Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 июня 2006 г. №762 "Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      15 чэрвеня 2006 г. № 762

АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ АХОВЫ
ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

      ![Изменения и дополнения:
           Постановление Совета Министров Республики Беларусь от  31
       декабря  2006  г. № 1803 (Национальный реестр правовых  актов
       Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 5/24509);
           Постановление Совета Министров Республики Беларусь от  18
       сентября  2007 г. № 1185 (Национальный реестр правовых  актов
       Республики Беларусь, 2007 г., № 235, 5/25815)]


     У  адпаведнасці  з Законам Рэспублікі Беларусь  ад  9  студзеня
2006   года   «Аб  ахове  гісторыка-культурнай  спадчыны  Рэспублікі
Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзіць прыкладзеныя:
     Палажэнне  аб  парадку  вядзення Дзяржаўнага  спіса  гісторыка-
культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
     Палажэнне  аб парадку фарміравання Банка звестак аб  гісторыка-
культурнай  спадчыне  Рэспублікі Беларусь і  парадку  азнаямлення  з
інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім;
     Палажэнне  аб  парадку  выдачы дазволу на  выкананне  работ  на
гісторыка-культурных каштоўнасцях;
     Палажэнне  аб  парадку выдачы пасведчанняў на  права  выканання
навукова-даследчых  работ  на  гісторыка-культурных  каштоўнасцях  і
кіраўніцтва   распрацоўкай   навукова-праектнай   дакументацыі    на
выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  на  гісторыка-культурных
каштоўнасцях;
     Палажэнне  аб  Беларускай  рэспубліканскай  навукова-метадычнай
радзе  па  пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны  пры  Міністэрстве
культуры;
     склад  Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай  рады  па
пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.
     2.  Унесці  ў  Палажэнне  аб ахове археалагічных  аб’ектаў  пры
правядзенні  земляных  і  будаўнічых работ, зацверджанае  пастановай
Савета  Міністраў  Рэспублікі Беларусь ад  22  мая  2002  г.  №  651
(Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2002 г.,
№ 59, 5/10482), наступныя змяненні і дапаўненні:
     2.1. пункт 2 дапоўніць абзацам сёмым наступнага зместу:
     «дазвол   дзяржаўнай  навуковай  установы  «Інстытут   гісторыі
Нацыянальнай  акадэміі  навук Беларусі»  -  дакумент,  які  выдаецца
дзяржаўнай   навуковай  установай  «Інстытут  гісторыі  Нацыянальнай
акадэміі  навук  Беларусі»  ва  ўстаноўленым  парадку  і  з’яўляецца
пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэміяй навук  Беларусі
выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.»;
     2.2. у пункце 3:
     у  частцы  першай словы «Законам Рэспублікі Беларусь «Аб  ахове
гісторыка-культурнай   спадчыны»   (Ведамасці   Вярхоўнага    Савета
Рэспублікі  Беларусь,  1992 г., № 30, арт.  504)»  замяніць  словамі
«Законам  Рэспублікі  Беларусь ад 9 студзеня  2006  года  «Аб  ахове
гісторыка-культурнай  спадчыны  Рэспублікі  Беларусь»  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195)»;
     частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Характар  дзейнасцi  ў  дачыненнi да  археалагiчных  аб'ектаў,
якiя     не     з'яўляюцца    матэрыяльнымi    гiсторыка-культурнымi
каштоўнасцямi,  вызначаецца  Міністэрствам  культуры   на   падставе
заключэння   дзяржаўнай   навуковай  установы   «Інстытут   гісторыі
Нацыянальнай  акадэміі  навук  Беларусі».  Правядзенне  земляных   i
будаўнiчых  работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта  ажыццяўляецца
па ўзгадненню з Міністэрствам культуры.»;
     2.3. у пунктах 5 і 6 словы «дзяржаўным органам аховы гісторыка-
культурнай спадчыны» замяніць словамі «Міністэрствам культуры»;
     2.4. частку другую пункта 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Меры  па  ахове  археалагічных  аб’ектаў  у  зоне  земляных  і
будаўнічых  работ  распрацоўваюцца  арганізацыямі,  якім   выдадзены
дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай
акадэмii  навук  Беларусі» ў адпаведнасці з дагаворамі,  заключанымі
дзяржаўнай   навуковай  установай  «Інстытут  гісторыі  Нацыянальнай
акадэміі  навук  Беларусі»  з юрыдычнымі,  фізічнымі  асобамі,  якія
вядуць праектаванне ў названых зонах.»;
     2.5. з пункта 8 словы «і распрацоўка» выключыць;
     2.6. пункт 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «10.  Міністэрства культуры, а таксама археолагі,  кваліфікацыя
якіх  пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых
работ    на    гісторыка-культурных   каштоўнасцях   і   кіраўніцтва
распрацоўкай    навукова-праектнай   дакументацыі    на    выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых     работ     на      гісторыка-культурных
каштоўнасцях,  маюць  права  сваім  рашэннем  прыпыніць  земляныя  і
будаўнічыя  работы  ў  выпадку  з’яўлення  пагрозы  пашкоджання   ці
знішчэння археалагічнага аб’екта.»;
     2.7. пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «11.   Юрыдычныя   i   фiзiчныя  асобы  ў   выпадку   выяўлення
археалагiчных  аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых  работ
павiнны  паведамiць  аб  гэтым  Міністэрству  культуры  i  прыпынiць
далейшае вядзенне работ.
     На  падставе звароту Міністэрства культуры дзяржаўная навуковая
ўстанова  «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі  навук  Беларусі»
дае  заключэнне аб навуковай вартасці выяўленага аб’екта і  прапануе
меры па яго ахове.»;
     2.8. частку другую пункта 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «Інфармацыя   аб   размяшчэнні  археалагічных  аб’ектаў,   якая
атрымана   ў   ходзе   правядзення  земляных  і  будаўнічых   работ,
прадстаўляецца  навуковымі  арганізацыямі  археалагічнага   профілю,
выканаўцам  якіх  прадастаўлена права на  правядзенне  археалагiчных
даследаванняў.  Дадзеная iнфармацыя ўключае ў  сябе  iлюстраваныя  i
тэкставыя   матэрыялы,  якiя  распрацоўваюцца  на  аснове   сучасных
картаграфiчных   матэрыялаў,   узгадняюцца   дзяржаўнай    навуковай
установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» i
Міністэрствам   культуры,   пасля  чаго  зацвярджаюцца   дзяржаўнымi
органамi землекарыстання.»;
     2.9.   пункт   13   дапоўніць  словамі  «,   якая   пацверджана
пасведчаннем   на  права  выканання  навукова-даследчых   работ   на
гісторыка-культурных   каштоўнасцях   і   кіраўніцтва   распрацоўкай
навукова-праектнай   дакументацыі   на   выкананне    рэстаўрацыйна-
аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях»;
     2.10.  у  пункце 14 словы «, выдадзенага Нацыянальнай акадэмiяй
навук Беларусi» замяніць словамі «Міністэрства культуры».
     3.  Міністэрству культуры да 31 снежня 2006 г. унесці  ў  Савет
Міністраў  Рэспублікі  Беларусь прапанову  аб  пацвярджэнні  статусу
гісторыка-культурных  каштоўнасцей,  уключаных  у   Дзяржаўны   спіс
гісторыка-культурных  каштоўнасцей  Рэспублікі   Беларусь   да   дня
ўступлення  ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня  2006
года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».
     4. Прызнаць страціўшымі сілу:
     пастанову   Савета   Міністраў  Рэспублікі   Беларусь   ад   16
кастрычніка 1998 г. № 1590 «Аб Беларускай рэспубліканскай  навукова-
метадычнай  радзе  па  пытаннях  гісторыка-культурнай  спадчыны  пры
Міністэрстве  культуры»  (Собрание  декретов,  указов  Президента  и
постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., № 29, арт.
758);
     пастанову  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад  25  верасня
2002  г.  №  1314 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў  у  пастанову
Савета  Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка  1998  г.  №
1590» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2002
г., № 111, 5/11189);
     пастанову  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада
2004  г.  № 1497 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў
Рэспублікі  Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590» (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 190, 5/15225).
     5. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 24 ліпеня 2006 г.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 15.06.2006 № 762

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь  ад 9 студзеня 2006 года «Аб  ахове  гісторыка-
культурнай   спадчыны  Рэспублікі  Беларусь»  (Национальный   реестр
правовых  актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей  -
Закон)  і ўстанаўлівае парадак вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-
культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей - Дзяржаўны спіс)
у  мэтах  забеспячэння  захавання  звестак  аб  гісторыка-культурных
каштоўнасцях.
     2.   Дзяржаўны  спіс  згодна  з  пастановай  Савета   Міністраў
Рэспублікі   Беларусь  ад  29  мая  2001  г.  №   784   «О   Перечне
информационных    ресурсов,   имеющих   государственное    значение»
(Национальный реестр правовых  актов  Республики  Беларусь, 2001 г.,
№ 56, 5/6111) уключаны ў Пералік інфармацыйных рэсурсаў, якія  маюць
дзяржаўнае   значэнне,  і  зарэгістраваны  ў  Беларускім   навукова-
даследчым цэнтры электроннай дакументацыі.
     3.   Вядзенне  Дзяржаўнага  спіса  ажыццяўляецца  Міністэрствам
культуры.
     4. Вядзенне Дзяржаўнага спіса ўключае:
     разгляд  прапаноў  аб  наданнi матэрыяльнаму  аб'екту  і  (або)
нематэрыяльным  праяўленням  творчасцi чалавека  статуса  гiсторыка-
культурнай   каштоўнасцi   Беларускай   рэспубліканскай    навукова-
метадычнай  радай  па  пытаннях  гісторыка-культурнай  спадчыны  пры
Міністэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада);
     падрыхтоўку  праектаў  пастаноў  Савета  Міністраў   Рэспублікі
Беларусь  аб  наданнi  матэрыяльнаму аб'екту і (або)  нематэрыяльным
праяўленням    творчасцi   чалавека   статусу   гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi і катэгорыі гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
     унясенне  аб’ектаў,  якім нададзены статус гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi, ў Дзяржаўны спіс;
     падрыхтоўку  праектаў  пастаноў  Савета  Міністраў   Рэспублікі
Беларусь  аб пазбаўленні статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi  і
пры   неабходнасці   аб   змяненні  катэгорыі   гісторыка-культурнай
каштоўнасці;
     выключэнне   аб’ектаў,  якія  пазбаўлены   статусу   гiсторыка-
культурных каштоўнасцей, з Дзяржаўнага спіса.
     5.  Дзяржаўны  спіс з’яўляецца асноўным дакументам  дзяржаўнага
ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 2
                       СКЛАД ДЗЯРЖАЎНАГА СПІСА
                                  
