САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
17 верасня 1993 г. N 623 г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI СТАТУТА БЕЛАРУСКАГА IНСТЫТУТА
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАЙ IНФАРМАЦЫI I ПРАГНОЗУ
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць прыкладзены Статут Беларускага iнстытута
навукова-тэхнiчнай iнфармацыi i прагнозу.
Старшыня Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь В.Кебiч
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
Зацверджаны
пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 17 верасня 1993 г. N 623
СТАТУТ
Беларускага iнстытута
навукова-тэхнiчнай iнфармацыi i прагнозу
Агульныя палажэннi
1. Беларускi iнстытут навукова-тэхнiчнай iнфармацыi i
прагнозу *) створаны ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 20 мая 1993 г. N 333.
2. Iнстытут знаходзiцца ў падпарадкаваннi Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь i ў сваёй дзейнасцi кiруецца актамi
заканадаўства i дадзеным Статутам.
3. Дзяржава i яе органы не нясуць адказнасцi па
абавязацельствах iнстытута, а iнстытут не адказвае па
абавязацельствах дзяржавы i яе органаў.
4. Iнстытут з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае разлiковы i iншыя
рахункi ва ўстановах банкаў, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба
Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
5. Месцазнаходжанне iнстытута - г.Мiнск, праспект Машэрава, 7.
_____________________________
*) У далейшым - iнстытут.
Асноўныя напрамкi дзейнасцi iнстытута
6. Асноўнымi напрамкамi дзейнасцi iнстытута з'яўляюцца:
распрацоўка навукова абгрунтаваных канцэпцый, мадэляў i праграм
для вырашэння палiтычных, сацыяльных i эканамiчных праблем
рэспублiкi;
навукова-тэхнiчнае i патэнтнае iнфармацыйнае абслугоўванне
насельнiцтва, арганiзацый i прадпрыемстваў;
рэгiстрацыя навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ,
якiя выконваюцца прадпрыемствамi i арганiзацыямi рэспублiкi за кошт
сродкаў дзяржаўнага бюджэту i спецыяльных пазабюджэтных фондаў для
фiнансавання галiновых навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх
работ;
правядзенне даследванняў у галiне маркетынгу, менеджменту i
iнавацыйнай дзейнасцi.
7. Iнстытут у адпаведнасцi з асноўнымi напрамкамi сваёй
дзейнасцi:
рыхтуе доўга- i кароткатэрмiновыя навукова-тэхнiчныя i
сацыяльна-эканамiчныя прагнозы;
стварае часовыя навуковыя калектывы з высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў i незалежных экспертаў для вывучэння i аналiзу вострых
грамадскiх праблем i падрыхтоўкi прапаноў па iх пераадоленню;
вывучае, аналiзуе i абагульняе айчынныя i замежныя крынiцы
палiтычнай, эканамiчнай, сацыяльнай, навукова-тэхнiчнай i патэнтнай
iнфармацыi па асноўных напрамках развiцця рэспублiкi i на гэтай
аснове падрыхтоўвае неабходныя прапановы для патрэб народнай
гаспадаркi;
вывучае i вызначае патрэбы арганiзацый i прадпрыемстваў у
эканамiчнай, сацыяльнай i навукова-тэхнiчнай iнфармацыi;
наладжвае пастаянныя сувязi з замежнымi арганiзацыямi;
забяспечвае аўтаматызацыю iнфармацыйных працэсаў,
функцыянаванне i ўдасканаленне сiстэм iнфармацыi аб тэхнiчным
узроўнi, якасцi i канкурэнтаздольнасцi важнейшых вiдаў прадукцыi,
выпускаемай у рэспублiцы, аказвае iнфармацыйныя паслугi;
стварае рэспублiканскi даведачна-iнфармацыйны фонд
навукова-тэхнiчных навацый з улiкам наяўнасцi такiх фондаў на
прадпрыемствах i ў арганiзацыях рэспублiкi;
арганiзоўвае i праводзiць дэпанiраванне рукапiсных работ па
тэхнiчных, эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i iншых навуках;
ажыццяўляе падрыхтоўку i друкаванне вынiкаў навуковых
даследаванняў i iнфармацыйных матэрыялаў;
арганiзоўвае работу па прапагандзе i рэкламе дасягненняў у
галiне навукi i тэхнiкi, падрыхтоўвае i праводзiць мiжнародныя i
рэспублiканскiя навукова-тэхнiчныя канференцыi, сiмпозiумы, нарады,
выставы;
аказвае прадпрыемствам i арганiзацыям метадычную дапамогу па
пытаннях дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ;
вядзе бухгалтарскi i статыстычны ўлiк i справаздачу;
выконвае iншыя функцыi, што адпавядаюць профiлю iнстытута i не
забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Органы кiравання iнстытута, iх кампетэнцыя
8. Кiраванне iнстытутам ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Статутам.
9. Iнстытут узначальвае дырэктар, якi мае вучоную ступень
доктара або кандыдата навук i назначаецца на пасаду Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Дырэктар iнстытута кiруе дзейнасцю iнстытута, мае правы i
выконвае абавязкi, якiя вынiкаюць з ускладзеных на iнстытут задач,
нясе адказнасць за падбор i расстаноўку кадраў, захаванне
дзяржаўнай, фiнансавай, дагаворнай i працоўнай дысцыплiны.
