ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 лютага 2001 г. № 214
АБ УПАЎНАВАЖАННI М.М.ХВАСТОВА НА ПАДПIСАННЕ
НЕКАТОРЫХ ПАГАДНЕННЯЎ АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ
I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ I АБ ГАНДЛЁВЫМ I
ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
![Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18
июня 2001 г. N 891 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 59, 5/6211);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30
июля 2001 г. N 1113 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 74, 5/6489)]
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
- Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Хвастова М.М. на
падпiсанне некаторых пагадненняў аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i
ўзаемнай ахове iнвестыцый i аб гандлёвым i эканамiчным
супрацоўнiцтве згодна з пастановамi Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 22 сакавiка 1996 г. № 205, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 6 сакавiка 2000 г. № 297, ад 23 сакавiка 2000 г. № 379,
ад 23 мая 2000 г. № 741, ад 10 лiпеня 2000 г. № 1021, ад 16 жнiўня
2000 г. № 1276, ад 18 жнiўня 2000 г. № 1297, ад 18 жнiўня 2000 г.
№ 1311.
-----------------------------------------------------------
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
от 30 июля 2001 г. N 1113 в части касающейся предоставления
полномочий Заместителю Премьер-министра Республики Беларусь
- Министру иностранных дел Хвостову М.М.
-----------------------------------------------------------
Пункт 1 утратил силу постановлением Совета Министров от 18
июня 2001 г. N 891 в части, касающейся предоставления
полномочий Заместителю Премьер-министра Республики Беларусь
- Министру иностранных дел Хвостову М.М. в соответствии с
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 18
августа 2000 г. N 1311
-----------------------------------------------------------
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастановы Урада Рэспублiкi
Беларусь згодна з прыкладзеным пералiкам.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.02.2001 № 214
ПЕРАЛIК
пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, якiя страцiлi сiлу
1. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22
сакавiка 1996 г. № 205 "Аб прадастаўленнi М.А.Марынiчу паўнамоцтваў
на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь, з аднаго боку, i
Бельгiйска-Люксембургскiм эканамiчным саюзам, з другога боку, аб
узаемным садзейнiчаннi i ахове iнвестыцый".
2. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 6 сакавiка 2000 г. № 297 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Бахрэйн аб садзейнiчаннi
ажыццяўленню i ўзаемнай абароне iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 27, 5/2731).
3. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 23 сакавiка 2000 г. № 379 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Бахрэйн аб гандлёвым i
эканамiчным супрацоўнiцтве" (Нацыянальны рэестр прававых актаў
Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 31, 5/2819).
4. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 23 мая 2000 г. № 741 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Катар аб садзейнiчаннi
ажыццяўленню i ўзаемнай ахове iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 53, 5/3264).
5. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 10 лiпеня 2000 г. № 1021 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Марока аб узаемным
заахвочваннi i абароне iнвестыцый" (Нацыянальны рэестр прававых
актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 67, 5/3578).
6. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 16 жнiўня 2000 г. № 1276 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Йеменскай Рэспублiкi аб гандлёвым i
эканамiчным супрацоўнiцтве" (Нацыянальны рэестр прававых актаў
Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 79, 5/3859).
7. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 18 жнiўня 2000 г. № 1297 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай
Рэспублiкi аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве" (Нацыянальны
рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 79, 5/3886).
8. Абзац другi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 18 жнiўня 2000 г. № 1311 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiванскай Рэспублiкi аб гандлёвым i
эканамiчным супрацоўнiцтве" (Нацыянальны рэестр прававых актаў
Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 81, 5/3914).
|