ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 жніўня 2007 г. № 995
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Мiцькаўца Мiкалая Мiкалаевiча, старшага прараба фiлiяла № 8
адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд», за шматгадовую,
добрасумленную працу, заслугі ў будаўнiцтве аб'ектаў сувязі,
дасягненне высокiх працоўных паказчыкаў;
Рамановiча Пятра Аляксеевiча, майстра будаўнiчых i мантажных
работ фiлiяла № 2 адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд»,
за шматгадовую, добрасумленную працу, заслугі ў будаўнiцтве аб'ектаў
сувязі, дасягненне высокiх працоўных паказчыкаў;
Салікава Аркадзія Сямёнавіча, старшыню праўлення адкрытага
акцыянернага таварыства «Беларуская універсальная таварная біржа»,
за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё
біржавога гандлю;
Цікара Канстанціна Сяргеевіча, генеральнага дырэктара
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі
«Белтэлекам», за значны ўклад у развіццё сродкаў сувязі, паляпшэнне
абслугоўвання насельніцтва і арганізацый, ва ўкараненне прынцыпова
новых высокаэфектыўных тэхналогій.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|