ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 лiстапада 2000 г. № 1818
АБ МIНIМАЛЬНЫХ СТАЎКАХ АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА
ВЫКАНАННЕ ЗАКАЗАЎ НА СТВАРЭННЕ ТВОРАЎ ЛIТАРАТУРЫ I
МАСТАЦТВА ДЛЯ ПУБЛIЧНАГА ВЫКАНАННЯ АБО ЗА ПРАВА ПЕРШАГА
ПУБЛIЧНАГА ВЫКАНАННЯ НЕАБНАРОДАВАНЫХ ТВОРАЎ
![Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15
июля 2002 г. № 949 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 82, 5/10802)]
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1996 г.
"Аб аўтарскiм праве i сумежных правах" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
1. Устанавiць мiнiмальныя стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за
выкананне заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для
публiчнага выканання або за права першага публiчнага выканання
неабнародаваных твораў згодна з дадаткам. Указаныя выплаты
аўтарскага ўзнагароджання праводзяцца ў межах гадавых бюджэтных
фiнансавых асiгнаванняў, прадугледжаных на гэтыя мэты.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 23 мая 1996 г. № 342 "Аб стаўках аўтарскага
ўзнагароджання за выкананне заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i
мастацтва для публiчнага выканання або за права першага публiчнага
выканання неапублiкаваных твораў" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 15, арт.380).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
Дадатак
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
29.11.2000 № 1818
Мiнiмальныя стаўкi
аўтарскага ўзнагароджання за выкананне
заказаў на стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для
публiчнага выканання або за права першага публiчнага
выканання неабнародаваных твораў
-------------------------------------------------------------------
¦ ¦ Мiнiмальныя
№ ¦ ¦стаўкi аўтарскага
п/п¦ Вiды твораў ¦ ўзнагароджання
¦ ¦ (базавых
¦ ¦ велiчынь)
---+---------------------------------------------+-----------------
-----------------------------------------------------------
Наименование графы - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 15
июля 2002 г. № 949
-----------------------------------------------------------
¦ ¦ Мiнiмальныя
№ ¦ ¦стаўкi аўтарскага
п/п¦ Вiды твораў ¦ ўзнагароджання
¦ ¦ (мiнiмальных
¦ ¦ заработных плат)
---+-------------------------------------+-----------------
-----------------------------------------------------------
Драматычныя творы
1. П'еса шматактовая:
у прозе 28
у вершах 58
2. П'еса аднаактовая:
у прозе 12
у вершах 18
3. П'еса шматактовая для тэатраў юнага гледача:
у прозе 43
у вершах 72
4. П'еса шматактовая для лялечных тэатраў:
у прозе 28
у вершах 43
5. Iнсцэнiроўка шматактовая 11
6. Iнсцэнiроўка аднаактовая 5
7. Пераклад шматактовай п'есы:
у прозе 8
у вершах 9
8. Пераклад аднаактовай п'есы:
у прозе 3
у вершах 4
Музычныя творы
9. Опера шматактовая 170
10. Балет шматактовы 142
11. Аперэта, музычная камедыя, мюзiкл шматактовыя 84
12. Араторыя (для хору з сiмфанiчным аркестрам,
аркестрам народных iнструментаў, духавым i
камерным аркестрамi) 40
13. Кантата (для хору а'capella, для хору з
сiмфанiчным аркестрам, аркестрам народных
iнструментаў, камерным аркестрам) 30
14. Сiмфонiя (для сiмфанiчнага аркестра,
аркестра народных iнструментаў, духавога
i камернага аркестраў) 50
15. Канцэрт (для сiмфанiчнага аркестра, аркестра
народных iнструментаў, духавога i камернага
аркестраў, хору а'сареllа, салiруючых
iнструментаў i голасу з аркестрам) 45
16. Буйны праграмны сiмфанiчны твор, сiмфаньета 35
17. Варыяцыi, сюiты, канцэрцiна i iншыя буйныя
творы (для сiмфанiчнага аркестра, аркестра
народных iнструментаў, духавога, камернага i
эстраднага аркестраў) 15
18. Фантазiя, рапсодыя, уверцюра, парафраз (для
сiмфанiчнага аркестра, аркестра народных
iнструментаў, духавога, камернага i
эстраднага аркестраў) 10
19. Невялiкi адначасткавы твор для аркестра, для
салiруючых iнструментаў i для голасу ў
суправаджэннi аркестраў розных саставаў 3
20. Камерны ансамбль буйной формы (трыо, квартэт,
квiнтэт, секстэт i iншыя, уключаючы
ансамблевую санату) 15
21. Сюiта для камернага ансамбля, салiруючых
iнструментаў 7
22. Саната для салiруючых iнструментаў 15
23. Буйны адначасткавы iнструментальны твор
(паэма, рапсодыя, балада, прэлюдыя i фуга,
пасакалiя, канцэртная п'еса i iнш.) 7
24. Парафраз, транскрыпцыя для камерных ансамбляў
i салiруючых iнструментаў 7
25. Дробны iнструментальны камерны твор 3
26. Буйны твор для хору а'сареllа i з
iнструментальным суправаджэннем 4
27. Твор малой формы для хору а'сареllа i з
iнструментальным суправаджэннем 3
28. Вакальны камерны ансамбль з суправаджэннем i
без суправаджэння, цыклiчныя вакальныя творы
для голасу з iнструментальным суправаджэннем 5
29. Раманс, балада, вакалiз, канцэртная арыя i
iншыя камерныя творы для голасу з
суправаджэннем 2
30. Музыка да песнi 2
31. Опера для выканання дзiцячымi мастацкiмi
калектывамi 28
32. Музыка да тэатральна-драматычнай пастаноўкi 16
33. Электронная музыка 5
Заўвагi: 1. Аплата музыкi аднаактовых оперы, балета, аперэты,
музычнай камедыi, мюзiкла праводзiцца ў памеры ад 50
працэнтаў стаўкi за шматактовы твор.
