ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 красавiка 2000 г. N 588
АБ ПАДПIСАННI МЕМАРАНДУМА АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIЖНАРОДНЫМ АГЕНЦТВАМ ПА АТАМНАЙ
ЭНЕРГII (МАГАТЭ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, Мiнiстэрствам юстыцыi i
iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Мемарандума аб узаемаразуменнi
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Мiжнародным агенцтвам па атамнай
энергii (МАГАТЭ).
2. Зацвердзiць у якасцi асновы для перагавораў прыкладаемы
праект Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Мiжнародным агенцтвам па атамнай энергii (МАГАТЭ) *).
_______________________
*) Не рассылаецца.
3. Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiмовiча
Уладзiмiра Мiкалаевiча на правядзенне перагавораў па праекту
Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Мiжнародным агенцтвам па атамнай энергii (МАГАТЭ) i падпiсанне
ўказанага Мемарандума, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у праект
Мемарандума змяненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
4. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў,
узгодненай з зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання i Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, аб правядзеннi з
7 па 14 чэрвеня 2000 г. на базе Акадэмiчнага навукова-тэхнiчнага
комплексу "Сосны" рэгiянальнага семiнара "Азнаямленне з сiстэмай
гарантый МАГАТЭ".
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Дзяржаўнаму камiтэту па
навуцы i тэхналогiях, Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i
Мiнiстэрству замежных спраў забяспечыць арганiзацыю i правядзенне
ўказанага семiнара.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|