Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 1992 г. №790 "Аб зацвярджэннi Канцэпцыi падрыхтоўкi i фармiравання кадраў дзяржаўнага кiравання ў Рэспублiцы Беларусь i праграмы па яе рэалiзацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

                САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                             ПАСТАНОВА

 30 снежня 1992 г.  N 790                                    г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI КАНЦЭПЦЫI ПАДРЫХТОЎКI I ФАРМIРАВАННЯ КАДРАЎ
 ДЗЯРЖАЎНАГА КIРАВАННЯ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ I ПРАГРАМЫ ПА
 ЯЕ РЭАЛIЗАЦЫI

===

     Cавет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Зацвердзiць Канцэпцыю   падрыхтоўкi   i   фармiравання   кадраў
дзяржаўнага кiравання ў Рэспублiцы Беларусь i Праграму падрыхтоўкi i
фармiравання кадраў  дзяржаўнага  кiравання ў Рэспублiцы Беларусь на
1993-1995 гады (прыкладаюцца).


 Старшыня Савета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь                                         В.Кебiч

 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                               М.Каўко


                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         пастановай Савета Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 30 снежня 1992 г. N 790


 КАНЦЭПЦЫЯ
 падрыхтоўкi i фармiравання кадраў
 дзяржаўнага кiравання ў
 Рэспублiцы Беларусь

                         Агульныя палажэннi

     Неабходнасць хутчэйшага   вырашэння  эканамiчных  i  сацыяльных
задач, змянення дзейнасцi дзяржавы па рэгуляванню працэсаў  развiцця
грамадства, абумоўленая  пераходам  да  рыначных  адносiн,  патрабуе
стварэння ў рэспублiцы дасканалай сiстэмы падрыхтоўкi i фармiравання
кадраў дзяржаўнага кiравання.
     Iснуючая ж сiстэма не можа поўнасцю забяспечыць пераўтварэннi ў
кадравым патэнцыяле   ў   адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  практыкi.
Кiраванне яшчэ не разглядаецца як сфера  прафесiйнай  дзейнасцi.  Не
хапае спецыялiстаў   па   розных   напрамках   сучаснай  кiраўнiцкай
дзейнасцi. Адбор  i   падрыхтоўка   кадраў   дзяржаўнага   кiравання
недастаткова эфектыўныя.    Не    ўстаноўлены    дакладны    парадак
фармiравання i выкарыстання кадравага  рэзерву.  На  нiзкiм  узроўнi
знаходзiцца тэарэтычнае,    метадалагiчнае   i   навукова-метадычнае
забеспячэнне кадравай работы.  Недаацэньваецца яе роля  ў  механiзме
кiравання, падае  статус  кадравых службаў.  Не знаходзяць належнага
прымянення новыя навукова абгрунтаваныя  i  практычна  апрабiраваныя
формы i метады работы з кадрамi.
     Навучальныя ўстановы падрыхтоўкi,  перападрыхтоўкi i  павышэння
квалiфiкацыi кiраўнiкоў  i  спецыялiстаў па сваёй матэрыяльнай базе,
тэхнiчнай аснашчанасцi,  выкладчыцкаму  саставу,  зместу  навучання,
метадычнаму арсеналу   значна   адсталi   ад  сусветнага  ўзроўню  i
патрабаванняў развiцця эканомiкi.  Не маюць эфектыўнасцi мiжнародныя
сувязi ў галiне падрыхтоўкi кадраў дзяржаўнага кiравання.
     Удасканаленне сiстэмы падрыхтоўкi  i  фармiравання  кiраўнiцкiх
кадраў неабходна   ажыццявiць   на   аснове   рэалiзацыi   прынцыпаў
бесперапыннасцi навучання,  мэтавай накiраванасцi i зацiкаўленасцi ў
задавальненнi патрэбнасцi   ў   адукацыi  праз  сетку  дзяржаўных  i
недзяржаўных адукацыйных устаноў.
     Дадзеная Канцэпцыя вызначае галоўныя напрамкi стварэння сiстэмы
работы з  кiраўнiцкiмi   кадрамi   на   аснове   iх   бесперапыннага
навучання, выкарыстання  сучасных  навуковых  метадаў  i  перадавога
айчыннага i замежнага вопыту з мэтай забеспячэння сферы  дзяржаўнага
кiравання кампетэнтнымi,  высокапрафесiйнымi  кадрамi  кiраўнiкоў  i
спецыялiстаў, здольнымi   паспяхова   ажыццяўляць   эканамiчныя    i
сацыяльныя пераўтварэннi ва ўмовах рыначных адносiн.

           Фармiраванне кiраўнiцкага кадравага патэнцыялу

     1. Фармiраванне  кiраўнiцкага кадравага патэнцыялу разглядаецца
як бесперапынны працэс, якi ўключае падрыхтоўку, падбор, расстаноўку
i  ацэнку  кадраў,  навуковае,  прававое,  фiнансавае забеспячэнне i
ўдасканаленне  работы  з  кадрамi,   стварэнне   сучаснай   культуры
кiравання.

     2. Якасць  фармiравання  кадраў  дзяржаўнага  кiравання ў новых
эканамiчных адносiнах  абумоўлiваецца  тым,   наколькi   рэалiзуюцца
прад'яўляемыя да   iх   патрабаваннi   на   сучасным   этапе.  Гэтыя
патрабаваннi разглядаюцца   як   аснова    прафесiйна-функцыянальных
мадэлей  кiраўнiцкiх  кадраў,  занятых  у  розных  сферах i ўзроўнях
кiравання.
     Кадры дзяржаўнага  кiравання  ў  залежнасцi  ад  характару   iх
дзейнасцi прапануецца падраздзялiць на наступныя групы:
     кiраўнiкi органаў  дзяржаўнага  кiравання  i   iх   структурных
падраздзяленняў /Савет Мiнiстраў, мiнiстэрствы i ведамствы, мясцовыя
органы кiравання/;
     спецыялiсты структурных   падраздзяленняў  органаў  дзяржаўнага
кiравання /Савет  Мiнiстраў,  мiнiстэрствы  i  ведамствы,   мясцовыя
органы кiравання/;
     кiраўнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў.
     У адпаведнасцi    з    прапанаванай   класiфiкацыяй   неабходна
распрацаваць прафесiйна-квалiфiкацыйныя мадэлi /пашпарты/  наступных
катэгорый кадраў  сферы  дзяржаўнага  кiравання:  кiраўнiкi  органаў
дзяржаўнага  кiравання,  спецыялiсты органаў дзяржаўнага кiравання i
кiраўнiкi дзяржаўных прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў.

     3. Кадры  дзяржаўнага  кiравання падбiраюцца з лiку асоб,  якiя
маюць высокую прафесiйную падрыхтоўку,  вопыт  практычнай  работы  i
здольнасць да кiраўнiцкай дзейнасцi.

     4. Расстаноўка  кадраў  кiравання  можа   ажыццяўляцца   шляхам
назначэння,  выбарнасцi  i  конкурсу.  У аснову механiзма замяшчэння
пасад,  якi  адпавядае   асаблiвасцям   пэўнага   вiду   кiраўнiцкай
дзейнасцi,  узяты пераймальнасць,  змяняемасць i квалiфiкацыйны рост
кадраў.  Дапускаецца  ўстанаўленне   выпрабавальнага   тэрмiну   пры
заключэннi кантрактаў i дагавароў аб найме на працу.
     Перамяшчэнне па  пасадзе,  як  правiла,  праводзiцца  пры ўмове
праходжання кандыдатам  адпаведнай  падрыхтоўкi  з  улiкам   вынiкаў
атэстацыi. Пры  гэтым  уяўляецца  неабходным увядзенне класнасцi для
кожнай пасады.

