ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 ліпеня 2006 г. № 874
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Барысава Васілія Мікалаевіча, начальніка ўпраўлення па нагляду
за прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці і хлебапрадуктаў
Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці
і атамнай энергетыцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, і
Слабодчыкава Міхаіла Уладзіміравіча, намесніка начальніка гэтага
Дэпартамента, за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у павышэнне
прамысловай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
Грынкевіч Валянціну Уладзіміраўну, загадчыка аддзялення
рэабілітацыі ўстановы аховы здароўя «35-я гарадская паліклініка»
г. Мінска, за шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя,
асабісты ўклад у паляпшэнне медыцынскай дапамогі насельніцтву;
Скварцову Тамару Уладзіміраўну, вядучага майстра сцэны
дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя
Якуба Коласа», за значныя творчыя і працоўныя поспехі, актыўную
прапаганду беларускага тэатральнага мастацтва.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|