АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ
ЗАПАВЕДНIКУ "НЯСВIЖ"
П А С Т А Н О В А
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 19 верасня 1994 г., № 77
===
У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 2 лiпеня 1993 г. № 431 "Аб мерах па адраджэнню
гiсторыка-культурнай спадчыны i развiццю г.Нясвiжа" Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству культуры i друку, Мiнiстэрству лясной
гаспадаркi, Мiнскаму аблвыканкому, Нясвiжскаму райвыканкому,
Беларускаму рэспублiканскаму аб'яднанню мiжкалгасных здраўнiц
сумесна з Мiнiстэрствам па кiраванню дзяржаўнай маемасцю i
прыватызацыi ў 2-месячны тэрмiн разгледзець пытаннi аб перадачы ва
ўстаноўленым парадку на баланс нацыянальнага гiсторыка-культурнага
запаведнiка "Нясвiж" наступных нерухомых культурных i гiстарычных
каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь:
палацава-паркавы ансамбль XVI-XVIII стагоддзяў;
ансамбль ратушы з гандлевымi радамi XVI-XVII стагоддзяў;
дом на рынку (дом рамеснiка) XVIII стагоддзя;
комплекс манастыра бенедыкцiнак XVI стагоддзя;
комплекс манастыра езуiтаў XVI-XVII стагоддзяў;
гарадская (Слуцкая) брама другой паловы XVI стагоддзя;
плябанiя XVII стагоддзя;
фарны касцел XVI стагоддзя;
парк "Альба" XVII стагоддзя.
2. Устанавiць, што пералiчаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы
нерухомыя культурныя i гiстарычныя каштоўнасцi па ўзгадненню з
дырэкцыяй нацыянальнага гiсторыка-культурнага запаведнiка "Нясвiж"
могуць часова знаходзiцца на балансе адпаведных арганiзацый з
выкананнем устаноўленага запаведнiкам рэжыму iх ўтрымання i
выкарыстання.
3. Дырэкцыi нацыянальнага гiсторыка-культурнага запаведнiка
"Нясвiж" распрацаваць праекты зон аховы матэрыяльных нерухомых
культурных i гiстарычных каштоўнасцей запаведнiка з улiкам зямлi,
гiстарычна звязанай з забудовай комплексу помнiкаў цi асобнага
помнiка, i ва ўстаноўленным парадку ўнесцi iх у Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
|