ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 чэрвеня 2000 г. N 823
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 2 СНЕЖНЯ 1999 г. N 1881
У мэтах выканання Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая
2000 г. N 242 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указы
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 1997 г. N 241 i ад 5
кастрычнiка 1999 г. N 581" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
У назве i тэксце пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 2 снежня 1999 г. N 1881 "Аб назначэннi В.В.Сыса першым намеснiкам
Мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва - Галоўным дзяржаўным будаўнiчым
iнспектарам Рэспублiкi Беларусь" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 34, арт.1010;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N
95, 5/2157) словы: "Галоўным дзяржаўным будаўнiчым iнспектарам
Рэспублiкi Беларусь" замянiць словамi: "старшынёй Камiтэта
дзяржаўнага будаўнiчага нагляду пры Мiнiстэрстве архiтэктуры i
будаўнiцтва, якi па пасадзе з'яўляецца Галоўным дзяржаўным
будаўнiчым iнспектарам Рэспублiкi Беларусь".
Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
|