     5. Кадравы  рэзерв  складаецца  з  кiраўнiкоў  i  спецыялiстаў,
адабраных на аснове ўстаноўленых крытэрыяў.  Фармiраванне рэзерву на
вылучэнне на пэўную пасаду праводзiцца на  альтэрнатыўнай  аснове  з
улiкам меркавання  атэстацыйнай  камiсii.  Пры  гэтым  рэкамендуецца
выкарыстанне тэсцiравання,  рэгулярнай  ацэнкi   бягучай   дзейнасцi
кандыдатаў на  залiчэнне ў рэзерв,  а таксама правядзенне незалежнай
экспертызы з  мэтай  вызначэння  ступенi  адпаведнасцi  iх  дзелавых
якасцей функцыянальным патрабаванням на будучай пасадзе.
     Асобы, якiя знаходзяцца ў кадравым  рэзерве,  маюць  пераважнае
права на вылучэнне. Яны праходзяць мэтавае навучанне i стажыроўку.

     6. Сiстэма  ацэнкi  кiраўнiкоў  i  спецыялiстаў,  iх  атэстацыя
грунтуюцца на сiстэматычным збiраннi i аналiзе iнфармацыi аб  кадрах
/дзелавых i асабiстых якасцях работнiкаў,  рэзультатыўнасцi iх працы
на ўсiх  этапах  фармiравання  кадравага  патэнцыялу  i  рэзерву  на
вылучэнне/.
     Агульным крытэрыем  ацэнкi  з'яўляецца   ступень   адпаведнасцi
якасцей работнiка      службовым      функцыянальным      абавязкам.
Iнструментарыем правядзення гэтай работы  мэтазгодна  выкарыстоўваць
тэсцiраванне, незалежную    экспертызу,   састаўленне   персонаграм,
прафесiяграм, псiхаграм i iншыя сучасныя метады.

     7. Эфектыўнае   выкарыстанне   кадраў   дзяржаўнага   кiравання
забяспечваецца:
     стварэннем для    працы     неабходных     арганiзацыйных     i
сацыяльна-эканамiчных умоў;
     удасканаленнем раздзялення працы работнiкаў па функцыянальных i
прафесiйна-квалiфiкацыйных адзнаках;
     тэхнiчным аснашчэннем  i  iнфармацыйным  забеспячэннем  рабочых
месцаў работнiкаў  у  адпаведнасцi  з  сучаснымi  патрабаваннямi  да
арганiзацыi працы на аснове стварэння аўтаматызаваных рабочых месцаў
кiраўнiцкага персаналу;
     ацэнкай, матывацыяй  i  ўдасканаленнем  стымулявання  дзейнасцi
работнiкаў;
     стварэннем спрыяльнага сацыяльна-псiхалагiчнага клiмату;
     далейшай дэмакратызацыяй,  стварэннем  умоў  для  галоснасцi  i
адкрытасцi ў  дзейнасцi  апарату  органаў   дзяржаўнага   кiравання,
строгiм прытрымлiваннем закону.

     8. Сфера  кiравання персаналам адчувае патрэбнасць у адпаведных
навукова-даследчых, навучальных,  iнфармацыйных,  кансультатыўных  i
iншых паслугах.   Прадугледжваецца  аб'яднанне  намаганняў  вучоных,
практыкаў для  распрацоўкi тэарэтычных,  метадалагiчных i прыкладных
прынцыпаў  кiраўнiцкай  дзейнасцi,  найхутчэйшага   фармiравання   i
развiцця тэарэтычнай базы падрыхтоўкi i дзейнасцi кадраў кiравання i
апераджальнага навучання выкладчыцкага саставу гэтага профiлю.

     9. Павышаецца   роля   кадравых   службаў,  якiя  камплектуюцца
прафесiйна падрыхтаванымi  работнiкамi  /менеджэрамi  па  персаналу,
псiхолагамi, юрыстамi,  сацыёлагамi/. Кадравыя службы пераўтвараюцца
ў многафункцыянальныя   падраздзяленнi   кiравання   персаналам    з
прыраўнаваннем значнасцi  працы  работнiкаў  гэтых  службаў да працы
работнiкаў вядучых  структурных   падраздзяленняў.   Iм   перадаецца
комплекс функцый па кiраванню персаналам: прагназаванне i планаванне
патрэбнасцi ў кадрах  рознага  профiлю;  арганiзацыя  работы  па  iх
навучанню, ацэнцы,  атэстацыi i развiццю на базе навуковых методык i
рэкамендацый; распрацоўка метадаў  матывацыi  i  стымулявання  працы
работнiкаў; устанаўленне    сувязi   памiж   вынiкамi   прафесiйнага
навучання работнiкаў,  iх службовым  вылучэннем  i  ўзроўнем  аплаты
працы; планаванне кар'еры.

     10. Для   рэалiзацыi   Канцэпцыi   на  рэспублiканскiм  узроўнi
неабходна забяспечыць:
     аналiз, удасканаленне   работы   кадраў   дзяржаўных   устаноў,
распрацоўку на гэтай аснове праектаў  законаў  i  iншых  нарматыўных
актаў, якiя адносяцца да кадравай палiтыкi;
     каардынацыю дзейнасцi   мiнiстэрстваў,   ведамстваў,   мясцовых
органаў кiравання  па  планаванню  i   прагназаванню   перспектыўных
патрэбнасцей   у   кадрах   кiравання,   па  фармiраванню  кадравага
патэнцыялу  дзяржаўных  органаў,  уключаючы  падрыхтоўку,  павышэнне
квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кiраўнiцкiх кадраў;
     распрацоўку праграм навучання,  ацэнкi i iншых напрамкаў работы
з кадрамi дзяржаўнага кiравання,  распрацоўку i прыняцце аналагiчных
праграм на мясцовым узроўнi i ў галiнах народнай гаспадаркi;
     развiццё фундаментальных i прыкладных навуковых даследванняў  у
галiнах, якiя адносяцца да навучання, арганiзацыi дзейнасцi i ацэнкi
кiраўнiцкiх кадраў, а таксама пашырэнне i iнтэнсiфiкацыю мiжнародных
навуковых сувязей у гэтых сферах;
     стварэнне базы для  навучання  кадраў,  уключаючы  навучальныя,
экспертныя, кансультатыўныя,  навуковыя арганiзацыi,  банкi кадравай
iнфармацыi, прафесiйныя асацыяцыi i iншыя арганiзацыi  па  рабоце  з
кадрамi дзяржаўных органаў;
     арганiзацыю метадычнай  дапамогi  i   кансультавання   кiруючых
работнiкаў i  кадравых  службаў  дзяржаўных  органаў  i  ўстаноў  па
бягучых пытаннях кiравання персаналам;
     арганiзацыю падрыхтоўкi  кадраў  для рэспублiканскiх i мясцовых
органаў кiравання;
     прывядзенне нарматыўна-прававой базы ў галiне кадравай работы ў
адпаведнасць з  новымi   ўмовамi,   якiя   складваюцца   ў   працэсе
ажыццяўлення эканамiчнай рэформы;
     дзяржаўны кантроль  за  правiльнай  i  паслядоўнай  рэалiзацыяй
дзяржаўнай кадравай палiтыкi ў рэспублiцы.
     Напрамкi дзейнасцi мiнiстэрстваў,  ведамстваў, мясцовых органаў
кiравання ў  дадзенай  галiне вызначаюцца iмi на падставе адзначаных
задач i з улiкам тэрытарыяльных i галiновых асаблiвасцей.
     Для ажыццяўлення  ўказаных  задач прадугледжваецца стварэнне на
базе аддзела   падрыхтоўкi   i   фармiравання   кiраўнiцкiх   кадраў
Кiраўнiцтва Справамi    Савета    Мiнiстраў    Рэспублiкi   Беларусь
адпаведнага ўпраўлення.

       Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка
                    кадраў дзяржаўнага кiравання

     11. Галоўная   роля   ў   фармiраваннi  кiраўнiцкага  кадравага
патэнцыялу адводзiцца сiстэме бесперапыннай  падрыхтоўкi,  павышэння
квалiфiкацыi i  перападрыхтоўкi  кадраў.  Асноўная  мэта  адзначанай
сiстэмы - забяспечыць выхаванне i падрыхтоўку работнiка новага тыпу,
у якiм  спалучалiся  б  высокi  прафесiяналiзм,  асабiсты патэнцыял,
здольнасць планаваць   i   прагназаваць    перспектыву,    паспяхова
рэалiзоўваць мэты, пастаўленыя ў сферы дзяржаўнага кiравання.

     12. Бесперапыннасць  у  навучаннi кiраўнiцкiх кадраў грунтуецца
на аб'ектыўнай  патрэбнасцi ў авалоданнi новымi ведамi i практычнымi
навыкамi,  сiстэмнасцi,  стварэннi неабходных умоў для  прафесiйнага
росту  i  выкарыстання  розных  форм  навучання /базавая кiраўнiцкая
падрыхтоўка,   самаадукацыя,   мэтавае   перыядычнае   i   па   меры
неабходнасцi  павышэнне квалiфiкацыi,  перападрыхтоўка,  стажыроўка,
навучанне ў аспiрантуры i дактарантуры/.
     Базавая кiраўнiцкая адукацыя забяспечвае атрыманне  прафесiйных
ведаў i навыкаў у розных тыпах навучальных устаноў па спецыяльнасцях
кiраўнiцкага профiлю /менеджэр па персаналу,  па банкаўскай  справе,
па фiнансах i iншыя/.  Тэрмiн навучання для асоб з агульнай сярэдняй
адукацыяй - 2-5 гадоў. Базавая кiраўнiцкая падрыхтоўка праводзiцца з
першага курса   або   на   старэйшых   курсах  вышэйшых  i  сярэднiх
спецыяльных навучальных  устаноў  шляхам  спецыялiзацыi   студэнтаў,
навучэнцаў, якiя  праявiлi  схiльнасць  да кiраўнiцкай дзейнасцi.  У
перспектыве для гэтага мэтазгодна  выкарыстаць  гiбкiя  iнтэграваныя
двух- i  трохступеньчатыя  комплексы,  якiя  дазволяць   лiквiдаваць
дублiраванне  вучэбнага  матэрыялу,  скарацiць  тэрмiны  навучання i
расходы на стварэнне вучэбна-лабараторнай базы.
     Базавая падрыхтоўка ў галiне  кiравання  для  асоб  з  вышэйшай
адукацыяй i практычным вопытам кiраўнiцкай дзейнасцi арганiзуецца як
з адрывам ад работы, так i без адрыву ад работы з тэрмiнам навучання
адпаведна 1 i 2 гады.
     Перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi кiраўнiцкiх  кадраў  i
спецыялiстаў у  сферы  дзяржаўнага  кiравання  ажыццяўляюцца на базе
iснуючай дзяржаўнай  сеткi  навучальных  устаноў.  Паралельна  з  ёй
атрымлiвае развiццё   i   дзяржаўную   падтрымку  сетка  навучальных
устаноў, якiя арганiзуюць адпаведную дзейнасць на камерцыйнай аснове
/школы бiзнесу, цэнтры падрыхтоўкi менеджэраў, акадэмii, iнстытуты i
iншыя/. Арганiзацыi   навучання   персаналу   органаў    дзяржаўнага
кiравання ў  розных  тыпах  навучальных  устаноў  i  падраздзяленняў
папярэднiчае iх акрэдытацыя на права вядзення адукацыйнай дзейнасцi,
якая праводзiцца Мiнiстэрствам адукацыi ў парадку, вызначаным Урадам
рэспублiкi.
     Прызнаецца мэтазгодным развiваць падрыхтоўку кiраўнiцкiх кадраў
у вядучых замежных вучэбных цэнтрах i фiрмах на аснове ўдасканалення
i пашырэння мiжнароднага супрацоўнiцтва ў гэтай галiне.
     Структура навучання  кадраў   дзяржаўнага   кiравання   павiнна
ўлiчваць характар   кiраўнiцкай  дзейнасцi,  службовыя  катэгорыi  i
ўзроўнi кiравання,  вiды i тэрмiны навучання, магчымасцi навучальных
устаноў. Асноўныя  напрамкi яе рэарганiзацыi прыведзены ў дадатку да
Канцэпцыi.
     Змест, формы  i  метады  навучання рэзерву кадраў вызначаюцца ў
залежнасцi ад характару  i  ўзроўню  будучай  кiраўнiцкай  дзейнасцi
работнiкаў, якiя залiчаны ў рэзерв.

     13. У  якасцi  прыярытэтнай  задачы  прызнаюцца  распрацоўка  i
выданне ў кароткiя тэрмiны  праграм  навучання  кiраўнiцкiх  кадраў,
вучэбных дапаможнiкаў  па агульных i спецыяльных курсах па кiраванню
для навучальных  устаноў,  якiя  забяспечваюць  базавую  кiраўнiцкую
адукацыю i  ажыццяўляюць  перападрыхтоўку  i павышэнне квалiфiкацыi.
Праграмы ўсiх узроўняў навучання распрацоўваюцца па  трох  аспектах:
кiраўнiцкiя веды;  прафесiйныя навыкi i ўменнi /практыка кiравання/;
мiжасабовыя адносiны.
     Стварэнне вучэбных   праграм   i  падручнiкаў  арганiзуецца  на
конкурснай аснове.

     14. Прадугледжваецца дапоўнiць iснуючы пералiк спецыяльнасцей i
спецыялiзацый кiраўнiцкага  профiлю  вышэйшых i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў,  пашырыць i абнавiць курсы па асновах  агульнай
тэорыi арганiзацыi  i  кiравання,  практычнай псiхалогii,  кiраванню
персаналам i   людскiмi   рэсурсамi   цалкам,   прававых    аспектах
дзяржаўнага i  гаспадарчага  кiравання,  менеджменту,  маркецiнгу  i
iншых. У  двухгадовы  тэрмiн  прадугледжваецца  стварыць  умовы  для
навучання па праграмах падрыхтоўкi магiстраў у галiне кiравання.

