ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 чэрвеня 2006 г. № 785
АБ ЗАКЛЮЧЭННІ ДАМОЎЛЕНАСЦІ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ КІТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ І
МЕРАХ ПА РЭАЛІЗАЦЫІ МІЖНАРОДНЫХ ДАГАВОРАЎ ПАМІЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ КІТАЙСКАЙ
НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ ПРАДАСТАЎЛЕННІ БЯЗВЫПЛАТНАЙ
ДАПАМОГІ І ПРЫЗНАННІ СТРАЦІЎШЫМІ СІЛУ НЕКАТОРЫХ
ПАСТАНОЎ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства па надзвычайных сітуацыях,
узгодненую з Міністэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб заключэннi шляхам абмену лiстамi Дамоўленасцi памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб
прадастаўленні і дастаўцы ў Рэспубліку Беларусь медыцынскага
абсталявання і камп'ютэраў на суму дваццаць мiльёнаў кiтайскiх
юаняў.
Зацвердзiць тэкст абменнага лiста Урада Рэспублiкi Беларусь
(прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Міністра па надзвычайных сітуацыях Барыева Энвера
Рызаевіча на падпiсанне адпаведнага лiста Беларускага Боку,
дазволiўшы ўносiць у яго пры неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
2. Вызначыць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
кампетэнтным органам, адказным за выкананне абавязацельстваў,
прынятых Рэспублікай Беларусь па Пагадненню паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні
бязвыплатнай дапамогі ад 13 снежня 2004 года, Пагадненню паміж
Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб
прадастаўленні бязвыплатнай дапамогі ад 26 верасня 2005 года і
Пагадненню паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай
Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні бязвыплатнай дапамогі ад 5
снежня 2005 года.
3. Міністэрству замежных спраў інфармаваць ва ўстаноўленым
парадку Кітайскі Бок аб вызначэнні кампетэнтнага органа, адказнага
за выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь па
пагадненнях, указаных у пункце 2 дадзенай пастановы.
4. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня
2005 г. № 1463 «Аб вызначэннi кампетэнтнага органа, адказнага за
рэалiзацыю Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб прадастаўленнi бязвыплатнай
дапамогi ад 26 верасня 2005 г.» (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2006 г., № 1, 5/16963);
пункт 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30
снежня 2005 г. № 1586 «Аб вызначэннi кампетэнтнага органа, адказнага
за выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублiкай Беларусь па
Пагадненню памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай
Народнай Рэспублiкi аб прадастаўленнi бязвыплатнай дапамогi ад 13
снежня 2004 года» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 6, 5/17074).
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|