ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2007 г. № 1443
АБ ПРАДСТАЎЛЕННІ У.П.РЫЛАТКУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ КАРЭЯ
АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ І ПАДПІСАННЕ
ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Упаўнаважыць першага намесніка Міністра культуры Рылатку
Уладзіміра Пятровіча на правядзенне перагавораў па праекту
Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі
Карэя аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адобранаму пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2007 г. № 820 «Аб
правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам
Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб супрацоўніцтве ў
галіне культуры і падпісанні гэтага Пагаднення» (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 157, 5/25419),
дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у дадзены праект змяненні і
дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, і пры дасягненні
дамоўленасці ў межах адобранага праекта - на падпісанне гэтага
Пагаднення.
Прызнаць страціўшым сілу частку трэцюю пастановы Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2007 г. № 820 «Аб
правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам
Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб супрацоўніцтве ў
галіне культуры і падпісанні гэтага Пагаднення» (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 157, 5/25419).
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|