ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 ліпеня 2007 г. № 913
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Астаповіча Мікалая Пятровіча, старшыню Петрыкаўскага раённага
выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты
ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Петрыкаўскага раёна;
Бутко Віктара Фёдаравіча, генеральнага дырэктара вытворчага
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «МЗОР», за шматгадовую
плённую працу, значны асабісты ўклад у асваенне унікальнага
станочнага абсталявання і забеспячэнне экспартна-арыентаванай
вытворчасці;
Панарадава Уладзіміра Васільевіча, намесніка прарэктара па
навуковай рабоце - начальніка навукова-даследчай часткі Беларускага
дзяржаўнага універсітэта, за шматгадовую плённую навукова-
педагагічную дзейнасць і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю
навуковых даследаванняў;
Чабатарэвіч Марыю Кандрацьеўну, галоўнага захавальніка фондаў
установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы», за значны
асабісты ўклад у вывучэнне, захаванне і прапаганду літаратурнай
спадчыны народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|