ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 ліпеня 2007 г. № 943
АБ ПАДПІСАННІ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ ТУРКМЕНІСТАНА АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў
ГАЛІНЕ СПОРТУ І ТУРЫЗМУ І АБ ПРЫЗНАННІ СТРАЦІЎШЫМІ
СІЛУ НЕКАТОРЫХ ПАСТАНОЎ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства спорту і турызму, узгодненую
з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб
падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам
Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне спорту і турызму
(прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць першага намесніка Міністра спорту і турызму
Аляшкевіча Уладзіміра Васільевіча на падпісанне названага
Пагаднення.
______________________________
*Не рассылаецца.
2. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня
2004 г. № 1165 «Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне спорту і
турызму» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2004 г., № 154, 5/14866);
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 мая
2007 г. № 552 «Аб прадастаўленні паўнамоцтваў А.У.Грыгараву на
падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам
Туркменістана аб супрацоўніцтве ў галіне спорту і турызму і аб
прызнанні страціўшай сілу часткі другой пастановы Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2004 г. № 1165» (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 108, 5/25129).
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|