     6. Дзяржаўны спiс змяшчае наступныя раздзелы:
     6.1.  гiсторыка-культурныя  каштоўнасцi,  якiя  знаходзяцца  на
тэрыторыi  Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца  звесткi  аб
матэрыяльных  i  нематэрыяльных  гiсторыка-культурных  каштоўнасцях,
якiя  знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад  iх
паходжання);
     6.2.   гiсторыка-культурныя   каштоўнасцi,   якiя   згодна    з
заканадаўствам  знаходзяцца за межамi Рэспублiкi  Беларусь.  У  гэты
раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-
культурных   каштоўнасцях,   якiя  пры  дакументальна   пацверджаным
беларускiм  паходжаннi  апынулiся за межамi  Рэспублiкi  Беларусь  у
парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама  звесткi
аб  увасобленых  нематэрыяльных  гiсторыка-культурных  каштоўнасцях,
носьбiты  якiх  пры  бясспрэчным (у тым лiку прызнаным  iмi  самiмi)
беларускiм   паходжаннi  (нацыянальнасцi)  не  маюць   грамадзянства
Рэспублiкi Беларусь;
     6.3.    гiсторыка-культурныя   каштоўнасцi,   якiя    незаконна
знаходзяцца  за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел  уносяцца
звесткi   аб   матэрыяльных  i  нематэрыяльных  гiсторыка-культурных
каштоўнасцях,   якiя  ў  парушэнне  норм  мiжнароднага   права   пры
дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi
Рэспублiкi Беларусь;
     6.4.  гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны
пры  нявысветленых  абставiнах. У гэты раздзел уносяцца  звесткi  аб
матэрыяльных  i  нематэрыяльных  гiсторыка-культурных  каштоўнасцях,
наяўнасць   якiх  дакументальна  засведчана,  пры  ўмове  адсутнасцi
бясспрэчных  дакументальных  звестак аб знiшчэннi  гэтых  гiсторыка-
культурных каштоўнасцей;
     6.5.  гiсторыка-культурныя каштоўнасцi,  якiя  знаходзяцца  пад
пагрозай  знiшчэння,  страты цi знiкнення. У гэты  раздзел  уносяцца
звесткi   аб   матэрыяльных  i  нематэрыяльных  гiсторыка-культурных
каштоўнасцях,  якiя  знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння,  страты  цi
знiкнення,  з  указаннем  прычын, што  выклiкаюць  пагрозу,  i  мер,
неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
     7.  Пры  ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
ў  Дзяржаўны  спiс  у  гэты  спiс  уключаецца  таксама  кожны  з  яе
матэрыяльных  аб'ектаў  або  нематэрыяльных  праяўленняў   творчасцi
чалавека,  якi  ўваходзіць у склад комплекснай  гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi  i  па  сваiх  адметных  духоўных,  мастацкiх  i   (або)
дакументальных  вартасцях можа лiчыцца асобнай  гiсторыка-культурнай
каштоўнасцю.
     8.  Кожны  раздзел Дзяржаўнага спіса складаецца са  звестак  аб
уключаных  у  дадзены спіс гiсторыка-культурных  каштоўнасцях,  якія
змяшчаюцца ў наступных графах:
     шыфр;
     назва;
     датаванне;
     месцазнаходжанне;
     катэгорыя;
     дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады;
     дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь;
     8.1.   шыфр   гiсторыка-культурнай  каштоўнасцi  складаецца   з
дзесяці знакаў па наступнай схеме:
     х х х х хххххх
     8.1.1.  першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна
знаходзіцца    гiсторыка-культурная   каштоўнасць,   па    наступнай
нумарацыі:
     1 - Брэсцкая вобласць;
     2 - Віцебская вобласць;
     3 - Гомельская вобласць;
     4 - Гродзенская вобласць;
     5 - Магілёўская вобласць;
     6 - Мінская вобласць;
     7 - г. Мінск;
     8 - па-за межамі Рэспублiкi Беларусь;
     8.1.2.  другі  знак у шыфры адпавядае віду гiсторыка-культурнай
каштоўнасці згодна з артыкулам 12 Закона:
     1 - матэрыяльныя нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасці;
     2 - матэрыяльныя рухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
     3 - нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
     8.1.3.  трэці  знак  у  шыфры - катэгорыя  гiсторыка-культурнай
каштоўнасці;
     8.1.4.  чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткі аб гiсторыка-
культурнай   каштоўнасці  ў  адпаведнасці  з  яе   характарыстыкамі,
вызначанымі ў артыкулах 13-15, а таксама артыкуле 1 Закона:
     А - дакументальныя помнiкi;
     Б - запаведныя мясцiны;
     В - помнiкi археалогii;
     Г - помнiкi архiтэктуры;
     Д - помнiкi гiсторыi;
     Е - помнiкi горадабудаўнiцтва;
     Ж - помнiкi мастацтва;
     К     -    фiксаваныя    нематэрыяльныя    гiсторыка-культурныя
каштоўнасці;
     Л    -    увасобленыя    нематэрыяльныя    гiсторыка-культурныя
каштоўнасці;
     М - калекцыя;
     Н - камплект;
     8.1.5.   шэсць  апошніх  знакаў  -  нумар  гiсторыка-культурнай
каштоўнасці па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спіс. Пры гэтым  замест
лічбаў нумара, якія адсутнічаюць, прастаўляюцца нулі;
     8.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Навукова-
метадычнай радай на падставе прадстаўленых гістарычных звестак;
     8.3.  датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - гэта звесткі
аб  даце  стварэння  і  (або) найбольш адметных перапрацоўках,  якія
вызначаюцца на падставе прадстаўленых гістарычных звестак;
     8.4.  месцазнаходжанне  -  сучасны адрас,  па  якім  размешчана
гiсторыка-культурная   каштоўнасць,  або  для   рухомых   гiсторыка-
культурных  каштоўнасцей  -  месца  іх  пастаяннага  знаходжання   ў
адпаведнасці з адрасам уласніка (уладальніка).
     У  выпадках  змены адраса (назвы вуліцы, населенага пункта  або
іншае)  гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны  спіс  уносяцца
неабходныя змены ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
     8.5.   катэгорыя   гiсторыка-культурнай  каштоўнасці   надаецца
Саветам  Міністраў Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Навукова-
метадычнай   рады  ў  адпаведнасці  са  звесткамі  аб  асаблівасцях,
адметных  духоўных,  мастацкiх i (або)  дакументальных  вартасцях  і
адпаведна іх значнасці, вызначанай у артыкуле 16 Закона;
     8.6.  у  графе  «Дата  і  нумар пратакола пасяджэння  Навукова-
метадычнай рады» змяшчаюцца звесткі аб Навукова-метадычнай радзе, на
якой  разглядаліся прапановы па наданню статусу гiсторыка-культурнай
каштоўнасці,  прадстаўленыя  зацікаўленымі  ў  парадку,   вызначаным
дадзеным Палажэннем;
     8.7.   у   графе  «Дата  і  нумар  пастановы  Савета  Міністраў
Рэспублiкi  Беларусь»  змяшчаюцца рэквізіты  нарматыўнага  прававога
акта,  якім  прынята рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай
каштоўнасці  матэрыяльнаму  аб'екту або  нематэрыяльнаму  праяўленню
творчасцi чалавека.
                                  