     15. Умацаванне   прафесарска-выкладчыцкага  саставу  -  адна  з
галоўных умоў выхаду на новы якасны ўзровень  навучання  кiраўнiцкiх
кадраў. У  гэтай  сувязi  прадугледжваецца  ў  1993  годзе  павысiць
квалiфiкацыю выкладчыцкiх  кадраў,   якiя   ажыццяўляюць   навучанне
персаналу кiравання, на базе Акадэмii кiравання пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь,   вядучых    вышэйшых    навучальных    устаноў
рэспублiкi, краiн   СНД,  замежных  дзяржаў.  Уяўляецца  мэтазгодным
павелiчэнне падрыхтоўкi  аспiрантаў  i  дактарантаў   па   праблемах
кiравання, увядзенне   новых   навуковых   спецыяльнасцей  у  галiне
кiравання. Намячаюцца   пашырэнне   i    паглыбленне    мiжнароднага
супрацоўнiцтва ў  адпаведных  праграмах  ЮНЭСКА,  МАП,  Мiжнароднага
валютнага фонду,  Камiсii  Еўрапейскiх  Супольнасцей,   Мiжнароднага
банка рэканструкцый   i   развiцця,  запрашэнне  вядучых  вучоных  i
спецыялiстаў у галiне кiравання персаналам, выкарыстанне магчымасцей
Сумеснага венскага iнстытута, замежных фiрм i вучэбных цэнтраў, якiя
займаюцца навучаннем кiраўнiцкiх кадраў.
     Мэтазгодна ажыццяўляць      прыём      на      работу      асоб
прафесарска-выкладчыцкага саставу     на     конкурснай      аснове,
выкарыстоўваючы па магчымасцi кантрактную сiстэму найму.

     16. Iнтэсiфiкацыя працэсу навучання кiраўнiцкiх кадраў патрабуе
прымянення новых навучальных тэхналогiй,  якiя актывiзуюць разумовую
дзейнасць навучэнцаў  i садзейнiчаюць выпрацоўцы кiраўнiцкiх навыкаў
i ўменняў.  У iх аснову ўзяты сучасныя актыўныя  метады  правядзення
заняткаў: дзелавыя   /кiраўнiцкiя,   iнавацыйныя  i  iншыя/  гульнi,
рашэнне канкрэтных практычных задач,  дыскусii,  семiнары  i  iншыя.
Прадугледжваецца стварэнне  банка  актыўных  спосабаў навучання i iх
метадычнага суправаджэння па курсах кiравання.

     17. Распрацоўка вучэбна-метадычных i  iнфармацыйных  матэрыялаў
па пытаннях  кiравання,  вывучэння  i  ўкаранення  перадавога вопыту
навучання кiраўнiцкай   дзейнасцi    ўскладаецца    на    адпаведныя
вучэбна-метадычныя службы  /цэнтры,  кабiнеты/,  якiя   функцыянуюць
самастойна  i  пры  навучальных  установах.  Работа названых цэнтраў
/кабiнетаў/  фiнансуецца  з  бюджэту  i  часткова  за  кошт  уласнай
дзейнасцi.
     У мэтах  аказання  дапамогi  работнiкам,  якiя  выкарыстоўваюць
самаадукацыю як асноўную форму павышэння  квалiфiкацыi  па  пытаннях
кiравання, пашырэння  кансультацыйнай  дзейнасцi  ў галiне кiравання
персаналам, падрыхтоўкi,  перападрыхтоўкi i  павышэння  квалiфiкацыi
кiраўнiцкiх кадраў   арганiзуецца  на  гаспадарча-разлiковай  аснове
сетка iнфармацыйна-кансультатыўных пунктаў пры навучальных установах
/падраздзяленнях/ павышэння  квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кадраў,
аснашчаных электронна-вылiчальнай тэхнiкай.

     18. Вызначальным у  арганiзацыi  навучання  кiраўнiцкiх  кадраў
з'яўляецца ўзровень  матэрыяльна-тэхнiчнага  забеспячэння  вучэбнага
працэсу, аснашчэнне яго сучаснымi  сродкамi  электронна-вылiчальнай,
аўдыёвiзуальнай i  арганiзацыйнай  тэхнiкi.   Уяўляецца   неабходным
пераважнае    выкарыстанне   для   гэтых   мэт   матэрыяльнай   базы
прадпрыемстваў i арганiзацый,  магчымасцей, што адкрываюцца ў вынiку
правядзення канверсii i пашырэння знешнеэканамiчных сувязей.

     19. Важным у рабоце  па  выхаванню  i  падрыхтоўцы  кiраўнiцкiх
кадраў з'яўляецца  выяўленне  здольнасцей да кiраўнiцкай дзейнасцi ў
школьнiкаў на  ранняй стадыi праз сiстэму школ юных менеджэраў,  што
ствараюцца  пры  школах,  лiцэях,  каледжах,  вышэйшых   навучальных
установах  i  навучальных  установах  паслядыпломнай адукацыi,  якiя
ажыццяўляюць сваю дзейнасць на дзяржаўнай i  камерцыйнай  аснове  па
праграмах,  узгодненых  з органамi кiравання адукацыяй.  Дадаткова ў
школах ствараюцца ўмовы для азнаямляльнага  вывучэння  дысцыплiн  па
асновах менеджменту, маркецiнгу, рыначнай эканомiкi, а таксама сетка
спецыялiзаваных школ /лiцэяў/,  класаў,  падрыхтоўчых курсаў i груп,
арыентаваных   на  далейшае  навучанне  iх  выпускнiкоў  у  вышэйшых
навучальных установах эканомiка-кiраўнiцкага профiлю.
     Асноўная мэта  навучання  школьнiкаў   ў   гэтым   напрамку   -
фармiраванне ў   iх   сучаснага   эканамiчнага   погляду,  выяўленне
здольнасцi да арганiзацыйнай i кiраўнiцкай дзейнасцi.

     20. Фiнансаванне  затрат  на  базавую  кiраўнiцкую  падрыхтоўку
ажыццяўляецца ў   парадку,  устаноўленым  для  вышэйшых  i  сярэднiх
спецыяльных навучальных   устаноў.   Перападрыхтоўка   i   павышэнне
квалiфiкацыi кадраў   дзяржаўнага  кiравання,  якiя  знаходзяцца  на
бюджэтным утрыманнi, фiнансуецца за кошт бюджэтных сродкаў, па iншых
органах - за кошт уласных сродкаў.  Пры гэтым прызнаецца мэтазгодным
заканадаўча ўстанавiць парадак,  пры якiм прадпрыемствы, арганiзацыi
i ўстановы  праводзяць  фiксаваныя  ў  адносiнах  да  агульнай  сумы
заработнай платы   адлiчэннi    на    павышэнне    квалiфiкацыi    i
перападрыхтоўку кадраў  з  аднясеннем  гэтых  адлiчэнняў на сабекошт
выпускаемай прадукцыi цi ўключэннем у каштарыс затрат /па  бюджэтных
арганiзацыях/. Названыя сродкi выключаюцца з прыбытку пры вызначэннi
сумы, якая абкладаецца падаткам.  У  выпадку  невыкарыстання  iх  па
прызначэнню ў бягучым годзе яны залiчваюцца ў бюджэт.
     Па рашэнню Урада можа ўстанаўлiвацца iншы парадак  фiнансавання
затрат на навучанне кадраў дзяржаўнага кiравання.
     Прадугледжваецца дзяржаўная  падтрымка  ў  адшуканнi   валютных
сродкаў для  арганiзацыi  навучання  кiраўнiцкiх кадраў за мяжой,  а
таксама ва   ўстанаўленнi   мiжнародных   сувязей    па    праблемах
фармiравання кадравага патэнцыялу.

     21. Для  каардынацыi  дзейнасцi  органаў дзяржаўнага кiравання,
прадпрыемстваў, арганiзацый    i    ўстаноў     па     ўдасканаленню
арганiзацыйна-метадычнага забеспячэння     падрыхтоўкi,    павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў прадугледжваецца стварэнне пры
Савеце Мiнiстраў      Рэспублiкi      Беларусь      Рэспублiканскага
каардынацыйнага савета  па  бесперапыннай  паслядыпломнай   адукацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.


