ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 верасня 2007 г. № 1161
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Бялугіна Уладзіміра Мікалаевіча, начальніка службы
кандыцыяніравання, вентыляцыі, цепла- і водазабеспячэння,
каналізацыі і пылавыдалення дзяржаўнай установы «Палац Рэспублікі»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і Навіцкую
Таццяну Вітальеўну, намесніка начальніка службы гаспадарчага
забеспячэння названай дзяржаўнай установы, за шматгадовую плённую
працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у забеспячэнне
дзейнасці Палаца Рэспублікі;
Дарашкевіча Валерыя Аляксандравіча, намесніка дырэктара
Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце
Рэспублікі Беларусь, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты
ўклад у развіццё грамадзянскага, банкаўскага, падаткавага,
бюджэтнага і прыродаахоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
Драздова Пятра Віктаравіча, старшыню Віцебскага гарадскога
выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу ў органах
дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае
развіццё горада Віцебска і Віцебскай вобласці;
Зелянеўскую Наталлю Пятроўну, загадчыка аддзела
бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнай установы
«Нацыянальная бібліятэка Беларусі», за шматгадовую плённую працу,
значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчна-бібліяграфічнай справы;
Каспяровіча Станіслава Браніслававіча, намесніка дырэктара па
гаспадарчай дзейнасці і эксплуатацыі будынка дзяржаўнай установы
«Нацыянальная бібліятэка Беларусі», за шматгадовую плённую працу,
значны асабісты ўклад у забеспячэнне дзейнасці Нацыянальнай
бібліятэкі Беларусі;
Кастраму Юрыя Фёдаравіча, начальніка аддзела аховы працы
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Рэчыцкі метызны завод»,
за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у распрацоўку
бяспечных метадаў работы і паляпшэнне ўмоў працы на прадпрыемстве;
Кляблеева Віталія Антонавіча, начальніка Гомельскага абласнога
ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы
і сацыяльнай абароны, за шматгадовую плённую працу ў органах
дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнага
сацыяльнага страхавання Гомельскай вобласці;
Марэйку Аляксандра Васільевіча, старшыню Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу ў органах
дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае
развіццё Талачынскага раёна;
Сарока Святлану Рыгораўну, дырэктара дзяржаўнай установы
«Палац культуры г. Маладзечна», за значны асабісты ўклад у развіццё
сістэмы культурнага абслугоўвання насельніцтва, укараненне новых
форм і метадаў работы;
Сокарава Віктара Іванавіча, старшыню камітэта па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага абласнога выканаўчага
камітэта, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага
кіравання, значны асабісты ўклад ва ўдасканальванне сістэмы
сацыяльнай абароны насельніцтва вобласці.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|