                               ГЛАВА 3
  ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ПРАПАНОЎ АБ НАДАННІ СТАТУСУ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ
                             КАШТОЎНАСЦІ
                                  
     9.    Прапанова   аб   наданні   матэрыяльнаму   аб’екту    або
нематэрыяльнаму  праяўленню  творчасці чалавека  статусу  гісторыка-
культурнай  каштоўнасці  ўносіцца  ў  Міністэрства  культуры   любой
юрыдычнай  ці  фізічнай асобай у пiсьмовай форме  з  абавязковым  яе
абгрунтаваннем,  за выключэннем выпадку, прадугледжанага  пунктам  3
артыкула 19 Закона.
     Абгрунтаванне павінна ўключаць:
     звесткі   аб   месцазнаходжанні   матэрыяльнага   аб’екта   або
нематэрыяльнага  праяўлення  творчасці чалавека,  якому  прапануецца
надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей - аб’ект);
     апісанне  і  мастацкую ацэнку аб’екта для вызначэння  крытэрыяў
надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
     гістарычныя  звесткі  аб  характары,  абліччы,  яго  ўплыве  на
развіццё рэгіёна або рэспублікі, звесткі аб аўтары або прыналежнасці
знакамітай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб'екта, яго
ўладальніках і іншае;
     выкапіроўку  з  генеральнага  плана  з  прывязкай  аб’екта   да
мясцовасці (для матэрыяльных нерухомых аб’ектаў);
     фотаздымкі  10  х  15 см у колькасці, якая дае найбольш  поўнае
ўяўленне аб аб’екце;
     звесткі аб уласніку (уладальнiку) аб’екта (назва арганізацыі  і
яе юрыдычны адрас або прозвішча, імя, імя па бацьку фізічнай асобы і
яе адрас прапіскі).
     10.  Пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб’екту
або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-
культурнай  каштоўнасцi  Мiнiстэрства культуры  накіроўвае  ўласнiку
(уладальнiку)  аб'екта, а таксама ў мясцовы выканаўчы  i  распарадчы
орган  інфармацыю  аб  разглядзе  гэтай  прапановы   на   пасяджэнні
Навукова-метадычнай рады.
     11.  Квалiфiкаваны  разгляд  на пасяджэнні  Навукова-метадычнай
рады  прапановы, якая паступіла ў Міністэрства культуры  ў  парадку,
вызначаным  дадзеным  Палажэннем, ажыццяўляецца  ў  тэрмін,  які  не
перавышае 30 дзён.
     Па  выніках  разгляду Навукова-метадычная рада выдае заключэнне
аб  адпаведнасці  разглядаемага  аб’екта  крытэрыям,  вызначаным   у
артыкуле 20 Закона, і прымае рашэнне аб унясенні прапановы  ў  Савет
Міністраў  Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці надання  яму  статусу
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
     У  выпадку адсутнасці магчымасці надання прапанаванаму  аб’екту
статусу  гісторыка-культурнай каштоўнасці  Навукова-метадычная  рада
прымае рашэнне з абгрунтаваннем прычын адмовы.
     12.  Паведамленне аб прынятым Навукова-метадычнай радай рашэнні
накіроўваецца заяўніку, уласніку (уладальніку), у мясцовы  выканаўчы
i  распарадчы  орган у тэрмін, які не перавышае 10 дзён  з  дня  яго
прыняцця.
     13.   Пазбаўленне   статусу  гiсторыка-культурнай   каштоўнасцi
матэрыяльных   аб'ектаў   i  нематэрыяльных  праяўленняў   творчасцi
чалавека  ажыццяўляецца  Саветам  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  у
выпадку   страты  iмi  iх  адметных  духоўных,  мастацкiх  i   (або)
дакументальных   вартасцей,  якiя  абумовiлi  наданне   iм   статусу
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама ў выпадку iх  знiшчэння,
страты цi знiкнення ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў або  iншых
сiтуацый  пры немагчымасцi iх аднаўлення. Заключэнне аб немагчымасцi
навукова   абгрунтаванага   аднаўлення  гэтых   гiсторыка-культурных
каштоўнасцей даецца Навукова-метадычнай радай.
     Пры  неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач  помнiкi
археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу
гiсторыка-культурнай   каштоўнасцi  Саветам   Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь. Заключэнне аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii  даецца
Навукова-метадычнай радай.
     14.  Праект  пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  аб
наданнi  статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданні катэгорыі
гiсторыка-культурнай   каштоўнасцi   прапанаванаму    аб’екту    або
пазбаўленні   яго  такога  статусу  ці  змяненні  пры   неабходнасці
катэгорыі  гісторыка-культурнай каштоўнасці рыхтуецца  Міністэрствам
культуры пры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год.
     15.  Матэрыяльныя аб’екты i нематэрыяльныя праяўленні творчасцi
чалавека, у адносінах да якiх Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь
прыняты   рашэннi   аб   наданнi  iм  статусу   гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спіс у адпаведнасці  з  дадзеным
Палажэннем.
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 15.06.2006 № 762

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай
спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадку азнаямлення з інфармацыяй,
якая змяшчаецца ў ім

                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь  ад 9 студзеня 2006 года «Аб  ахове  гісторыка-
культурнай   спадчыны  Рэспублікі  Беларусь»  (Национальный   реестр
правовых  актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195)  у  мэтах
устанаўлення  парадку  фарміравання  Банка  звестак  аб   гісторыка-
культурнай  спадчыне Рэспублікі Беларусь (далей -  Банк  звестак)  і
вызначэння парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім.
     2.   Банк   звестак   згодна  з  пастановай  Савета   Міністраў
Рэспублікі   Беларусь  ад  29  мая  2001  г.  №   784   «О   перечне
информационных    ресурсов,   имеющих   государственное    значение»
(Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2001 г.,
№ 56, 5/6111) уключаны ў пералік інфармацыйных рэсурсаў, якія  маюць
дзяржаўнае   значэнне,  і  зарэгістраваны  ў  Беларускім   навукова-
даследчым цэнтры электроннай дакументацыі.
     3.   Фарміраванне   Банка  звестак  ва   ўстаноўленым   парадку
ажыццяўляецца  праектным  рэспубліканскім  унітарным  прадпрыемствам
«Праектрэстаўрацыя» (далей - УП «Праектрэстаўрацыя»),  упаўнаважаным
на гэта Міністэрствам культуры.
     4.  Банк  звестак  уяўляе сабой сістэматызаваны  збор  звестак,
запісаных на электронных носьбітах, аб:
     гісторыка-культурных   каштоўнасцях,   якія   ва   ўстаноўленым
парадку  ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных  каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь (далей - Дзяржаўны спіс);
     адметных  выніках  і  сведчаннях  гістарычнага,  культурнага  і
духоўнага развіцця народа Беларусі незалежна ад іх месцазнаходжання;
     страчаных  матэрыяльных  аб’ектах, прадметах  і  нематэрыяльных
праяўленнях   творчасці  чалавека,  наяўнасць   якіх   дакументальна
засведчана  і  якія  маглі  б  атрымаць статус  гісторыка-культурных
каштоўнасцей.
     5.  Фарміраванне Банка звестак ажыццяўляецца за  кошт  сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на спецыяльныя  праграмы  i
мерапрыемствы  ў  галiне  культуры, iншых  крынiц  фiнансавання,  не
забароненых заканадаўствам.
                                  
                               ГЛАВА 2
                   МЭТЫ ФАРМІРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
                                  
     6.   У  Банку  звестак  захоўваюцца  на  электронных  носьбітах
сiстэматызаваная  ў  асобных  тэматычных  раздзелах  інфармацыя   аб
каштоўнасцях,  віды  якіх вызначаны ў пункце 4 дадзенага  Палажэння;
вызначаныя   ва  ўстаноўленым  парадку  раздзелы  навукова-праектнай
дакументацыі    на    выкананне   работ   на    гісторыка-культурных
каштоўнасцях; іншыя матэрыялы або іх копіі, якія датычацца гісторыка-
культурнай спадчыны.
     7.   Назапашванне  інфармацыі  аб  каштоўнасцях  у  электроннай
форме, а таксама збор праектных, выдавецкіх і іншых матэрыялаў, якія
датычацца гісторыка-культурнай спадчыны, праводзіцца ў мэтах:
     вывучэння   і  ўліку  матэрыяльных  аб'ектаў  i  нематэрыяльных
праяўленняў   творчасцi  чалавека,  якiя  могуць   мець   гiсторыка-
культурную  каштоўнасць,  садзейнічання   ў   наданні   ім   статусу
гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўключэння ў Дзяржаўны спіс;
     арганізацыйнай  і навукова-метадычнай дапамогі ў  апублікаванні
Дзяржаўнага спіса;
     стварэння   ўмоў   для  комплекснай  ацэнкі   наяўнага   стану,
функцыянальнага   выкарыстання   і  ўтрымання   гісторыка-культурных
каштоўнасцей;
     фарміравання   архіва   вызначаных  ва   ўстаноўленым   парадку
раздзелаў  навукова-праектнай дакументацыі  на  выкананне  работ  на
гісторыка-культурных   каштоўнасцях,  збору   выдавецкіх   і   іншых
матэрыялаў,  якія  датычацца  гісторыка-культурнай  спадчыны  народа
Беларусі;
     садзейнічання   органам   дзяржаўнага   кіравання,   установам,
грамадскім   арганізацыям,  грамадзянам,  іншым   зацікаўленым   пры
вырашэнні   пытанняў  і  арганізацыі  работы  па  ахове   гісторыка-
культурнай   спадчыны,  правядзенні  навукова-даследчых,  праектных,
вытворчых і іншых мерапрыемстваў у дачыненні да гісторыка-культурных
каштоўнасцей і ў зонах іх аховы;
     садзейнічання арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў  справе
аховы  гісторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасці па вяртанню
ў  Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна  вывезеных
за яе межы;
     папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны народа  Беларусі  ў
краіне і за яе межамі.
                                  