                                                             Дадатак
 Формы арганiзаванага навучання
 кадраў дзяржаўнага кiравання

 ------------------------T---------------------------------T
 ¦Катэгорыi              ¦Базавая кiраўнiцкая падрыхтоўка  ¦
 ¦кiраўнiцкiх кадраў     +------------T--------------------+
 ¦                       ¦Тэрмiны     ¦    Навучальныя     ¦
 ¦                       ¦навучання   ¦    ўстановы        ¦
 L-----------------------+------------+--------------------+
  Кiраўнiкi мiнiстэрстваў 2 гады /без  Акадэмiя кiравання
  i ведамстваў, iх        адрыву ад    пры Савеце Мiнiстраў
  намеснiкi, старшынi     работы/      Рэспублiкi Беларусь
  аблвыканкомаў, Мiнскага
  гарвыканкома i iх
  намеснiкi


  Кiраўнiкi структурных   2 гады /без  Акадэмiя кiравання
  падраздзяленняў Савета  адрыву ад    пры Савеце Мiнiстраў
  Мiнiстраў,              работы/      Рэспублiкi Беларусь
  мiнiстэрстваў
  i ведамстваў,
  аблвыканкомаў, старшынi
  райвыканкомаў i
  гарвыканкомаў


  Спецыялiсты Савета      1 год /з     Акадэмiя кiравання
  Мiнiстраў, мiнiстэрст-  адрывам ад   пры Савеце Мiнiстраў
  ваў i ведамстваў,       работы/,     Рэспублiкi Беларусь
  аблвыканкомаў, Мiнскага 2 гады /без
  гарвыканкома,           адрыву ад
  райвыканкомаў i гарвы-  работы/
  канкомаў, старшынi
  сельскiх Саветаў
  народных дэпутатаў

  Кiраўнiкi дзяржаўных    1 год /з     Акадэмiя кiравання
  прадпрыемстваў,         адрывам ад   пры Савеце Мiнiстраў
  арганiзацый i ўстаноў   работы/,     Рэспублiкi Беларусь
                          2 гады /без
                          адрыву ад
                          работы/

                                                          Працяг

 ----------------------------T---------------------------------¬
       Перападрыхтоўка       ¦     Павышэнне квалiфiкацыi      ¦
 ------------T---------------+------------T--------------------+
 Тэрмiны     ¦  Навучальныя  ¦ Тэрмiны    ¦    Навучальныя     ¦
 навучання   ¦  ўстановы     ¦ навучання  ¦    ўстановы        ¦
 ------------+---------------+------------+---------------------
                              да 1 месяца, Акадэмiя кiравання
                              кароткатэр-  пры Савеце Мiнiстраў
                              мiновыя      Рэспублiкi Беларусь,
                              мэтавыя      замежныя цэнтры па
                              курсы, семi- падрыхтоўцы кадраў
                              нары /да 1
                              тыдня/

 да 5 месяцаў  iнстытуты i    да 3 меся-   Акадэмiя кiравання
 /з адрывам    факультэты     цаў,         пры Савеце Мiнiстраў
 ад работы/,   павышэння      кароткатэр-  Рэспублiкi Беларусь,
 да 1 года     квалiфiкацыi   мiновыя      iнстытуты, факультэ-
 /без адрыву                  мэтавыя      ты павышэння
 ад работы/                   курсы i      квалiфiкацыi,
                              семiнары     замежныя цэнтры па
                              /да 2        падрыхтоўцы кадраў
                              тыдняў/

 да 5 месяцаў  iнстытуты i    да 3 меся-   Акадэмiя кiравання
 /з адрывам    факультэты     цаў,         пры Савеце Мiнiстраў
 ад работы/,   павышэння      кароткатэр-  Рэспублiкi Беларусь,
 да 1 года     квалiфiкацыi   мiновыя      iнстытуты, факультэ-
 /без адрыву                  мэтавыя      ты, айчынныя i
 ад работы/                   курсы i      замежныя цэнтры
                              семiнары     павышэння
                              /да 2        квалiфiкацыi
                              тыдняў/

                              да 3 меся-   Акадэмiя кiравання
                              цаў,         пры Савеце Мiнiстраў
                              кароткатэр-  Рэспублiкi Беларусь,
                              мiновыя      iнстытуты, факультэ-
                              мэтавыя      ты, айчынныя i
                              курсы i      замежныя цэнтры
                              семiнары     павышэння
                              /да 2        квалiфiкацыi
                              тыдняў/


                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         пастановай Савета Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 30 снежня 1992 г. N 790


 ПРАГРАМА
 падрыхтоўкi i фармiравання кадраў
 дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi
 Беларусь на 1993-1995 гады


     Мэта Праграмы падрыхтоўкi  i  фармiравання  кадраў  дзяржаўнага
кiравання Рэспублiкi  Беларусь  на  1993-1995   гады   -   стварэнне
эфектыўнай   сiстэмы   фармiравання   кiраўнiцкiх  кадраў,  здольных
паспяхова рэалiзаваць эканамiчную,  навукова-тэхнiчную i  сацыяльную
палiтыку  рэспублiкi  ва ўмовах рыначных адносiн.  Яна прадугледжвае
вырашэнне арганiзацыйных,  кадравых,  навуковых,  фiнансавых i iншых
пытанняў  у  адпаведнасцi  з  Канцэпцыяй  падрыхтоўкi i фармiравання
кадраў дзяржаўнага кiравання ў рэспублiцы.  Для  выканання  Праграмы
прыцягваюцца мiнiстэрствы   i   ведамствы,   аблвыканкомы  i  Мiнскi
гарвыканком, навучальныя i навуковыя ўстановы.
     Прадугледжваюцца два этапы ажыццяўлення Праграмы:
     першы этап  /1993-1995  гады/  -  стварэнне прадпасылак,  умоў,
выпрацоўка механiзма падрыхтоўкi i фармiравання кiраўнiцкiх кадраў;
     другi этап  /наступныя  гады/  -  карэкцiроўка пры неабходнасцi
створанага механiзма  i   ўдасканаленне   работы   па   фармiраванню
патэнцыялу кiравання.

                I. Фармiраванне кадравага патэнцыялу

     1. Прааналiзаваць  фактычны  стан  кадравага патэнцыялу ў сферы
дзяржаўнага кiравання.
     На аснове прагнозных i экспертных  ацэнак  развiцця  сiстэмы  i
арганiзацыйных  структур  кiравання  народнай гаспадаркай рэспублiкi
вызначыць патрэбнасць  у  кадрах  дзяржаўнага  кiравання  на  перыяд
1993-1995 гадоў i да 2000 года.

     Першае паўгоддзе        Дзяржэканомплан, Дзяржкамстат,
     1993 г.                 Дзяржаўны камiтэт па працы i сацыяльнай
                             абароне насельнiцтва,   мiнiстэрствы  i
                             ведамствы, аблвыканкомы i Мiнскi
                             гарвыканком

     2. Распрацаваць    прафесiйна-квалiфiкацыйныя     i     тыпавыя
функцыянальныя патрабаваннi   да   кадраў  дзяржаўнага  кiравання  ў
выглядзе нарматыўных дакументаў /квалiфiкацыйныя даведнiкi, мадэлi i
пашпарты пасад/,  абумоўленыя  асаблiвасцямi пэўнай дзейнасцi,  якiя
павiнны ўлiчвацца   пры   падрыхтоўцы   i   фармiраваннi   кадравага
патэнцыялу.

