| 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      20 чэрвеня 2007 г. № 820
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
КАРЭЯ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ І
ПАДПІСАННІ ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Прыняць   прапанову   Міністэрства   культуры,   узгодненую   з
Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб  правядзенні
перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
Урадам  Рэспублікі  Карэя  аб супрацоўніцтве  ў  галіне  культуры  і
падпісанні гэтага Пагаднення.
     Адобрыць  у  якасці  асновы для правядзення перагавораў  праект
Пагаднення  паміж  Урадам Рэспублікі Беларусь  і  Урадам  Рэспублікі
Карэя аб супрацоўніцтве ў галіне культуры (прыкладаецца)*.
______________________________
     *Не рассылаецца.
         
         -----------------------------------------------------------
         Часть  третья постановления утратила силу постановлением
         Совета  Министров Республики Беларусь от 2 ноября  2007  г.
         № 1443
            
            Упаўнаважыць  Міністра  культуры  Матвейчука  Уладзіміра
         Фёдаравіча на правядзенне перагавораў па праекту  дадзенага
         Пагаднення,  дазволіўшы  пры  неабходнасці  ўносіць  у  яго
         змяненні   і   дапаўненні,  якія  не   маюць   прынцыповага
         характару, і пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага
         праекта - на падпісанне гэтага Пагаднення.
         -----------------------------------------------------------
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі
 |