                               ГЛАВА 3
                 ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
                                  
     8.  Фарміраванне  Банка звестак ажыццяўляецца спецыялістамі  УП
«Праектрэстаўрацыя»,   якія  маюць  адпаведную   кваліфікацыю,   што
дазваляе праводзіць ім выяўленне, аналіз і рэдагаванне інфармацыі аб
каштоўнасцях,  занясенне  яе  ў  электронную  базу  дадзеных   Банка
звестак,   архівіраванне  навукова-даследчых,  праектных   і   іншых
матэрыялаў,  якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны  (далей  -
спецыялісты).
     9.  На  кожную каштоўнасць, вызначаную ў адпаведнасці з пунктам
4  дадзенага Палажэння, у Банку звестак запаўняецца ўліковы дакумент
у  форме  электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць  інтэрфейс
Банка звестак.
     10.   У   інтэрфейсе  Банка  звестак  паслядоўна  або  ў  іншым
спецыяльна   зададзеным  парадку  прадстаўлены  наступныя   раздзелы
электроннага пашпарта:
     уліковыя  дадзеныя  і  месца знаходжання  каштоўнасці,  у  якім
прадстаўлены  юрыдычны адрас каштоўнасці, і для гісторыка-культурнай
каштоўнасці - шыфр адпаведна Дзяржаўнаму спісу;
     абгрунтаванне   статусу   каштоўнасці   з   указаннем   дзеючых
нарматыўных прававых актаў, паводле якіх нададзены статус гісторыка-
культурнай   каштоўнасці,  а  таксама  страціўшых  сілу  нарматыўных
прававых актаў, якімі гэты або прыраўняны да яго статус надаваўся  ў
папярэдні перыяд;
     гістарычны  адрас, які магла мець каштоўнасць пры яе  стварэнні
і ў далейшы перыяд існавання;
     характарыстыка  ўласнікаў (уладальнiкаў), якая змяшчае  звесткі
аб  уласніку (уладальнiку) каштоўнасці, лакалізацыі ўладання,  датах
пачатку  і заканчэння права ўладання, форме ўласнасці, кошце аб’екта
і даце вызначэння гэтага кошту;
     звесткі   аб  зонах  аховы  матэрыяльнай  нерухомай  гісторыка-
культурнай  каштоўнасці  з  указаннем  даты  і  нумара  нарматыўнага
прававога  акта, якім зацверджаны праект зон аховы, тыпу гэтых  зон,
апісання межаў і рэжымаў;
     звесткі  аб ахоўных абавязацельствах, якія падпісаны  ўласнікам
(уладальнiкам) каштоўнасці і зарэгістраваны ва ўстаноўленым  парадку
ў Міністэрстве культуры;
     інфармацыя  пра адказных за правядзенне работ асоб з  указаннем
звестак у адпаведнасці з дакументам, які дае ім права на правядзенне
пэўных відаў работ;
     кароткае апісанне каштоўнасці;
     характарыстыка сучаснага тэхнічнага стану каштоўнасці;
     звесткі аб элементах каштоўнасці, якія маюць самастойны  статус
гісторыка-культурнай каштоўнасці;
     гісторыя фарміравання і выкарыстання каштоўнасці;
     кароткая гістарычная даведка пра каштоўнасць;
     графічныя  матэрыялы і фотаздымкі з адлюстраваннем каштоўнасці,
у тым ліку ў розныя перыяды яе існавання або бытавання;
     архіўныя і бібліяграфічныя крыніцы пра каштоўнасць;
     звесткі   аб   наяўнасці  навукова-тэхнічнай  дакументацыі   на
рэстаўрацыю і іншыя віды работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.
     У  кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвішча і
ініцыялы  яго  складальніка (спецыяліста),  дата  запаўнення  гэтага
раздзела.
     Раздзелы пашпарта могуць быць дапоўнены іншымі звесткамі,  якія
змяшчаюць важную для характарыстыкі каштоўнасці інфармацыю.
     11.  Юрыдычныя  і  фізічныя асобы, у  тым  ліку  індывідуальныя
прадпрымальнікі,  якія з’яўляюцца заказчыкамі распрацоўкі  навукова-
праектнай дакументацыі на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павінны перадаваць  у
УП  «Праектрэстаўрацыя» ўстаноўленыя Міністэрствам культуры раздзелы
навукова-праектнай  дакументацыі на ўсе  віды  работ  на  гісторыка-
культурных  каштоўнасцях і ў зонах іх аховы для ўнясення  адпаведнай
інфармацыі ў Банк звестак.
     Інфармацыя  перадаецца  ў Банк звестак  на  папяровых  і  (або)
электронных   носьбітах  заказчыкам  распрацоўкі  навукова-праектнай
дакументацыі  або  па  яго  даручэнню праектнай  арганізацыяй,  якая
выканала  распрацоўку  гэтай  навукова-праектнай  дакументацыі.  Без
выканання  гэтага  патрабавання навукова-праектная  дакументацыя  не
падлягае  ўзгадненню  і  дазвол  на выкананне  работ  на  гісторыка-
культурных каштоўнасцях не выдаецца.
     12.  Запаўненне і дапаўненне інфармацыяй раздзелаў электроннага
пашпарта  (базы  дадзеных), яе змяненне  ў  выніку  выяўлення  новых
дадзеных  праводзіцца спецыялістамі на падставе  атрыманых  у  ходзе
праведзеных  навукова-даследчых і іншых мерапрыемстваў  звестак  або
копій  матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурных  каштоўнасцей
або іншых адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага  i
духоўнага   развiцця  народа  Беларусi,  выяўленых  у  ходзе   гэтых
мерапрыемстваў.
     Не  дапускаецца  ўчыненне перашкод спецыялістам  пры  выкананні
імі  работы  па  збору  звестак і матэрыялаў аб гісторыка-культурнай
спадчыне    Рэспублікі   Беларусь,   правядзенне    якой    пісьмова
пацвярджаецца  Міністэрствам  культуры або  УП  «Праектрэстаўрацыя».
Службовыя  асобы, уласнікі (уладальнікі) і карыстальнікі  гісторыка-
культурнымі  каштоўнасцямі,  грамадзяне,  кіраўнікі  і  супрацоўнікі
навукова-праектных арганізацый, іншыя зацікаўленыя абавязаны спрыяць
спецыялістам   у  выяўленні  і  атрыманні  дакладнай  інфармацыі   і
матэрыялаў аб гісторыка-культурнай спадчыне народа Беларусі.
     13.   За  УП  «Праектрэстаўрацыя»,  якое  выконвае  работу   па
фарміраванню Банка звестак, замацоўваюцца абсталяванне  і  тэхнічныя
сродкi,  непасрэдна прызначаныя для фарміравання Банка звестак,  што
дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогій праводзіць выяўленне,
фіксацыю,   капіраванне,  рэдагаванне  і  захаванне  інфармацыі   аб
гісторыка-культурнай  спадчыне,  яе прадастаўленне  ва  ўстаноўленым
парадку зацікаўленым, увядзенне ў шырокі ўжытак вызначаных раздзелаў
Банка  звестак  з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай  спадчыны
Рэспублікі Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 4
 ПАРАДАК АЗНАЯМЛЕННЯ З ІНФАРМАЦЫЯЙ, ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў БАНКУ ЗВЕСТАК
                                  
     14.   Электронная   праграма   Банка   звестак   разлічана   на
прадастаўленне  інфармацыі  аб  гісторыка-культурнай   спадчыне   на
электронных носьбітах пры дапамозе лакальных сетак, праз  глабальную
камп'ютэрную сетку Інтэрнет і на папяровых носьбітах.
     15.   Органы   дзяржаўнага  кіравання,  дзяржаўныя   архівы   і
бібліятэкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, якія бясплатна прадстаўляюць
інфармацыю аб гісторыка-культурнай спадчыне для занясення яе ў  базу
дадзеных   Банка   звестак,  могуць  карыстацца   змешчанай   у   ім
інфармацыяй,  а таксама сабранымі матэрыяламі навукова-праектнага  і
архіўна-бібліяграфічнага характару на бязвыплатнай аснове.
     16.   Іншыя   зацікаўленыя   могуць   карыстацца   інфармацыяй,
прадастаўляемай згодна з пунктам 14 дадзенага Палажэння,  з  аплатай
паслуг  Банка  звестак адпаведна калькуляцыі яго рэальных  расходаў,
зацверджанай Міністэрствам культуры.
     Сродкі,   атрыманыя   УП  «Праектрэстаўрацыя»   за   карыстанне
інфармацыяй  Банка звестак, паступаюць на адпаведны  рахунак  гэтага
прадпрыемства  і  выкарыстоўваюцца  на  патрэбы  фарміравання  Банка
звестак або на яго матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
     17.   Пры  стварэнні  ў  Інтэрнеце  сайта  Банка  звестак   для
агульнага  азнаямлення  прадстаўляюцца  інфармацыя,  якая  адпавядае
раздзелам   Дзяржаўнага  спіса,  а  таксама  асобныя   ілюстрацыйныя
матэрыялы, неабходныя для дастатковага ўяўлення гісторыка-культурнай
каштоўнасці  або  іншых адметных вынікаў і сведчанняў  гістарычнага,
культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi.
     18.  Пры  выкарыстанні  інфармацыі,  якая  змяшчаецца  ў  Банку
звестак,   спасылка   на   раздзелы   дадзенага   Банка   з'яўляецца
абавязковай.
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 15.06.2006 № 762

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ 
на гісторыка-культурных каштоўнасцях

                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь  ад 9 студзеня 2006 года «Аб  ахове  гісторыка-
культурнай   спадчыны  Рэспублікі  Беларусь»  (Национальный   реестр
правовых  актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей  -
Закон) у мэтах вызначэння парадку выдачы дазволу на правядзенне ўсіх
відаў   навукова-праектных  і  рэстаўрацыйна-аднаўленчых  работ   на
матэрыяльных  гісторыка-культурных  каштоўнасцях  (у   зонах   аховы
нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей) і эталонах
фіксаваных нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей -
гісторыка-культурныя каштоўнасці), вызначаных артыкулам 36 Закона.
     2.   Дадзенае   Палажэнне  з'яўляецца  абавязковым   для   ўсіх
юрыдычных    і    фізічных   асоб,   у   тым   ліку   індывідуальных
прадпрымальнікаў, уласнікаў (уладальнікаў), зацікаўленых у выкананні
навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  на  гісторыка-
культурных каштоўнасцях (далей - заказчык).
     3.   Дазвол   на   выкананне   работ  на   гісторыка-культурных
каштоўнасцях (далей - дазвол) выдаецца Міністэрствам культуры і  дае
права  на  правядзенне  ўсіх  відаў  работ  на  гiсторыка-культурных
каштоўнасцях,  за  выключэннем  выпадкаў,  вызначаных  у  пункце   4
дадзенага Палажэння.
     Дазвол   не   вызваляе  заказчыка  ад  неабходнасці  афармлення
дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такіх работ у выпадках,
прадугледжаных заканадаўствам.
     4.  Не  патрабуецца дазвол на работы па забеспячэнню  належнага
тэхнічнага і санітарнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей,  у
тым  ліку  работы  па бягучаму рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню  ў
межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 Закона,
якія выконваюцца штодзённа або з іншай перыядычнасцю.
     5.  Заказчыкі па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на
выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  на  гісторыка-культурных
каштоўнасцях у абавязковым парадку павінны перадаваць у Банк звестак
аб   гісторыка-культурнай  спадчыне  Рэспублікі  Беларусь   раздзелы
навукова-праектнай    дакументацыі,   якія    датычацца    выканання
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
і  работ  у  зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей. Без выканання гэтага патрабавання дазвол не выдаецца.
                                  
