ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 жніўня 2007 г. № 1040
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Жолудзя Анатолія Іванавіча, генеральнага дырэктара закрытага
акцыянернага таварыства «Белспецэнерга», за шматгадовую плённую
працу, значны асабісты ўклад у арганізацыю рамонтна-будаўнічых работ
на аб'ектах Беларускай энергетычнай сістэмы;
Маісеева Леаніда Сяргеевіча, дырэктара закрытага акцыянернага
таварыства «Агракамбінат «Зара», Магілёўскі раён, за шматгадовую
плённую працу, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх паказчыкаў
у сельскагаспадарчай вытворчасці;
Слясарчыка Пятра Фёдаравiча, дырэктара вытворчага
рэспублiканскага унiтарнага торфапрадпрыемства «Усяж», за
шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты
ўклад у развiццё тарфяной прамысловасцi Рэспублікі Беларусь;
Федарука Сяргея Іванавіча, намесніка начальніка галоўнага
ўпраўлення папярэдняга расследавання Міністэрства ўнутраных спраў -
начальніка ўпраўлення дазнання, палкоўніка міліцыі, за актыўную
плённую працу ў барацьбе са злачыннасцю, значны асабісты ўклад ва
ўмацаванне правапарадку і грамадскай бяспекі;
Царанка Васілія Міхайлавіча, вадзіцеля адкрытага акцыянернага
таварыства «Аўтамабільны парк № 3 г. Магілёва», за шматгадовую
плённую працу ў сістэме аўтамабільнага транспарту, дасягненне
высокіх вытворчых паказчыкаў у рабоце;
Шасцюка Івана Рыгоравіча, начальніка рачнога порта Брэст
філіяла рэспубліканскага транспартнага унітарнага прадпрыемства
«Беларускае рачное параходства», за шматгадовую плённую працу,
забеспячэнне дасягнення высокіх вытворчых паказчыкаў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|