     1993 год                Дзяржаўны камiтэт па працы i сацыяльнай
                             абароне насельнiцтва, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства
                             адукацыi, мiнiстэрствы i ведамствы,
                             аблвыканкомы i Мiнскi гарвыканком

     3. Прааналiзаваць iснуючую сiстэму падбору i ацэнкi  работнiкаў
дзяржаўнага кiравання,  метады  iх  атэстацыi i распрацаваць праекты
Тыпавога палажэння   аб   парадку   атэстацыi   кадраў   дзяржаўнага
кiравання, Тыпавога  палажэння  аб  конкурсе  на  замяшчэнне пасад у
дзяржаўным апараце  Рэспублiкi  Беларусь,   а   таксама   неабходныя
метадычныя матэрыялы i нарматыўныя акты.

     1993 год                Дзяржаўны камiтэт па працы i сацыяльнай
                             абароне насельнiцтва, Мiнiстэрства
                             юстыцыi, НДI працы, Акадэмiя кiравання
                             пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
                             Беларусь

     4. Распрацаваць   рэкамендацыi   па   службоваму   вылучэнню  i
квалiфiкацыйнаму росту кiраўнiцкiх работнiкаў.
     У мэтах  арганiзацыi  планамернага  фармiравання рэзерву кадраў
дзяржаўнага кiравання распрацаваць Тыпавое  палажэнне  аб  рабоце  з
рэзервам на  вылучэнне  ў  дзяржаўны  апарат  Рэспублiкi  Беларусь i
Тыпавое палажэнне аб  стажыроўцы  ў  дзяржаўным  апараце  Рэспублiкi
Беларусь.

     1993 год - першае       Дзяржаўны камiтэт па працы i сацыяльнай
     паўгоддзе 1994 г.       абароне насельнiцтва, НДI працы,
                             Мiнiстэрства адукацыi, другiя
                             мiнiстэрствы i ведамствы, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь

     5. Стварыць   на   аснове   мiжнародных   стандартаў    сiстэму
статыстычнага ўлiку кадраў дзяржаўнага кiравання.
     Мiнiстэрствам i   ведамствам,    аблвыканкомам    i    Мiнскаму
гарвыканкому стварыць  банкi даных саставу кiраўнiцкага персаналу па
галiнах i рэгiёнах рэспублiкi.

     1993 год                Дзяржкамстат, Акадэмiя кiравання пры
                             Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
                             Дзяржэканомплан, Дзяржаўны камiтэт па
                             працы i сацыяльнай абароне
                             насельнiцтва, мiнiстэрствы i ведамствы,
                             аблвыканкомы i Мiнскi гарвыканком

     6. Арганiзаваць  работу  па  фармiраванню  i  развiццю культуры
кiравання праз сродкi масавай iнфармацыi.

     З 1993 года             Мiнiстэрства iнфармацыi, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Акадэмiя навук,
                             Мiнiстэрства адукацыi, мiнiстэрствы i
                             ведамствы

            II. Падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне
                  квалiфiкацыi кiраўнiцкiх кадраў

     7. Вызначыць   на   аснове  акрэдытацыi  i  сертыфiкацыi  сетку
дзяржаўных i  недзяржаўных  навучальных  устаноў  у  рэспублiцы  для
падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi   i   павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых
работнiкаў i   спецыялiстаў   у   галiне   дзяржаўнага    кiравання.
Распрацаваць рэкамендацыi   па  выкарыстанню  для  навучання  кадраў
дзяржаўнага кiравання навучальных устаноў у краiнах СНД i за  мяжой.
Стварыць механiзм   прамога  супрацоўнiцтва  ў  гэтай  галiне  памiж
замежнымi i айчыннымi навучальнымi ўстановамi.

     1993 год                Мiнiстэрства адукацыi, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, мiнiстэрствы i
                             ведамствы

     8. Распрацаваць    мадэлi    бесперапыннай    адукацыi   кадраў
дзяржаўнага кiравання   з   улiкам   галiновых   i    тэрытарыяльных
асаблiвасцей iх кiраўнiцкай дзейнасцi.

     1993-1994 гады          Акадэмiя кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства
                             адукацыi, НДI адукацыi

     9. У  рамках  многаўзроўневай  структуры  навучання  адкрыць на
конкурснай аснове  ў  вышэйшых  навучальных   установах   рэспублiкi
спецыяльнасць "Дзяржаўнае   кiраванне"   з   магчымасцю   прысваення
ступеней бакалаўра i магiстра па пэўных напрамках.
     Увесцi ў вучэбныя планы навучальных устаноў,  якiя ажыццяўляюць
падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi  кадраў,  курс
"Кiраванне персаналам".
     Вызначыць вышэйшыя навучальныя ўстановы для  арганiзацыi  ў  iх
пачынаючы з   1993/94  навучальнага  года  падрыхтоўкi  спецыялiстаў
кадравых службаў.
     Арганiзаваць пры      Беларускiм     дзяржаўным     эканамiчным
унiверсiтэце, Беларускай    дзяржаўнай    палiтэхнiчнай    акадэмii,
Беларускiм дзяржаўным   унiверсiтэце,  iншых  навучальных  установах
iнтэгравання двух-,    трохступеньчатыя   вучэбныя   комплексы   для
падрыхтоўкi спецыялiстаў па кiраванню.

     1993-1994 гады          Мiнiстэрства адукацыi, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, вышэйшыя
                             навучальныя ўстановы

     10. Распрацаваць  да  пачатку  1993/94  навучальнага  года   на
конкурснай аснове  тыпавыя  вучэбныя  планы  i праграмы па атрыманню
базавай кiраўнiцкай  адукацыi,  па   перападрыхтоўцы   i   павышэнню
квалiфiкацыi кiраўнiцкiх кадраў з улiкам розных узроўняў дзяржаўнага
кiравання,  спецыялiзацыi  кiраўнiцкай  дзейнасцi,  замежнага вопыту
падрыхтоўкi кадраў указанага профiлю.
     Стварыць на працягу двух-трох гадоў серыю вучэбных i метадычных
дапаможнiкаў па курсах, якiя ўключаны ў тыпавыя праграмы, у тым лiку
па асновах агульнай  тэорыi  i  арганiзацыi  кiравання,  метадалогii
арганiзацыйнай i кiраўнiцкай дзейнасцi.

                             Мiнiстэрства адукацыi, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Акадэмiя навук,
                             Беларускi дзяржаўны эканамiчны
                             унiверсiтэт, другiя вышэйшыя
                             навучальныя ўстановы, Мiнiстэрства
                             iнфармацыi

     11. Арганiзаваць    у    першачарговым    парадку   падрыхтоўку
прафесарска-выкладчыцкага саставу па пытаннях кiравання  персаналам,
выкарыстоўваючы для  гэтага  магчымасцi  аспiрантуры  i дактарантуры
Акадэмii кiравання,  Акадэмii  навук,  другiх  вядучых  вучэбных   i
навуковых цэнтраў рэспублiкi, краiн СНД i замежных дзяржаў.
     Забяспечыць у 1993  годзе  павышэнне  квалiфiкацыi  па  мэтавых
праграмах усiх  выкладчыкаў,  якiя ажыццяўляюць навучанне кадраў для
органаў дзяржаўнага кiравання.