                               ГЛАВА 2
                  ВІДЫ ДАЗВОЛАЎ І ТЭРМІН ІХ ДЗЕЯННЯ
                                  
     6. Дазвол выдаецца па форме згодна з дадаткам для выканання:
     навукова-даследчых  і  праектных  работ  пасля   ўзгаднення   і
зацвярджэння   абгрунтаванай  праграмы   навукова-даследчых   работ,
складзенай  з  удзелам  назначанага навуковага кіраўніка  гісторыка-
культурнай каштоўнасці;
     рэстаўрацыйна-аднаўленчых    работ    пасля    ўзгаднення     і
зацвярджэння   навукова-праектнай   дакументацыі    на     выкананне
рэстаўрацыйна-аднаўленчых     работ     на      гісторыка-культурных
каштоўнасцях;
     археалагiчных  даследаванняў пасля прадастаўлення  Нацыянальнай
акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне дадзеных
даследаванняў.
     Дазвол  на  выкананне  навукова-даследчых  і  праектных   работ
выдаецца на правядзенне:
     гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў;
     архітэктурна-археалагічных абмераў;
     інжынернага даследавання будаўнічых канструкцый;
     навуковых даследаванняў па зандажах і шурфах;
     натурных даследаванняў;
     лабараторных     аналізаў,     даследаванняў,     выпрабаванняў
матэрыялаў;
     фотафіксацыі;
     праектных работ;
     кiраўнiцтва  распрацоўкай  навукова-праектнай  дакументацыi  на
выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  на  гiсторыка-культурных
каштоўнасцях,  у тым лiку на правядзенне аўтарскага  нагляду  за  iх
выкананнем.
     Дазвол  на  выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  выдаецца
для   правядзення   аднаўленчых  работ,  дапаўненняў,   кансервацыі,
прыстасавання,   рамонту,  раскрыцця,  рэгенерацыі,   рэканструкцыі,
рэстаўрацыі.
     7.  Дазвол  выдаецца  на тэрмін да канца каляндарнага  года,  у
якім запланавана правядзенне работ.
     Пасля  заканчэння  тэрміну  дзеяння  дазволу  або  для  працягу
прыпыненай  дзейнасці  ў  выпадках,  вызначаных  Законам,   заказчык
павінен   у  парадку  згодна  з  дадзеным  Палажэннем  звярнуцца   ў
Міністэрства культуры з заявай аб выдачы дазволу на працяг работ.
                                  
                               ГЛАВА 3
                       ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ

     8.  Для  атрымання  дазволу заказчык, які з’яўляецца  юрыдычнай
асобай    або   індывідуальным   прадпрымальнікам,   звяртаецца    ў
Міністэрства   культуры  з  заявай,  складзенай   па   форме,   якая
ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры, да якой прыкладае  наступныя
дакументы:
     копію  спецыяльнага  дазволу (ліцэнзіі) на  права  ажыццяўлення
дзейнасці «Праектаванне і ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў I  і  II
узроўню адказнасці і правядзенне інжынерных пошукаў для гэтых мэт»;
     справаздачу  аб выкананых на працягу папярэдняга  года  работах
на гісторыка-культурнай каштоўнасці (пры атрыманні дазволу на працяг
работ). 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт  8  -  в  редакции  постановления  Совета   Министров
         Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г. № 1185
     
            8.   Для  атрымання  дазволу  заказчык,  якi  з'яўляецца
         юрыдычнай   асобай   або  iндывiдуальным  прадпрымальнiкам,
         звяртаецца  ў  Міністэрства  культуры  з  заявай,  да  якой
         прыкладаюцца наступныя дакументы (або звесткі):
         -----------------------------------------------------------
            Абзац  первый  пункта  8  -  с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики Беларусь  от  31
         декабря 2006 г. № 1803
            
            8.   Для   атрымання  дазволу  заказчык   звяртаецца   ў
         Міністэрства   культуры  з  заявай,  да  якой  прыкладаюцца
         наступныя дакументы (або звесткі):
         -----------------------------------------------------------

     інфармацыя аб характары работ, на якія патрабуецца дазвол;
     звесткі  аб  выкананні  патрабаванняў, вызначаных  у  пункце  6
дадзенага Палажэння (або копіі дакументаў);
     звесткі   аб   выканаўцах   работ  (праектных   або   падрадных
арганізацыях);
     звесткі   (прозвішча,   імя,  імя  па  бацьку)   аб   навуковым
кіраўніку,  назначаным  на выкананне работ  на  гісторыка-культурнай
каштоўнасці, або прапанова аб яго назначэнні;
     кароткая  справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга  года
работах на гісторыка-культурнай каштоўнасці пры атрыманні дазволу на
працяг работ.
     9. Исключен. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт   9   исключен   постановлением   Совета    Министров
         Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г. № 1185
     
            9.  Па патрабаванню Міністэрства культуры заказчык,  якi
         з'яўляецца     юрыдычнай    асобай    або    iндывiдуальным
         прадпрымальнiкам,   прадстаўляе   іншыя   дакументы,   якія
         пацвярджаюць  магчымасць і мэтазгоднасць правядзення  работ
         на   гісторыка-культурнай   каштоўнасці   (копія   ахоўнага
         абавязацельства,  копія  ліцэнзіі  на  права   ажыццяўлення
         дзейнасці «Праектаванне і ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў
         I  і II узроўню адказнасці і правядзенне інжынерных пошукаў
         для гэтых мэт» і іншае).
         -----------------------------------------------------------
            Пункт  9  -  с  изменениями,  внесенными  постановлением
         Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2006  г.
         № 1803
            
            9.   Па   патрабаванню  Міністэрства  культуры  заказчык
         прадстаўляе іншыя дакументы, якія пацвярджаюць магчымасць і
         мэтазгоднасць  правядзення  работ  на  гісторыка-культурнай
         каштоўнасці (копія ахоўнага абавязацельства, копія ліцэнзіі
         на  права ажыццяўлення дзейнасці «Праектаванне і ўзвядзенне
         будынкаў  і  збудаванняў  I  і  II  узроўню  адказнасці   і
         правядзенне інжынерных пошукаў для гэтых мэт» і іншае).
         -----------------------------------------------------------
                                 

     9-1. Пералiк  дакументаў  i  (або)  звестак,  якiя  прадстаўляе
фiзiчная   асоба,   акрамя   iндывiдуальнага   прадпрымальнiка,    у
Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, устаноўлены пунктам 212
пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, выконваемых дзяржаўнымi органамi
i  iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi па зваротах грамадзян аб  выдачы
даведак   або  iншых  дакументаў,  зацверджанага  Указам  Прэзiдэнта
Рэспублiкi  Беларусь  ад  16 сакавiка 2006 г.  №  152  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 44, 1/7344). 
         -----------------------------------------------------------
         Положение  дополнено   пунктом  9-1  постановлением  Совета
         Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 1803
         -----------------------------------------------------------

     10.   Дакументы,   прадстаўленыя  заказчыкам,   захоўваюцца   ў
Міністэрстве    культуры   на   працягу   тэрміну,   прадугледжанага
нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
     11.   У  выпадку  прыняцця  рашэння  аб  паэтапным  правядзенні
рэстаўрацыйна-аднаўленчых   работ   з   паралельным    праектаваннем
Міністэрства культуры выдае дазвол на правядзенне работ паэтапна або
на асобныя віды работ у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
     12.  Падрыхтоўка дазволу ажыццяўляецца ў 15-дзённы тэрмін з дня
падачы  заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным
Палажэннем. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт  12   -   с   изменениями, внесенными  постановлением
         Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г.
         № 1185
     
            12.   Падрыхтоўка  дазволу  ажыццяўляецца  ў   20-дзённы
         тэрмін   з   дня   падачы   заявы   пры   ўмове   выканання
         патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
         -----------------------------------------------------------