2. Аплата рэдакцый музычных твораў праводзiцца ў памеры ад
30 працэнтаў ад арыгiнала.
3. Апрацоўка народных песень аплачваецца ў памеры ад 50
працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.
4. Iнструментальныя пералажэннi (свабодныя) аплачваюцца ў
памеры ад 50 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.
5. Iнструментальныя пералажэннi (простыя) аплачваюцца ў
памеры ад 25 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.
6. Аплата музычных твораў для дзяцей i юнацтва,
музычна-педагагiчных твораў для дзiцячых музычных школ
праводзiцца па стаўках аўтарскага ўзнагароджання,
устаноўленых за адпаведны жанр сачынення.
Лiтаратурныя творы, звязаныя з музыкай
34. Лiбрэта шматактовай оперы 48
35. Лiбрэта шматактовых аперэты, музычнай
камедыi, мюзiкла 34
36. Лiбрэта шматактовага балета 17
37. Лiбрэта араторыi, кантаты 7
38. Пераклад лiбрэта шматактовых оперы, аперэты,
музычнай камедыi, мюзiкла 14
39. Пераклад лiбрэта аднаактовых оперы, аперэты,
музычнай камедыi, мюзiкла 8
40. Харэаграфiя шматактовага балета 72
41. Харэаграфiя аднаго балетнага нумара 2,8
Заўвага. Аплата лiбрэта аднаактовых оперы, аперэты, музычнай
камедыi, мюзiкла, балета i харэаграфii аднаактовага балета
праводзiцца ў памеры ад 50 працэнтаў стаўкi за адпаведны
шматактовы твор.
Творы для эстрады i цырка
42. Скетч, драматычны эцюд 2
43. Фельетон, мiнiяцюра, iнтэрмедыя, канферанс
(скразны), апавяданне, навела, маналог 1,6
44. Тэкст для песнi 1
45. Куплеты i прыпеўкi (за чатырохрадкоўе) 0,1
46. Музыка для куплетаў i прыпевак 0,6
47. Мантаж, кампазiцыя, лiтаратурнае афармленне
эстрадных нумароў i нумароў арыгiнальнага
жанру 1,2
48. Уступны маналог для вядучага 1
49. Пралог i фiнал (для выканання калектывам) 2,6
50. Кароткi дыялог (iнтэрмедыя) 0,3
51. Кароткi вершаваны тэкст 0,3
52. Раёк 1,4
53. Лiтаратурная перапрацоўка антрэ 1,2
54. Клоунскае антрэ, антрэ для музычных
эксцэнтрыкаў 2,4
55. Асобны рэпрыз 1
56. Пантамiма, сюжэтнае цыркавое прадстаўленне
(лiбрэта, тэкст) 13
57. Сцэнарый цыркавога нумара (сюжэтная, трукавая
i тэхнiчная распрацоўка новага арыгiнальнага
нумара) 3
58. Сцэнарый цыркавога атракцыёна (сюжэтная,
трукавая i тэхнiчная распрацоўка новага
арыгiнальнага атракцыёна) 6
59. Музычны ўступ, антракт да цыркавога або
эстраднага прадстаўлення 1
60. Музыка для цыркавога нумара (цыклiчны твор) 8,6
61. Музыка да цыркавога атракцыёна, пантамiмы,
сюжэтнага цыркавога спектакля ў адным
аддзяленнi, балет на лёдзе 23
62. Марш, галоп, вальс, полька, iнтэрмецца,
раманс i iншыя дробныя п'есы 1,6
63. Дробныя музычныя творы, прызначаныя для
суправаджэння цыркавога або эстраднага нумара 0,3
64. Музычнае кампiлятыўнае афармленне цыркавога
або эстраднага нумара 0,3
65. Сцэнарый i тэкст сюжэтнага эстраднага
прадстаўлення 14,2
66. Лiтаратурны сцэнарый масавага свята, сцэнарый
прадстаўлення 3
Заўвагi: 1. Двухчастковая музыка да куплетаў аплачваецца ў
адпаведнасцi з пунктам 30.
2. Пераклады лiтаратурных твораў для эстрады i цырка
аплачваюцца ў памеры ад 50 працэнтаў ставак,
устаноўленых для арыгiнальных твораў.
3. Сцэнарыi (пункты 65, 66) i тэксты для песень, што
ствараюцца на аснове апублiкаваных тэкстаў твораў,
аплачваюцца ў памеры ад 50 працэнтаў ставак,
устаноўленых для арыгiнальных твораў.
|