| 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       6 ліпеня 2007 г. № 873
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзіць  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь:
     Веславухава    Міхаіла   Мікалаевіча,   намесніка    начальніка
Віцебскай   мытні   -  начальніка  Аршанскага  мытнага   паста,   за
шматгадовую   плённую  працу,  добрасумленнае  выкананне   службовых
абавязкаў   і  значны  асабісты  ўклад  у  развіццё  мытнай   службы
рэспублікі;
     Камарова   Аляксандра  Уладзіміравіча,  старшыню  Наваполацкага
гарадскога  выканаўчага камітэта, за шматгадовую  актыўную  працу  ў
органах  дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад  у  сацыяльна-
эканамічнае развіццё г. Наваполацка;
     Крачко    Аляксандра    Іванавіча,    генеральнага    дырэктара
Гродзенскага   унітарнага   прадпрыемства  «Аблсельгастэхніка»,   за
шматгадовую   плённую   працу   і   асабісты   ўклад   у    развіццё
аграпрамысловага комплексу;
     Пяткевіча  Пятра  Мяфодзьевіча,  старшыню  Расонскага  раённага
выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў  органах
дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае
развіццё Расонскага раёна.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі
 |