ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 студзеня 2007 г. № 13
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Бялову Таццяну Уладзіміраўну, дырэктара рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства «Міжнародны цэнтр інтэграцыйнай інфармацыі.
Грамадскі прэс-цэнтр Дом прэсы», за значны асабісты ўклад у развіццё
беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне журналістыкі;
Карпяка Уладзіміра Валянцінавіча, галоўнага энергетыка завода
масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына», за
шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;
Падшывалава Васіля Мікалаевіча, вулканізатаршчыка завода
масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына», за
шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;
Рысіка Станіслава Альбінавіча, дырэктара вытворчага
рэспубліканскага рамонтна-мантажнага даччынага унітарнага
прадпрыемства «Гродналіфт», за шматгадовую плённую працу, вялікі
асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Фінберга Міхаіла Якаўлевіча, дырэктара - мастацкага кіраўніка
дзяржаўнай установы «Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай
музыкі Рэспублікі Беларусь», народнага артыста Беларусі, за значны
ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва, стварэнне яркіх
самабытных канцэртных праграм, прапаганду і папулярызацыю
беларускага эстраднага мастацтва.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|