ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 верасня 2006 г. № 1168
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Навіны Старадарожчыны»
за значны ўклад у асвятленне пытанняў рэалізацыі дзяржаўнай
сацыяльна-эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, ваенна-
патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганду здаровага ладу жыцця і ў
сувязі з 75-годдзем з дня заснавання;
Калугіна Пятра Аляксеевіча, члена Пастаяннай камісіі па
міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, за шматгадовую плённую
працу і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё
Мінскай вобласці;
Лакомага Уладзіміра Фёдаравіча, старшыню Браслаўскага раённага
выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу і значны асабісты
ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Браслаўскага раёна;
Палякова Паўла Іванавіча, дырэктара - распарадчыка дзяржаўнай
установы «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі», за
шматгадовую плённую працу ў галіне беларускага тэатральнага
мастацтва, значны ўклад у развіццё тэатра.
Першы намеснік У.Семашка
Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
|