ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 красавіка 2007 г. № 444
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублiкi
Беларусь:
Васюрэнку Леаніда Яўгеньевіча, памочніка дырэктара па якасці
вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскі
электратэхнічны завод імя В.І.Казлова», за шматгадовую
добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё
электратэхнічнай вытворчасці;
Грынман Данусю Іванаўну, паяльшчыцу нарыхтоўча-зборачнага цэха
вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскі
электратэхнічны завод імя В.І.Казлова», за шматгадовую
добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства
і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;
Зявакіна Алега Анатольевіча, намесніка галоўнага інжынера па
тэхнічнай падрыхтоўцы вытворчасці вытворчага рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства «Мінскі электратэхнічны завод імя
В.І.Казлова», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты
ўклад у развіццё электратэхнічнай вытворчасці;
Канопліча Сяргея Міхайлавіча, старшыню Ельскага раённага
выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах
дзяржаўнага кіравання, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае
развіццё Ельскага раёна;
Лістапада Васілія Уладзіміравіча, электрагазазваршчыка
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Кавальскі завод цяжкіх
штамповак», за прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у
развіццё прадпрыемства і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;
Мазаніка Сяргея Міхайлавіча, каваля на молатах і прэсах
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Кавальскі завод цяжкіх
штамповак», за прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у
развіццё прадпрыемства і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;
Парфіяновіч Ярэну Фёдараўну, кіраўніка вопытнай сялянскай
(фермерскай) гаспадаркі Парфіяновіч Ярэны Фёдараўны, Мінскі раён, за
шматгадовую плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі, высокі
прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё фермерскага руху ў
Мінскай вобласці;
Пахолкава Вячеслава Вікенцьевіча, памочніка дырэктара па
транспарту, збыту апаратнай прадукцыі і тавараў народнага спажывання
вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскі
электратэхнічны завод імя В.І.Казлова», за шматгадовую
добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё
электратэхнічнай вытворчасці;
Саўчанку Мікалая Маркавіча, намесніка дырэктара па камерцыйных
пытаннях вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
«Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова», за шматгадовую
добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё
электратэхнічнай вытворчасці;
Чарныша Мікалая Іванавіча, старшыню Буда-Кашалёўскага раённага
выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах
дзяржаўнага кіравання, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае
развіццё Буда-Кашалёўскага раёна.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|