     Пачынаючы з 1993 года   Мiнiстэрства адукацыi, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны камiтэт
                             па знешнiх эканамiчных сувязях,
                             Акадэмiя навук

     12. На аснове прагназавання патрэбнасцi рэспублiкi ў  навуковых
i навукова-педагагiчных  кадраў  вышэйшай  квалiфiкацыi перагледзець
пералiк спецыяльнасцей для  прысваення  вучоных  ступеней  у  галiне
арганiзацыйных i кiраўнiцкiх навук.

     1993 год                БелВАК, Акадэмiя навук, Мiнiстэрства
                             адукацыi, Акадэмiя кiравання пры
                             Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

     13. Разгледзець  пытанне  аб  стварэннi  ўрадавай аспiрантуры ў
Акадэмii кiравання пры  Савеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  для
падрыхтоўкi кадраў кiравання вышэйшага звяна.

     1993 год                Мiнiстэрства адукацыi, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Акадэмiя навук,
                             мiнiстэрствы i ведамствы

     14. З мэтай набыцця практычных навыкаў у дзяржаўным  кiраваннi,
вывучэння перадавога  вопыту  кiраўнiцкай  дзейнасцi  арганiзаваць у
працэсе навучання стажыроўку слухачоў як абавязковы раздзел вучэбных
планаў. Выкарыстоўваць  магчымасцi,  якiя  прадастаўляюць рэспублiцы
замежныя краiны,  у  арганiзацыi  стажыроўкi   слухачоў,   навуковых
работнiкаў i выкладчыкаў.

     Штогод                  Мiнiстэрства адукацыi, Дзяржаўны
                             камiтэт па знешнiх эканамiчных сувязях,
                             мiнiстэрствы i ведамствы, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь

     15. Расшырыць  практыку  запрашэння айчынных i замежных вядучых
вучоных, гаспадарчых  кiраўнiкоў,   прадстаўнiкоў   замежных   фiрм,
кiраўнiкоў органаў дзяржаўнага кiравання,  Урада i Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь для правядзення заняткаў са слухачамi па  розных
аспектах эканамiчнай i сацыяльнай палiтыкi, у тым лiку па актуальных
праблемах кiраўнiцкай дзейнасцi.
     Рэкамендаваць мiнiстэрствам   i   ведамствам,   прадпрыемствам,
арганiзацыям i ўстановам выкарыстоўваць магчымасцi Акадэмii народнай
гаспадаркi пры Урадзе Расiйскай Федэрацыi для навучання кiраўнiкоў i
спецыялiстаў кадравых службаў новым тэхналогiям работы з  кадрамi  з
прымяненнем сродкаў вылiчальнай тэхнiкi.

     Пачынаючы з 1993 года   Мiнiстэрства адукацыi, мiнiстэрствы i
                             ведамствы, Акадэмiя кiравання пры
                             Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
                             iншыя навучальныя ўстановы

     16. Арганiзаваць пры вышэйшых навучальных установах,  а таксама
пры iншых  установах  групы  па iнтэнсiўнаму вывучэнню замежнай мовы
работнiкамi органаў дзяржаўнага кiравання, веданне якой неабходна iм
у практычнай дзейнасцi.

     Пачынаючы з 1993 года   Мiнiстэрства адукацыi, мiнiстэрствы
                             i ведамствы, вышэйшыя навучальныя
                             ўстановы

     17. У  мэтах  выяўлення  i  развiцця  ў  моладзi здольнасцей да
кiраўнiцкай дзейнасцi распрацаваць  пералiк  дысцыплiн  кiраўнiцкага
цыкла для       факультатыўнага       вывучэння       ў      школах,
прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах i iншых  навучальных  установах,
стварыць пры iх школы юных менеджэраў.
     Адкрыць пры     навучальных     установах     /падраздзяленнях/
перападрыхтоўкi i        павышэння        квалiфiкацыi        кадраў
гаспадарча-разлiковыя iнфармацыйна-кансультацыйныя     пункты     па
аказанню дапамогi   асобам,   што  выкарыстоўваюць  самаадукацыю  як
асноўную форму павышэння квалiфiкацыi па пытаннях кiравання.

     З 1993 года             Мiнiстэрства адукацыi, аблвыканкомы i
                             Мiнскi гарвыканком, навучальныя
                             ўстановы /падраздзяленнi/
                             перападрыхтоўкi i павышэння
                             квалiфiкацыi кадраў

           III. Арганiзацыйнае, навуковае, матэрыяльнае i
                фiнансавае забеспячэнне падрыхтоўкi i
                фармiравання кiраўнiцкiх кадраў

     18. Стварыць  у  структуры  Акадэмii   кiравання   пры   Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь  Рэспублiканскi  навукова-даследчы  i
метадычны цэнтр па праблемах кiравання персаналам.  Унесцi прапановы
па ўпарадкаванню  структуры навукова-даследчых арганiзацый i ўстаноў
у рэспублiцы, якiя займаюцца праблемамi арганiзацыi i кiравання.

     1993-1994 гады          Акадэмiя кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства
                             фiнансаў, Дзяржэканомплан, Мiнiстэрства
                             адукацыi, Акадэмiя навук, Дзяржаўны
                             камiтэт па працы i сацыяльнай абароне
                             насельнiцтва

     19. Падрыхтаваць   метадычныя   рэкамендацыi   па   распрацоўцы
перспектыўных праграм   па   рабоце    з    кiраўнiцкiмi    кадрамi,
прагназаванню iх  структуры i развiцця.  Мiнiстэрствам i ведамствам,
аблвыканкомам i Мiнскаму  гарвыканкому  на  iх  аснове  распрацаваць
адпаведныя тэрытарыяльныя i галiновыя праграмы на 1993-1995 гады.

     1993 год                Акадэмiя кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства
                             адукацыi, Дзяржаўны камiтэт па працы i
                             сацыяльнай абароне насельнiцтва,
                             мiнiстэрствы, ведамствы, аблвыканкомы i
                             Мiнскi гарвыканком

     20. Разгледзець пытанне аб стварэннi  ў  рэспублiцы  органа  па
каардынацыi дзейнасцi    мiнiстэрстваў,    камiтэтаў,    ведамстваў,
аблвыканкомаў, Мiнскага  гарвыканкома  i  iншых  органаў   мясцовага
кiравання па   ўсiх   аспектах  падрыхтоўкi  i  фармiравання  кадраў
дзяржаўнага кiравання.

     1993 год                Аддзел падрыхтоўкi i фармiравання
                             кiраўнiцкiх кадраў Кiраўнiцтва Справамi
                             Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
                             Дзяржэканомплан, Мiнiстэрства фiнансаў,
                             Дзяржаўны камiтэт па працы i сацыяльнай
                             абароне насельнiцтва

     21. У   мэтах   каардынацыi   дзейнасцi   органаў   дзяржаўнага
кiравання, арганiзацый     i      ўстаноў      па      ўдасканаленню
арганiзацыйна-метадычнага забеспячэння     падрыхтоўкi,    павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў стварыць пры Савеце  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь   Рэспублiканскi    каардынацыйны    савет    па
бесперапыннай   паслядыпломнай   адукацыi   кiруючых   работнiкаў  i
спецыялiстаў. Распрацаваць  i  ўнесцi  на  разгляд   Урада   праекты
палажэння   аб   гэтым   савеце   i  iншых  дакументаў,  звязаных  з
арганiзацыяй яго дзейнасцi.