     13.  Адмоўнае рашэнне ў выдачы дазволу афармляецца  ў  выглядзе
пісьма інфармацыйнага характару з указаннем прычын адмовы.
     14. Выдача або адмова ў выдачы дазволу на правядзенне работ  на
гісторыка-культурнай  каштоўнасці  фіксуецца  ў  кнізе   рэгістрацыі
дазволаў, форма якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
     15. Дазвол на выкананне работ выдаецца бясплатна.
     16.  У  выпадку  змянення праектных рашэнняў на  рэстаўрацыйна-
аднаўленчыя   работы,  пры  якіх  праектная  дакументацыя   патрабуе
паўторнага ўзгаднення і правядзення экспертызы, заказчык  у  месячны
тэрмін  пісьмова  інфармуе аб гэтым Міністэрства  культуры  ў  мэтах
разгляду магчымасці працягу работ.
     У  выпадку пагрозы існаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці ў
працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ заказчык абавязаны
прыпыніць усе работы і паведаміць аб гэтым у Міністэрства культуры.
     17.  У  выпадку  перадачы  правоў на правядзенне  работ  іншаму
заказчыку  або  пры перадачы падраду іншай праектнай або  будаўнічай
арганізацыі   дазвол   павінен  быць  перааформлены   заказчыкам   у
Міністэрстве культуры ў двухтыднёвы тэрмін.
     18.   Пры  правядзенні  рэстаўрацыйна-аднаўленчых  работ  копія
дазволу  павінна быць на аб’екце ў выканаўцы работ,  які  прызначаны
загадам  падрадчыка  і  з'яўляецца адказным за  выкананне  работ  на
дадзеным аб’екце.
     19. Дазвол можа быць прыпынены ў выпадках:
     калі  правядзенне работ не пачата ў шасцімесячны тэрмін з  даты
выдачы дазволу;
     выяўлення  факту  фальсіфікацыі  прадстаўленых  у  Міністэрства
культуры дакументаў;
     невыканання заказчыкам патрабаванняў пунктаў 16 і 17  дадзенага
Палажэння.
     Аб  прыпыненні  дзеяння  дазволу  Міністэрства  культуры  выдае
прадпісанне, дзеянне якога захоўвае сілу да ўстаранення парушэння.
     20.   Пасля   заканчэння  ўсіх  работ  на  гісторыка-культурнай
каштоўнасці  заказчык прадстаўляе ў Міністэрства культуры  навукова-
рэстаўрацыйную   справаздачу   аб  выкананых   работах,   складзеную
навуковым  кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці,  пасля  чаго
названае Міністэрства ў межах сваёй кампетэнцыі выдае заключэнне  аб
магчымасці прыёмкі ўказанай каштоўнасці ў эксплуатацыю.
     Выкананне   работ  на  гісторыка-культурных  каштоўнасцях   без
дазволу  Міністэрства  культуры, а  таксама  выкананне  іншых  відаў
работ,  не  азначаных  у  дазволе, з’яўляецца  самавольным  і  цягне
адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
     
                                       Дадатак
                                       да Палажэння аб парадку
                                       выдачы дазволу на выкананне
                                       работ на гісторыка-культурных
                                       каштоўнасцях
     
                                                               Форма
     
             МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
--------------------------------------------------------------------
  
                               ДАЗВОЛ
   на права правядзення работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці
               ад «__» ___________ 20__ г. № ________
     
                         Дазвол сапраўдны па «__» __________ 20__ г.
     
     У  адпаведнасці з артыкулам 37 Закона Рэспублікі  Беларусь  «Аб
ахове  гісторыка-культурнай  спадчыны  Рэспублікі  Беларусь»  дазвол
выдадзены __________________________________________________________
                        (поўная назва юрыдычнай асобы,
____________________________________________________________________
             прозвішча, імя, імя па бацьку фізічнай асобы)
     
на правядзенне           ___________________________________________
                                       (назва работ)
                          (у адпаведнасці з пунктам (і) артыкула 36
                                      названага Закона)
на гісторыка-культурнай  ___________________________________________
каштоўнасці катэгорыі     (назва  гісторыка-культурнай каштоўнасці  
«__»                                  і яе месцазнаходжанне)
Выканаўца работ:         
генпраектная (праектная)            
арганізацыя або 
генпадрадная (падрадная) ___________________________________________
арганізацыя              ___________________________________________
     
Асобыя ўмовы: ______________________________________________________
     
     Аб’ект  пад  шыфрам _______________ унесены  ў  Дзяржаўны  спіс
гісторыка-культурных  каштоўнасцей  Рэспублікі  Беларусь  згодна   з
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад «__» ____________
20__ г. № ___________ (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 20__ г., № _______).
     Адказным за захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці  (усіх
яе  адметных вартасцей) у працэсе работ з’яўляецца навуковы кіраўнік
аб’екта, архітэктар ________________________________________________
                             (прозвішча, імя, імя па бацьку)
     
_______________     ______________      ____________________________
   (пасада)            (подпіс)            (ініцыялы, прозвішча
                        М.П.                  адказнай асобы)
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 15.06.2006 № 762

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы пасведчанняў на права выканання 
навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях
і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на
выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ
на гісторыка-культурных каштоўнасцях

                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь  ад 9 студзеня 2006 года «Аб  ахове  гісторыка-
культурнай   спадчыны  Рэспублікі  Беларусь»  (Национальный   реестр
правовых  актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей  -
Закон) і ўстанаўлівае парадак выдачы пасведчанняў на права выканання
навукова-даследчых   работ   на  матэрыяльных   гiсторыка-культурных
каштоўнасцях   i   эталонах  фiксаваных  нематэрыяльных   гiсторыка-
культурных каштоўнасцей (далей - гісторыка-культурныя каштоўнасці) і
кіраўніцтва   распрацоўкай   навукова-праектнай   дакументацыі    на
выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  на  гісторыка-культурных
каштоўнасцях.
     2.  Пасведчанне на права выканання навукова-даследчых работ  на
гісторыка-культурных   каштоўнасцях   і   кіраўніцтва   распрацоўкай
навукова-праектнай   дакументацыі   на   выкананне    рэстаўрацыйна-
аднаўленчых  работ  на  гісторыка-культурных каштоўнасцях  (далей  -
пасведчанне)   з’яўляецца  афіцыйным  дакументам,   які   пацвярджае
адпаведную  кваліфікацыю яго ўладальніка  і  дае  права  допуску  да
выканання азначаных у ім наступных відаў работ:
     археалагiчныя  даследаванні  (разведка  i  раскопкi)  нерухомых
матэрыяльных   гiсторыка-культурных   каштоўнасцей,   у   тым   лiку
правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ;
     архiўна-бiблiяграфiчныя   даследаванні   па    высвятленню    i
ўдакладненню  адметных дакументальных вартасцей гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
     натурныя  даследаванні  па высвятленню i ўдакладненню  адметных
мастацкiх вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     кіраўніцтва  распрацоўкай  навукова-праектнай  дакументацыі  на
выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ  на  гісторыка-культурных
каштоўнасцях і аўтарскі нагляд за iх выкананнем;
     работы,  звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на  адметныя  якасці
рухомых  і  (або) нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей  і  іх
фрагменты, страта аўтэнтычнасці якіх недапушчальная.
     У  пасведчанні  ў  абавязковым  парадку  вызначаюцца  катэгорыі
гісторыка-культурных  каштоўнасцей, на  правядзенне  работ  на  якіх
выдаецца гэта пасведчанне.
     3.  На  ўладальнікаў  пасведчанняў  ускладаецца  адказнасць  за
невыкананне  палажэнняў  Закона  і  абавязкаў,  вызначаных  дадзеным
Палажэннем.
                                  
                               ГЛАВА 2
                     ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ
                                  
     4.  Пасведчанне  выдаецца па форме згодна з дадаткам  бясплатна
Мiнiстэрствам   культуры  пасля  атрымання  заключэнняў   Беларускай
рэспублiканскай  навукова-метадычнай  рады  па  пытаннях  гісторыка-
культурнай  спадчыны пры Міністэрстве культуры  (далей  -  Навукова-
метадычная  рада)  або  Нацыянальнай  акадэміі  навук  Беларусі   аб
адпаведнасцi   квалiфiкацыйным  патрабаванням   кандыдатаў   на   iх
атрыманне.
     5.  Пасведчанні  выдаюцца  на  падставе  пісьмовага  звароту  ў
Міністэрства   культуры  навукова-даследчых,  праектных,   навуковых
арганізацый,   устаноў   адукацыі,  складзенага   па   форме,   якая
ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
     Да звароту прыкладаюцца:
     копія дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;
     фотаздымак кандыдата памерам 3 х 4 см. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт  5  -  в  редакции  постановления  Совета   Министров
         Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г. № 1185
     
            5.  Пасведчанні выдаюцца на падставе пісьмовага  звароту
         ў  Мiнiстэрства культуры ад навукова-даследчых,  праектных,
         навуковых   арганізацый,  устаноў  адукацыі   з   указаннем
         прозвішча,  імя,  імя  па  бацьку  кандыдата  на  атрыманне
         пасведчання.
            Да звароту прыкладаюцца:
            копія дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;
            выпіска  з  працоўнай  кніжкі або натарыяльна  завераная
         копія  працоўнай  кніжкі аб працы за  перыяд  трох  апошніх
         гадоў;
            вытворчая характарыстыка кандыдата з месца яго працы;
            іншыя  звесткі,  якія пацвярджаюць наяўнасць  адпаведнай
         кваліфікацыі  і  вопыту  работы ў  сферы  аховы  гісторыка-
         культурнай спадчыны;
            фотаздымак кандыдата памерам 3 х 4 см.
         -----------------------------------------------------------

     6.  Міністэрства  культуры ў 5-дзённы тэрмін з дня  паступлення
звароту   накіроўвае  матэрыялы,  указаныя  ў  пункце  5   дадзенага
Палажэння,  для  разгляду на чарговым пасяджэнні Навукова-метадычнай
рады,   якая   выдае  заключэнне  аб  адпаведнасцi   квалiфiкацыйным
патрабаванням кандыдата на атрыманне пасведчання на права  выканання
работ,  указаных  у  пункце  2 дадзенага Палажэння  (за  выключэннем
правядзення  археалагiчных даследаванняў),  або  пісьмовы  зварот  у
Нацыянальную акадэмiю навук Беларусi аб выдачы заключэння  на  права
правядзення археалагiчных даследаванняў.
     Указаныя  заключэнні  выдаюцца ў тэрмін, які  не  перавышае  30
дзён з дня паступлення звароту.
     Звесткі    аб   заключэннях   Навукова-метадычнай   рады    або
Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi аб адпаведнасці кваліфікацыйным
патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчання ўносяцца  ў  кнігу
рэгістрацыі   і   выдачы  пасведчанняў,  форма  якой   зацвярджаецца
Міністэрствам культуры.
     7.  У  выпадку адмовы ў выдачы пасведчання ў рашэнні ўказваецца
прычына адмовы і яе абгрунтаванне.
     8.  Падрыхтоўка  пасведчання ажыццяўляецца на  працягу  5  дзён
пасля  атрымання адпаведнага заключэння, прадугледжанага  пунктам  6
дадзенага Палажэння. 
         -----------------------------------------------------------
         Часть  первая   пункта   8   -  с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики Беларусь  от  18
         сентября 2007 г. № 1185
     
            8.  Падрыхтоўка пасведчання ажыццяўляецца на працягу  10
         дзён     пасля     атрымання    адпаведнага     заключэння,
         прадугледжанага пунктам 6 дадзенага Палажэння.
         -----------------------------------------------------------

     Пасведчанне  мае  нумар, які адпавядае нумару  запісу  ў  кнізе
рэгістрацыі і выдачы пасведчанняў.
     Пасведчанне  падпісваецца кіраўніком Міністэрства культуры  або
яго намеснікамі і завяраецца пячаткай гэтага Міністэрства.
     Пасведчанне выдаецца непасрэдна кандыдату або па яго  пісьмовай
просьбе даверанай асобе.
     9. У выпадку страты пасведчання выдаецца яго дублікат.
     10. Пасведчанне выдаецца на тэрмін 5 гадоў.
     Пасля  заканчэння гэтага тэрміну выдаецца новае  пасведчанне  ў
парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
                                  
                               ГЛАВА 3
          ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ СПЕЦЫЯЛІСТА, ЯКІ МАЕ ПАСВЕДЧАННЕ
                                  
     11. Спецыяліст, кваліфікацыя якога пацверджана пасведчаннем:
     11.1. мае права:
     прыпыняць   правядзенне  асобных  відаў  работ  на   гiсторыка-
культурнай  каштоўнасцi  пры неабходнасці  даследавання  і  фіксацыі
нанава  выяўленых  яе  частак і дэталей, якія  маюць  свае  адметныя
духоўныя,  мастацкiя  i (або) дакументальныя вартасці,  пры  пагрозе
разбурэння  канструкцый або знішчэння асобных  элементаў  гісторыка-
культурнай  каштоўнасці,  пры  сістэматычным  невыкананні  навукова-
праектнай дакументацыі і ўказанняў навуковага кіраўніка;
     11.2. абавязаны:
     забяспечваць   узаемадзеянне   падраздзяленняў   i    суб’ектаў
гаспадарчай  дзейнасцi,  якія задзейнiчаны ў  распрацоўцы  навукова-
праектнай дакументацыi;
     прымаць  удзел  у падрыхтоўцы абгрунтаванай праграмы  навукова-
даследчых работ;
     ажыццяўляць   кантроль   за  правядзеннем   поўнага   комплексу
навукова-даследчых  работ,  у  тым ліку  з  неабходнай  фіксацыяй  і
аналізам у працэсе вытворчасці работ;
     забяспечваць  дакладнасць i паўнату вынiкаў  навукова-даследчых
работ;
     ажыццяўляць   кантроль   за   распрацоўкай   навукова-праектнай
дакументацыі, якая складаецца з камплекта дакументаў,  атрыманых  па
выніках правядзення навукова-даследчых работ, уключаючы матэрыялы  з
вызначэннем   умоў  і  мерапрыемстваў,  накіраваных   на   захаванне
каштоўнасцей,  і праектна-каштарыснай дакументацыі, распрацаванай  у
адпаведнасці з дзеючымі нормамі;
     забяспечваць    навуковую   абгрунтаванасць   i    адпаведнасць
прымаемых  праектных рашэнняў з умовай зберажэння адметных вартасцей
гісторыка-культурнай каштоўнасцi;
     забяспечваць  своечасовае вырашэнне ўсiх пытанняў па  праектна-
каштарыснай дакументацыі, што ўзнікаюць у працэсе правядзення  работ
на гісторыка-культурнай каштоўнасці;
     прымаць  удзел  пры ўзгадненнi i абароне праектных  прапаноў  i
выкананай навукова-праектнай дакументацыi;
     ажыццяўляць  кантроль  за  выкананнем рэстаўрацыйна-аднаўленчых
работ  у  адпаведнасцi  з  зацверджанай  ва   ўстаноўленым   парадку
навукова-праектнай дакументацыяй;
     забяспечваць     навуковую    фiксацыю     гісторыка-культурнай
каштоўнасці ў працэсе правядзення работ, фотафiксацыю да пачатку,  у
працэсе, а таксама пасля заканчэння работ;
     прадугледжваць    меры    па   захаванню   гісторыка-культурнай
каштоўнасці ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ  і  пасля
іх заканчэння, звязаных з непасрэдным уздзеяннем на яе;
     адлюстроўваць  у  навуковай  справаздачы  дакладную  і   поўную
інфармацыю,   выяўленую  ў  працэсе  правядзення  навукова-даследчых
работ;
     матэрыялы навуковай справаздачы, падрыхтаваныя рэкамендацыі  па
выніках праведзеных навукова-даследчых работ своечасова прадстаўляць
распрацоўшчыкам навукова-праектнай дакументацыі;
     ажыццяўляць  кантроль  за  належным выкарыстаннем  прапанаваных
рэкамендацый  і навукова-праектнай дакументацыі ў працэсе  выканання
рэстаўрацыйна-аднаўленчых     работ     на      гісторыка-культурных
каштоўнасцях.
     12.  У  выпадках невыканання спецыялістам, які мае пасведчанне,
патрабаванняў дзеючага заканадаўства і абавязкаў, ускладзеных на яго
ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем, па прадстаўленню абгрунтаваных
прэтэнзій  Міністэрства  культуры  і  (або)  мясцовых  выканаўчых  i
распарадчых  органаў,  у кампетэнцыю якіх уваходзяць  пытанні  аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны, Навукова-метадычнай  радай  прымаецца
рашэнне аб прыпыненні дзейнасці пасведчання.
     На  адрас  прадпрыемства, у якім працуе ўладальнік пасведчання,
Міністэрства культуры накіроўвае пісьмовае паведамленне  аб  рашэнні
Навукова-метадычнай рады.
     
                                         Дадатак
                                         да Палажэння аб парадку
                                         выдачы пасведчанняў
                                         на права выканання
                                         навукова-даследчых работ 
                                         на гісторыка-культурных
                                         каштоўнасцях і кіраўніцтва
                                         распрацоўкай навукова-
                                         праектнай дакументацыі
                                         на выкананне рэстаўрацыйна-
                                         аднаўленчых работ на
                                         гісторыка-культурных
                                         каштоўнасцях
                                  
   Узор пасведчання на права выканання навукова-даследчых работ на
    гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай
     навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-
       аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях

----------------------------T--------------------------------------¬ 
¦                           ¦                                      ¦
¦   МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ   ¦             Прозвiшча ______________ ¦
¦    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ    ¦    Фота     Iмя ____________________ ¦
¦                           ¦  3 х 4 см   Iмя па бацьку __________ ¦
¦                           ¦                                      ¦
¦                           ¦                                      ¦
¦        ПАСВЕДЧАННЕ        +--------------------------------------+
¦         № ______          ¦        (вiды работ i катэгорыi       ¦
¦                           +--------------------------------------+
¦                           ¦  гiсторыка-культурных каштоўнасцей,  ¦
¦                           +--------------------------------------+
¦                           ¦     на якiя выдаецца пасведчанне)    ¦
¦                           +--------------------------------------+
¦                           ¦                                      ¦
¦                           +--------------------------------------+
¦                           ¦                                      ¦
¦                           +--------------------------------------+
¦                           ¦                                      ¦
¦                           ¦                                      ¦
¦ Выдадзена                 ¦              _______________________ ¦
¦ «__» ____________ 20__ г. ¦              (пасада адказнай асобы) ¦
¦ Сапраўдна па              ¦              _______________________ ¦
¦ «__» ____________ 20__ г. ¦              (подпiс адказнай асобы) ¦
¦                           ¦       ______________________________ ¦
¦                           ¦             (прозвiшча, iнiцыялы     ¦
¦                           ¦                адказнай асобы)       ¦
¦                           ¦М.П.                                  ¦
L---------------------------+--------------------------------------- 
                                  
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 15.06.2006 № 762

ПАЛАЖЭННЕ
аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях
гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры

                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Дадзенае  Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці  з  Законам
Рэспублікі  Беларусь  ад 9 студзеня 2006 года «Аб  ахове  гісторыка-
культурнай   спадчыны  Рэспублікі  Беларусь»  (Национальный   реестр
правовых  актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей  -
Закон)  і ўстанаўлівае рэгламент работы і вызначае пералік пытанняў,
якія  ўваходзяць у кампетэнцыю Беларускай рэспубліканскай  навукова-
метадычнай  рады  па  пытаннях  гісторыка-культурнай  спадчыны   пры
Міністэрстве культуры (далей - Навукова-метадычная рада).
     2.   Навукова-метадычная  рада  з’яўляецца  навукова-метадычным
органам  па  пытаннях  улiку,  захавання,  аднаўлення,  утрымання  i
выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца  ў
мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны.
     3.   У   сваёй  дзейнасці  Навукова-метадычная  рада   кіруецца
заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.
                                  
