ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 чэрвеня 2006 г. № 806
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ НАВУКОВАЙ
УСТАНОВЫ «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ЭКАНАМІЧНЫ ІНСТЫТУТ
МІНІСТЭРСТВА ЭКАНОМІКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць работнікаў дзяржаўнай навуковай установы
«Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі
Рэспублікі Беларусь» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
Александровіча Якуба Мустафавіча, загадчыка аддзела
метадалогіі і арганізацыі распрацоўкі прагнозаў і праграм, за
навукова-метадычнае забеспячэнне і распрацоўку прагнозаў і праграм
сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і падрыхтоўку
высокакваліфікаваных кадраў;
Багдановіча Анатолія Уладзіміравіча, першага намесніка
дырэктара па навуковай рабоце, за значны асабісты ўклад у
распрацоўку і забеспячэнне выканання Нацыянальнай стратэгіі
ўстойлівага развіцця, прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага
развіцця рэспублікі;
Крукава Льва Міхайлавіча, вядучага навуковага супрацоўніка
сектара праблем навукі і інавацыйнай дзейнасці аддзела эканомікі,
навукі і інавацыйнай дзейнасці, за распрацоўку стратэгічных
канцэпцый, прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця
Рэспублікі Беларусь і комплексных праграм навукова-тэхнічнага
прагрэсу.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|