САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
29 верасня 1992 г. N 597 г.Мiнск
АБ АДАБРЭННI I ПРАДСТАЎЛЕННI НА РАЗГЛЯД ВЯРХОЎНАГА САВЕТА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПРАПАНОВЫ АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ АБ
ГАНДЛЁВЫХ АДНОСIНАХ ПАМIЖ САЮЗАМ САВЕЦКIХ САЦЫЯЛIСТЫЧНЫХ
РЭСПУБЛIК I ЗЛУЧАНЫМI ШТАТАМI АМЕРЫКI
===
Улiчваючы, што развiццё гандлёва-эканамiчных адносiн памiж
Рэспублiкай Беларусь i Злучанымi Штатамi Амерыкi ў значнай меры
стрымлiваецца з прычыны адсутнасцi ў iх гандлi рэжыму найбольшага
спрыяння, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць i прадставiць на разгляд Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь прапанову аб ратыфiкацыi Пагаднення аб гандлёвых адносiнах
памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Злучанымi Штатамi
Амерыкi, якое падпiсана 1 чэрвеня 1990 г. i не ўступiла ў сiлу, з
наступнай заявай:
"Рэспублiка Беларусь заяўляе, што ўсе маючыя месца ў Пагадненнi
аб гандлёвых адносiнах памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных
Рэспублiк i Злучанымi Штатамi Амерыкi спасылкi на Бок, яго
тэрыторыю, грамадзян i арганiзацыi трэба разумець як належныя да
Рэспублiкi Беларусь, яе тэрыторыi, грамадзян i арганiзацый або да
Злучаных Штатаў Амерыкi, iх тэрыторыi, грамадзян i арганiзацый
адпаведна.
У тым, што датычыцца падпункта "в" пункта 1 артыкула VIII
Пагаднення, Рэспублiка Беларусь лiчыць сябе звязанай
абавязацельствамi па Сусветнай канвенцыi аб аўтарскiм праве ад 6
верасня 1952 года пачынаючы з 27 мая 1973 года, а таксама па
Парыжскай канвенцыi па ахове прамысловай уласнасцi ад 30 сакавiка
1883 года, перагледжанай у Стакгольме 14 лiпеня 1967 года.
Рэспублiка Беларусь зыходзiць з разумення, што ў лiстах па
пытаннях аховы iнтэлектуальнай уласнасцi, якiмi СССР i ЗША
абмянялiся 1 чэрвеня 1990 года, спасылкi на законапраекты не будуць
наносiць урону любым абавязацельствам па перагляду, унясенню на
разгляд, забеспячэнню ўводу ў дзеянне або выкананню канкрэтных
палажэнняў законаў i што Урад Рэспублiкi Беларусь унясе на разгляд
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь у 1993 годзе праекты законаў,
неабходных для выканання абавязацельстваў, якiя змешчаны ў артыкуле
VIII Пагаднення, а Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь прыме ўсе
неабходныя меры да прыняцця гэтых законаў на працягу 1993 года".
Старшыня Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь В.Кебiч
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
|