ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 жніўня 2007 г. № 1033
АБ УНЯСЕННІ ДАПАЎНЕННЯЎ І ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 10 ЧЭРВЕНЯ
2006 Г. № 730
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь,
зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10
чэрвеня 2006 г. № 730 (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 93, 5/22433), наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. пункт 5 пасля слова «паступленняў» дапоўніць словамі
«музейных прадметаў асноўнага фонду»;
1.2. пункт 15 пасля слоў «з дазволу Міністэрства культуры»
дапоўніць словамі «, які афармляецца загадам»;
1.3. пункт 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«22. Парадак камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага
ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў і
музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд, навукова-дапаможных і
сыравінных матэрыялаў устанаўліваецца Міністэрствам культуры»;
1.4. дадатак 2 да гэтага Палажэння выкласці ў новай рэдакцыі
(прыкладаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага
апублікавання.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
Дадатак 2
да Палажэння аб Музейным фондзе
Рэспублікі Беларусь
(у рэдакцыі пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
14.08.2007 № 1033)
ІНФАРМАЦЫЯ
аб музейных прадметах і музейных калекцыях, уключаных у Музейны
фонд, для ўнясення іх у Дзяржаўны каталог
1. Назва музея.
2. Ідэнтыфікацыйны нумар музейнага прадмета, шыфр і катэгорыя па
Дзяржаўнаму спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі
Беларусь (для гісторыка-культурных каштоўнасцей).
3. Тып музейнага прадмета.
4. Від музейнага прадмета.
5. Разнавіднасць музейнага прадмета.
6. Прадметнае імя музейнага прадмета.
7. Прыналежнасць да групы (комплексу) музейных прадметаў.
8. Мясцовая (лакальная) назва музейнага прадмета, калі існуе і
вядомая.
9. Аўтарская назва музейнага прадмета, калі існуе і вядомая.
10. Пераклад аўтарскай назвы музейнага прадмета з замежнай мовы,
калі існуе і вядомы.
11. Аўтар (вытворца) музейнага прадмета, калі існуе і вядомы.
12. Месца стварэння (вытворчасці) музейнага прадмета, калі існуе і
вядомае.
13. Час стварэння (вытворчасці) музейнага прадмета, калі вядомы.
14. Культурны перыяд, да якога адносіцца музейны прадмет.
15. Матэрыял, з якога выкананы музейны прадмет.
16. Тэхніка, тэхналогія выканання музейнага прадмета.
17. Памеры, вага музейнага прадмета.
18. Навуковае апісанне музейнага прадмета.
19. Гісторыя музейнага прадмета.
20. Іканаграфія музейнага прадмета.
21. Знакі, надпісы, пячаткі, клеймы на музейным прадмеце (іх тып,
апісанне).
22. Стан захаванасці музейнага прадмета (музейнай калекцыі).
23. Фотаздымак музейнага прадмета ў лічбавым фармаце, jpg.
|