956
У мэтах вызначэння ўмоў i парадку прысваення статусу
"нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям
Рэспублiкi Беларусь Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб умовах i парадку
прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Miнiстpaў
Рэспублiкi Беларусь
04.06.2001 № 833
(у рэдакцыi пастановы
Савета Miнicтpaў
Рэспублiкi Беларусь
16.07.2002 № 956)
ПАЛАЖЭННЕ
аб умовах i парадку прысваення статусу "нацыянальны"
тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый
Глава 1. Агульныя палажэннi
1. Дадзенае Палажэнне вызначае ўмовы i парадак прысваення
статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi
Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.
2. Статус "нацыянальны" надаецца тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям у галiне тэатральнага, харэаграфiчнага, музычнага
мастацтва i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый, якiя
маюць склад артыстаў i выканаўцаў найвышэйшага ўзроўню майстэрства,
з'яўляюцца нацыянальным здабыткам краiны, за высокiя творчыя
паказчыкi, выканальнiцкае майстэрства, эфектыўную працу па
культурнаму абслугоўванню насельнiцтва.
Статус "нацыянальны" прысвойваецца на пастаянны тэрмiн.
Глава 2. Умовы прысваення статусу "нацыянальны"
тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый
3. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый,
якiя праiснавалi не менш за 25 гадоў.
4. Тэатральна-вiдовiшчныя арганiзацыi i прафесiйныя творчыя
калектывы гэтых арганiзацый павiнны праводзiць актыўную
гастрольна-канцэртную дзейнасць як у краiне, так i за яе межамi.
5. У складзе акцёрскiх труп, выканаўчых калектываў,
рэжысёрска-пастановачных груп тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый i
прафесiйных творчых калектываў гэтых арганiзацый павiнна быць не
менш за 10 чалавек, маючых дзяржаўныя ўзнагароды, званнi лаўрэатаў
дзяржаўных прэмiй.
6. Творчая праца тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый i
прафесiйных творчых калектываў гэтых арганiзацый абавязкова павiнна
быць адзначана поспехамi на рэспублiканскiх, мiжнародных фестывалях,
аглядах, конкурсах, мець станоўчыя водгукi крытыкi, творчых саюзаў i
аб'яднанняў, прыхiльнiкаў мастацтва.
7. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi,
i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.
8. Калектыву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi i прафесiйным
творчым калектывам гэтых арганiзацый са статусам "нацыянальны"
ўстанаўлiваецца павышаная аплата працы ў парадку, прадугледжаным
умовамi аплаты працы, зацверджанымi Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай
абароны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.
Глава 3. Парадак прысваення статусу "нацыянальны"
тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый
9. Рашэнне аб прысваеннi статусу "нацыянальны"
тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям i прафесiйным творчым калектывам
гэтых арганiзацый прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстэрства культуры.
10. Статус "нацыянальны" прысвойваецца па хадайнiцтву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, да якога прыкладаюцца:
рашэнне сходу прафесiйнага творчага калектыву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi;
творчая характарыстыка тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi цi
прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.
11. Пры прысваеннi статусу "нацыянальны" ўносяцца адпаведныя
змяненнi ў афiцыйную назву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi цi
прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.
-----------------------------------------------------------
Положение - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 16 июля 2002 г. № 956
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
04.06.200I № 833
ПАЛАЖЭННЕ
аб умовах i парадку прысваення статусу "нацыянальны"
тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
Агульныя палажэннi
1. Дадзенае Палажэнне вызначае ўмовы i парадак прысваення
статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi
Беларусь.
2. Статус "нацыянальны" надаецца тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям у галiне тэатральнага, харэаграфiчнага, музычнага
мастацтва, якiя маюць склад артыстаў i выканаўцаў найвышэйшага
ўзроўню майстэрства, з'яўляюцца нацыянальным здабыткам краiны, за
высокiя творчыя паказчыкi, выканальнiцкае майстэрства, эфектыўную
працу па культурнаму абслугоўванню насельнiцтва.
Статус "нацыянальны" прысвойваецца на пастаянны тэрмiн.
Умовы прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
3. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям, якiя праiснавалi не менш за 25 гадоў.
4. Тэатральна-вiдовiшчная арганiзацыя павiнна праводзiць
актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць як у краiне, так i за яе
межамi.
5. У складзе акцёрскiх труп, выканаўчых калектываў,
рэжысёрска-пастановачных груп тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый
павiнна быць не менш за I0 чалавек, маючых дзяржаўныя ўзнагароды,
званнi лаўрэатаў дзяржаўных прэмiй.
6. Творчая праца абавязкова павiнна быць адзначана поспехамi на
рэспублiканскiх, мiжнародных фестывалях, аглядах, конкурсах, мець
станоўчыя водгукi крытыкi, творчых саюзаў i аб'яднанняў,
прыхiльнiкаў мастацтва.
7. Статус "нацыянальны" прысвойваецца тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi.
8. Калектыву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi са статусам
"нацыянальны" ўстанаўлiваецца павышаная аплата працы ў парадку,
прадугледжаным умовамi аплаты працы, зацверджанымi Мiнiстэрствам
працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.
Парадак прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
9. Рашэнне аб прысваеннi статусу "нацыянальны" прымаецца
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню Мiнiстэрства
культуры.
10. Статус "нацыянальны" прысвойваецца па хадайнiцтву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, да якога прыкладаюцца:
рашэнне сходу творчага калектыву тэатральна-вiдовiшчнай
арганiзацыi;
творчая характарыстыка тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi.
11. Пры прысваеннi статусу "нацыянальны" ўносяцца адпаведныя
змяненнi ў афiцыйную назву тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi.
-----------------------------------------------------------
|