     1993 год                Мiнiстэрства адукацыi, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Дзяржэканомплан,
                             Мiнiстэрства фiнансаў, Мiнiстэрства
                             юстыцыi, Дзяржаўны камiтэт па працы i
                             сацыяльнай абароны насельнiцтва,
                             аблвыканкомы i Мiнскi гарвыканком

     22. Распрацаваць   сiстэму   матывацыi  i  стымулявання  кадраў
дзяржаўнага кiравання  ў  павышэннi   прафiсiянальнага   ўзроўню   ў
кiраўнiцкай дзейнасцi.

     1993-1994 гады          Дзяржаўны камiтэт па працы i сацыяльнай
                             абароне насельнiцтва, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, мiнiстэрствы i
                             ведамствы

     23. Унесцi  змяненнi  ў  змест i арганiзацыю дзейнасцi кадравых
службаў органаў  дзяржаўнага  кiравання,  абумоўленыя  патрэбнасцямi
эканамiчнай рэформы,  дэмакратызацыяй  грамадскага жыцця,  сучаснымi
патрабаваннямi да работы з персаналам.  Рэкамендаваць  пераўтварэнне
службаў кадраў  усiх узроўняў у многафункцыянальныя службы кiравання
персаналам. У гэтых мэтах распрацаваць праект  палажэння  аб  службе
кiравання персаналам у дзяржаўных органах.

     1994 год                Дзяржаўны камiтэт па працы i сацыяльнай
                             абароне насельнiцтва, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, НДI працы,
                             мiнiстэрствы i ведамствы, аблвыканкомы
                             i Мiнскi гарвыканком

     24. Штогод  уносiць  ва  ўстаноўленым  парадку   прапановы   па
тэматыцы фундаментальных i пошукавых навукова-даследчых работ,  якiя
фiнансуюцца з дзяржаўнага бюджету,  па праблемах кiраўнiцкiх кадраў.
На працягу  1993-1997  гадоў  правесцi  комплексныя  фундаментальныя
даследваннi па праблеме "Арганiзацыя i кiраванне".

                             Акадэмiя кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Акадэмiя навук,
                             Мiнiстэрства адукацыi, Дзяржэканомплан,
                             Мiнiстэрства фiнансаў

     25. Распрацаваць  перспектыўны  план  арганiзацыi i правядзення
навукова-практычных канферэнцый,  семiнараў,  конкурсаў па праблемах
фармiравання i падрыхтоўкi кадраў дзяржаўнага кiравання,  у тым лiку
i на мiжнародным узроўнi.

                             Акадэмiя кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства
                             адукацыi, Дзяржаўны камiтэт па знешнiх
                             эканамiчных сувязях, Акадэмiя навук,
                             мiнiстэрствы i ведамствы, аблвыканкомы
                             i Мiнскi гарвыканком

     26. Штогод   прадугледжваць   у   дзяржаўным   бюджэце  мэтавае
выдзяленне сродкаў   навучальным   установам,   якiя    ажыццяўляюць
падрыхтоўку i   перападрыхтоўку   кiраўнiцкiх  кадраў,  для  набыцця
валютных сродкаў у мэтах фiнансавання вучобы  слухачоў  за  мяжой  з
лiку кадраў  дзяржаўнага  кiравання,  якiя  знаходзяцца на бюджэтным
утрыманнi, i    прафесарска-выкладчыцкага    персаналу    адпаведных
навучальных устаноў.  Вызначыць  сетку  замежных  вучэбных цэнтраў i
iншых арганiзацый  для  ўстанаўлення   прамых   сувязей   у   галiне
падрыхтоўкi кiраўнiцкiх   кадраў   для   рэспублiкi.   Рэкамендаваць
прадпрыемствам, арганiзацыям i ўстановам,  грамадскiм арганiзацыям i
фондам выдзяляць на гэтыя мэты валютныя сродкi.

                             Мiнiстэрства фiнансаў, Мiнiстэрства
                             адукацыi, Дзяржаўны камiтэт па знешнiх
                             эканамiчных сувязях, Дзяржэканомплан,
                             Акадэмiя кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Каардынацыйнае
                             бюро па распрацоўцы i рэалiзацыi
                             праграм тэхнiчнага садзейнiчання
                             Рэспублiцы Беларусь, якiя фiнансуюцца
                             Камiсiяй Еўрапейскiх Супольнiцтваў

     27. У  рамках  мiжнароднага  супрацоўнiцтва распрацаваць праект
падрыхтоўкi кадраў   дзяржаўнага   кiравання   для   рэспублiкi    i
прадставiць яго  ў  Каардынацыйнае  бюро па распрацоўцы i рэалiзацыi
праграм тэхнiчнага   садзейнiчання   Рэспублiцы    Беларусь,    якiя
фiнансуюцца Камiсiяй    Еўрапейскiх   Супольнiцтваў,   для   рашэння
пытанняў, звязаных з фiнансаваннем праекта.

     1993 год                Акадэмiя кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Каардынацыйнае
                             бюро па распрацоўцы i рэалiзацыi
                             праграм тэхнiчнага садзейнiчання
                             Рэспублiцы Беларусь, якiя фiнансуюцца
                             Камiсiяй Еўрапейскiх Супольнiцтваў

     28. Падрыхтаваць серыю кнiг вядомых замежных i айчынных аўтараў
па перадавому вопыту кiравання  персаналам,  тлумачальны  слоўнiк  i
бiблiяграфiчны даведнiк па арганiзацыi i кiраванню.
     Пачынаючы з 1993 года адкрыць  рубрыку  айчыннага  i  замежнага
вопыту работы з кадрамi ў часопiсах "Чалавек i эканомiка",  "Ракурс"
i iншых перыядычных выданнях.  Разгледзець пытанне аб выданнi з 1993
года штогоднiка Акадэмii навук "Асновы агульнай тэорыi арганiзацыi i
кiравання".

     1993-1995 гады          Акадэмiя навук, Акадэмiя кiравання
                             пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
                             Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi,
                             Мiнiстэрства iнфармацыi, рэдакцыi
                             перыядычных выданняў

     29. Распрацаваць тэматыку i арганiзаваць цыкл вучэбных  перадач
i праграм па радыё i тэлебачаннi па праблемах кiраўнiцкай дзейнасцi.

     Пачынаючы з 1993 года   Мiнiстэрства адукацыi, Акадэмiя
                             кiравання пры Савеце Мiнiстраў
                             Рэспублiкi Беларусь, Акадэмiя навук,
                             Мiнiстэрства iнфармацыi, навучальныя
                             ўстановы

     30. Падрыхтаваць  i ўнесцi праект Закона Рэспублiкi Беларусь аб
нарматыве адлiчэння  прадпрыемствамi,  арганiзацыямi  i   ўстановамi
фiнансавых сродкаў на павышэнне квалiфiкацыi, перападрыхтоўку кадраў
i вызваленнi iх ад падаткаў.

     1993 год                Мiнiстэрства адукацыi, Мiнiстэрства
                             фiнансаў, Дзяржаўны камiтэт па працы i
                             сацыяльнай абароне насельнiцтва,
                             Дзяржэканомплан, аблвыканкомы i Мiнскi
                             гарвыканком

     31. У эканамiчных праграмах Урада рэспублiкi i бюджэце на  1993
год i   наступныя   гады   прадугледжваць  ва  ўстаноўленым  парадку
фiнансавыя /у  тым  лiку  валютныя/  i   матэрыяльныя   рэсурсы   на
ажыццяўленне мерапрыемстваў, прадугледжаных дадзенай Праграмай.

                             Дзяржэканомплан, Мiнiстэрства фiнансаў,
                             Мiнiстэрства рэсурсаў, мiнiстэрствы i
                             ведамствы, аблвыканкомы i Мiнскi
                             гарвыканком





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations