ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 красавiка 2000 г. N 570
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛАТВIЙСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННЮ ПРАВОЎ АСОБ, ЯКIЯ
НАЛЕЖАЦЬ ДА НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў,
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам культуры, Мiнiстэрствам
адукацыi, Дзяржаўным камiтэтам па друку, Дзяржаўным камiтэтам
пагранiчных войскаў, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве па забеспячэнню правоў асоб, якiя
належаць да нацыянальных меншасцей.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве па забеспячэнню
правоў асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей
(прыкладаецца) *), у якасцi асновы для вядзення перагавораў.
Упаўнаважыць на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей Бiлыка Аляксандра Мiкалаевiча, дазволiўшы ўносiць у
праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|