Дырэктар без даверанасцi дзейнiчае ад iмя iнстытута,
прадстаўляе яго iнтарэсы ва ўсiх арганiзацыях, установах i заключае
з iмi дагаворы, выдае даверанасцi, адкрывае ў банках рахункi
iнстытута.
10. Намеснiкi дырэктара, вучоны сакратар, iншыя кiруючыя
работнiкi iнстытута назначаюцца на пасаду i звальняюцца з пасады
дырэктарам iнстытута.
11. Дырэктар iнстытута ў межах сваёй кампетэнцыi:
выдае загады i распараджэннi, якiя павiнны выконвацца ўсiмi
работнiками iнстытута, назначае на пасаду i звальняе з пасады
супрацоўнiкаў, накладае на iх спагнаннi;
зацвярджае структуру i колькасць работнiкаў iнстытута ў межах
расходаў на яго ўтрыманне, а таксама штатны расклад i палажэннi аб
структурных падраздзяленнях iнстытута;
арганiзоўвае i накiроўвае работу па фармiраванню тэматычных
планаў навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ,
падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы навуковых кадраў, павышэнню iх
прафесiйнага ўзроўню i забяспечвае кантроль за ходам яе выканання;
ажыццяўляе агульнае навуковае кiраўнiцтва;
кiруе фiнансавым i матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннем
iнстытута;
забяспечвае рацыянальную арганiзацыю працы, рэгуляванне i
стымуляванне аплаты працы работнiкаў iнстытута ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам;
устанаўлiвае службовыя аклады работнiкаў, а таксама
прадугледжаныя заканадаўствам надбаўкi да iх;
кiруе дзейнасцю вучонага савета iнстытута i зацвярджае
палажэнне аб iм;
зацвярджае тэматычныя планы выданняў i публiкацый прац
iнстытута, планавыя i няпланавыя работы супрацоўнiкаў;
нясе адказнасць за выкананне iнстытутам i яго работнiкамi
ўстаноўленых правiлаў захавання службовай тайны;
выконвае iншыя функцыi, не аднесеныя да кампетэнцыi вучонага
савета.
12. Для разгляду асноўных пытанняў навуковай дзейнасцi
iнстытута ў iм ствараецца вучоны савет, якi з'яўляецца дарадчым
органам.
13. У склад вучонага савета iнстытута ўваходзяць дырэктар
(старшыня савета), намеснiкi дырэктара, вучоны сакратар (вучоны
сакратар савета), кiраўнiкi вядучых навуковых падраздзяленняў
iнстытута, вучоныя i спецыялiсты iншых дзяржаўных арганiзацый i
ўстаноў.
Персанальны склад вучонага савета зацвярджаецца дырэктарам
iнстытута.
14. Вучоны савет iнстытута:
абмяркоўвае асноўныя напрамкi навуковай дзейнасцi iнстытута;
разглядае праекты планаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ, падрыхтоўкi навуковых кадраў,
рэалiзацыi вынiкаў навуковых даследаванняў, правядзення нарад,
сiмпозiумаў, канферэнцый, выстаў.
15. Вучоны савет iнстытута правамоцны прымаць рашэннi, калi на
iм прысутнiчае не менш як палова яго складу. Рашэннi вучонага савета
прымаюцца большасцю галасоў членаў вучонага савета.
16. Працоўны калектыў iнстытута прымае ўдзел у кiраваннi
дзейнасцю iнстытута ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
Асноўнай формай ажыццяўлення гэтых паўнамоцтваў працоўнага
калектыву з'яўляецца агульны сход (канферэнцыя).
Маёмасць i сродкi iнстытута
17. Маёмасць iнстытута належыць да рэспублiканскай уласнасцi i
замацоўваецца за iм на праве валодання, карыстання i распараджэння ў
межах, устаноўленых актамi заканадаўства i дадзеным Статутам.
Iнстытут нясе адказнасць па сваiх абавязацельствах у межах
маёмасцi, якая знаходзiцца на яго самастойным балансе.
18. На балансе iнстытута знаходзяцца будынкi, абсталяванне,
устаноўкi, транспартныя сродкi i iншая маёмасць iнстытута, якiя
складаюць яго асноўныя фонды i абаротныя сродкi.
19. Крынiцай фармiравання маёмасцi iнстытута з'яўляюцца:
асiгнаваннi з дзяржаўнага бюджэту;
даходы, атрыманыя ад рэалiзацыi прадукцыi, выканання работ i
аказання паслуг, а таксама ад iншых вiдаў гаспадарчай дзейнасцi;
iншыя даходы, не забароненыя заканадаўчымi актамi.
20. Iнстытут мае права прадаваць, здаваць у арэнду, абменьваць
будынкi, памяшканнi, транспартныя сродкi, абсталяванне i iншую
маёмасць iнстытута згодна з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Рэарганiзацыя i лiквiдацыя iнстытута
21. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя iнстытута праводзяцца ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
|