ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 снежня 1999 г. N 1894
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА МАРОКА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
адукацыi, Мiнiстэрствам спорту i турызму, Дзяржаўным камiтэтам па
архiвах i справаводству, Дзяржаўным камiтэтам па друку, Дзяржаўным
камiтэтам па навуцы i тэхналогiях, Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэтам, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Марока аб
культурным, навуковым i тэхнiчным супрацоўнiцтве.
Зацвердзiць праект указанага Пагаднення (дадаецца) *).
Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Сасноўскага Аляксандра
Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў i падпiсанне названага
Пагаднення.
Пры правядзеннi перагавораў кiравацца праектам Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства Марока аб
культурным, навуковым i тэхнiчным супрацоўнiцтве, дазволiўшы ўносiць
у праект Пагаднення, у выпадку неабходнасцi, змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|