ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 сакавiка 2001 г. № 338
АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь наступных работнiкаў адукацыi:
Калiцкага Эдуарда Мечыслававiча, першага прарэктара
Рэспублiканскага iнстытута прафесiянальнай адукацыi, - за
шматгадовую добрасумленную працу i значны ўклад у развiццё сiстэмы
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi;
Рыжанкова Уладзiмiра Фёдаравiча, дырэктара Гомельскага
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча № 30 рачнога флоту, - за
шматгадовую добрасумленную працу па навучанню i выхаванню
квалiфiкаваных рабочых кадраў;
Хомiча Уладзiмiра Мiхайлавiча, прафесара кафедры крымiнальнага
права Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, - за шматгадовую плённую
навукова-педагагiчную дзейнасць, вялiкi асабiсты ўклад у падрыхтоўку
высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў;
Шабету Уладзiмiра Мiхайлавiча, дырэктара Гомельскага
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча № 144 машынабудавання, - за
шматгадовую добрасумленную працу па навучанню i выхаванню рабочых
кадраў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|