ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 кастрычнiка 2000 г. № 1528
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА АБ
УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН
АБ ПРАЦОЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦI I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ ГРАМАДЗЯН
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЯКIЯ ПРАЦУЮЦЬ НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI
КАЗАХСТАН, I ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН, ЯКIЯ ПРАЦУЮЦЬ
НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства працы, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пратакола аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў
у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Казахстан аб працоўнай дзейнасцi i сацыяльнай абароне грамадзян
Рэспублiкi Беларусь, якiя працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi
Казахстан, i грамадзян Рэспублiкi Казахстан, якiя працуюць на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, ад 23 верасня 1997 г.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
Валянцiна Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Пратакола.
Зацвердзiць праект Пратакола аб правядзеннi перагавораў па
праекту Пратакола аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Пагадненне
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб
працоўнай дзейнасцi i сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублiкi
Беларусь, якiя працуюць на тэрыторыi Рэспублiкi Казахстан, i
грамадзян Рэспублiкi Казахстан, якiя працуюць на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь, ад 23 верасня 1997 г. (прыкладаецца) *) у
якасцi асновы для правядзення перагавораў, дазволiўшы ўносiць у яго
ў выпадку неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
_______________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|