                               ГЛАВА 2
            ЗАДАЧЫ І КАМПЕТЭНЦЫЯ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ
                                  
     4. Асноўнымі задачамі Навукова-метадычнай рады з’яўляюцца:
     навукова-метадычнае   забеспячэнне  аховы  гiсторыка-культурнай
спадчыны;
     выпрацоўка  прапаноў, рэкамендацый па комплексу пытанняў  аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны.
     5. Да кампетэнцыі Навукова-метадычнай рады адносіцца:
     прыняцце   рашэнняў   аб   неабходнасцi  надання   матэрыяльным
аб'ектам  i  нематэрыяльным праяўленням творчасцi  чалавека  статусу
гiсторыка-культурнай  каштоўнасцi  або  аб  адсутнасцi  неабходнасцi
надання iм такога статусу;
     выдача  заключэнняў  аб  немагчымасцi  навукова  абгрунтаванага
аднаўлення  гiсторыка-культурных каштоўнасцей у выпадку  страты  імі
сваіх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей,
якiя  абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi,
а  таксама  ў  выпадку iх знiшчэння, страты цi  знiкнення  ў  вынiку
ўздзеяння прыродных фактараў або iншых сiтуацый;
     разгляд   прапаноў   аб  наданнi  матэрыяльнаму   аб'екту   або
нематэрыяльнаму  праяўленню  творчасцi чалавека  статусу  гiсторыка-
культурнай  каштоўнасцi,  які  уключае разгляд  фiксацыi,  навуковую
апрацоўку    i   мастацкую   ацэнку   матэрыяльнага   аб'екта    або
нематэрыяльнага праяўлення творчасцi чалавека, для прыняцця  рашэння
аб  неабходнасцi  надання матэрыяльнаму аб'екту або  нематэрыяльнаму
праяўленню    творчасцi    чалавека   статусу   гiсторыка-культурнай
каштоўнасцi;
     прыняцце   рашэнняў   аб   неабходнасцi  аднясення   гiсторыка-
культурнай  каштоўнасцi  да  пэўнай катэгорыi  або  аб  неабходнасцi
змянення яе катэгорыi;
     разгляд  распрацаванай у адпаведным парадку  навукова-праектнай
дакументацыi   на  выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых   работ   на
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый  «0»,  «1»,
«2»   i   эталонах  фiксаваных  нематэрыяльных  гiсторыка-культурных
каштоўнасцей і яе адабрэнне або неадабрэнне;
     выдача     заключэнняў    аб    адпаведнасцi    квалiфiкацыйным
патрабаванням   кандыдатаў  на  атрыманне  пасведчанняў   на   права
выканання    навукова-даследчых   работ   на    гiсторыка-культурных
каштоўнасцях    i    кiраўнiцтва   распрацоўкай   навукова-праектнай
дакументацыi   на  выкананне  рэстаўрацыйна-аднаўленчых   работ   на
гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
     выдача заключэнняў аб поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;
     выкананне iншых функцый у адпаведнасцi з Законам.
                                  
                               ГЛАВА 3
      СКЛАД НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАЙ РАДЫ І АРГАНІЗАЦЫЯ ЯЕ ДЗЕЙНАСЦІ
                                  
     6.  У  склад  Навукова-метадычнай рады ўваходзяць  прадстаўнікі
рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і
распарадчых  органаў,  арганізацый, якія  ў  сваёй  дзейнасці  маюць
адносіны  да  арганiзацыйных,  навуковых,  iнфармацыйных   i   iншых
пытанняў, што закранаюць сферу аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
     7.  Навукова-метадычную  раду  ўзначальвае  старшыня  Навукова-
метадычнай  рады,  а ў яго адсутнасць - намеснік старшыні  Навукова-
метадычнай рады.
     Старшыня Навукова-метадычнай рады:
     кіруе дзейнасцю Навукова-метадычнай рады;
     склікае пасяджэнні Навукова-метадычнай рады;
     арганізуе  работу  Навукова-метадычнай рады  ў  адпаведнасці  з
дадзеным Палажэннем;
     вызначае  шэраг  іншых  пытанняў, якія падлягаюць  разгляду  на
пасяджэннях Навукова-метадычнай рады і зацвярджае іх.
     8. Сакратар Навукова-метадычнай рады забяспечвае:
     арганізацыю  падрыхтоўкі пытанняў для разгляду  на  пасяджэннях
Навукова-метадычнай рады;
     паведамленне  членам Навукова-метадычнай рады аб часе  і  месцы
правядзення  пасяджэння  Навукова-метадычнай  рады,  пытаннях,  якія
вынесены на яе разгляд;
     улік прысутных на пасяджэнні Навукова-метадычнай рады;
     наяўнасць  неабходнай  дакументацыі, якая  датычыцца  пытанняў,
вынесеных на разгляд пасяджэння Навукова-метадычнай рады;
     вядзенне  справаводства  Навукова-метадычнай  рады,  афармленне
пратаколаў яе пасяджэнняў;
     давядзенне  прынятых  Навукова-метадычнай  радай  рашэнняў   да
зацікаўленых.
     9.  Пасяджэнні  Навукова-метадычнай рады  праводзяцца  па  меры
неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў месяц.
     10.  Навукова-метадычная рада правамоцна  прымаць  рашэнні  пры
наяўнасці на пасяджэнні не менш за 2/3 яе складу.
     Рашэнні Навукова-метадычнай рады лічацца прынятымі, калі за  яе
рашэнне  прагаласавала  больш за палавіну  прысутных  на  пасяджэнні
членаў  Навукова-метадычнай  рады.  Пры  роўнасці  галасоў  прынятым
лічыцца  рашэнне,  за якое прагаласаваў старшыня Навукова-метадычнай
рады,  а  ў  яго  адсутнасць - намеснік старшыні Навукова-метадычнай
рады.
     Па  выніках  абмеркавання  пытанняў  на  пасяджэннях  Навукова-
метадычнай  рады  прымаюцца  рашэнні, якія  фіксуюцца  ў  пратаколе.
Пратакол афармляецца вучоным сакратаром Навукова-метадычнай  рады  ў
тэрмін, які не перавышае 10 дзён з дня пасяджэння.
     11.   Старшыня  Навукова-метадычнай  рады  мае  права  афіцыйна
запрашаць  для ўдзелу ў яе рабоце экспертаў, прадстаўнікоў  мясцовых
выканаўчых   і   распарадчых  органаў,  праектных   устаноў,   іншых
зацікаўленых   у  вырашэнні  пытанняў,  якія  датычацца   гісторыка-
культурных  каштоўнасцей  і разглядаюцца  на  пасяджэннях  Навукова-
метадычнай рады.
     12.  Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне  дзейнасці  Навукова-
метадычнай рады ажыццяўляецца Міністэрствам культуры.
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 15.06.2006 № 762

Склад Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па
пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры

Грыдзюшка            -   намеснік Міністра культуры (старшыня
Уладзімір Паўлавіч       Навукова-метадычнай рады)

Чарняўскі            -   намеснік начальніка ўпраўлення па ахове
Ігар Мяфодзіевіч         гісторыка-культурнай спадчыны і
                         рэстаўрацыі Міністэрства культуры
                         (намеснік старшыні Навукова-метадычнай
                         рады)

Міхайлава            -   намеснік начальніка аддзела ўпраўлення па
Вольга Фёдараўна         ахове гісторыка-культурнай спадчыны і
                         рэстаўрацыі Міністэрства культуры (вучоны
                         сакратар Навукова-метадычнай рады)

Бяспалая             -   прарэктар па навуковай рабоце ўстановы
Марыя Аркадзьеўна        адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт
                         культуры і мастацтваў», доктар
                         гістарычных навук, прафесар

Варфаламеева         -   старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай
Тамара Барысаўна         навуковай установы «Інстытут
                         мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
                         імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай
                         акадэміі навук Беларусі», кандыдат
                         мастацтвазнаўства

Высоцкая             -   загадчык аддзела старажытнага беларускага
Надзея Фёдараўна         мастацтва дзяржаўнай установы
                         «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі
                         Беларусь», доктар мастацтвазнаўства,
                         прафесар

Жураўлёў             -   вядучы спецыяліст-эксперт па архітэктуры
Іван Сяргеевіч           рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
                         «Белдзяржэкспертыза Мінбудархітэктуры»

Ляўко                -   кіраўнік цэнтра дзяржаўнай навуковай
Вольга Мікалаеўна        установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай
                         акадэміі навук Беларусі», доктар
                         гістарычных навук

Лакотка              -   дырэктар дзяржаўнай навуковай установы
Аляксандр Іванавіч       «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і
                         фальклору імя Кандрата Крапівы
                         Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»,
                         член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі
                         навук Беларусі, доктар гістарычных навук,
                         доктар архітэктуры

Нікіцін              -   старшыня Камітэта архітэктуры і
Віктар Дзмітрыевіч       горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкома

Сардараў             -   дэкан архітэктурнага факультэта
Армэн Сяргеевіч          Беларускага нацыянальнага тэхнічнага
                         універсітэта, доктар архітэктуры

Сіняўскі             -   дырэктар праектнага рэспубліканскага
Уладзімір Пятровіч       унітарнага прадпрыемства
                         «Праектрэстаўрацыя»



Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations