Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 5 апреля 1995 г. №188 "Аб матэрыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян у сувязi са святкаваннем 50-годдзя Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Правовая библиотека
(архив)

 

               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                         П А С Т А Н О В А

                     5 красавiка 1995 г. N 188

                             г. Мiнск

АБ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ
ГРАМАДЗЯН У СУВЯЗI СА СВЯТКАВАННЕМ 50-ГОДДЗЯ
ПЕРАМОГI Ў ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ

===

     У  сувязi са  святкаваннем  у  рэспублiцы 50-годдзя  Перамогi ў
Вялiкай  Айчыннай   вайне  Кабiнет  Мiнiстраў   Рэспублiкi  Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.   Аказаць    матэрыяльную   падтрымку   за    кошт   сродкаў
рэспублiканскага бюджэту:

     1.1. у памеры 8 мiнiмальных  заработных плат - Героям Савецкага
Саюза,   Героям  Сацыялiстычнай   Працы,  поўным   кавалерам  ордэна
Працоўнай  Славы,  якiм  прысвоены  гэтыя  званнi  за заслугi ў гады
Вялiкай Айчыннай вайны, поўным кавалерам ордэна Славы;

     1.2. у памеры 6 мiнiмальных заработных плат - iнвалiдам Вялiкай
Айчыннай вайны I i II груп;

     1.3. у памеры 4 мiнiмальных заработных плат:

     iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны III групы;

     удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны;

     бацькам,  дзецям -  iнвалiдам з  дзяцiнства i  не ўзяўшым другi
шлюб жонкам  (мужам) ваеннаслужачых, партызан  i падпольшчыкаў, якiя
загiнулi або прапалi без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялiкай
Айчыннай вайны;

     1.4. у  памеры  2 мiнiмальных  заработных плат  - асобам,  якiя
ўзнагароджаны  ордэнамi  i  медалямi  СССР  за  самаадданую  працу i
бездакорную воiнскую  службу ў тыле  ў гады Вялiкай  Айчыннай вайны,
грамадзянам, якiя  працавалi ў перыяд  блакады горада Ленiнграда  на
прадпрыемствах, ва  ўстановах i арганiзацыях  горада i ўзнагароджаны
медалём   "За   абарону    Ленiнграда",   а   таксама   грамадзянам,
узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленiнграда";

     1.5. у памеры 1 мiнiмальнай заработнай платы:

     былым  вязням  фашысцкiх  канцлагераў,  турмаў,  гета  i  былым
непаўналетнiм   вязням    iншых    месцаў   прымусовага   ўтрымання,
створаных  фашысцкай  Германiяй  i  яе  саюзнiкамi  ў  перыяд другой
сусветнай вайны;

     iнвалiдам  з  дзяцiнства  з   прычыны  ранення,  кантузii   або
калецтва,  звязаных з  баявымi дзеяннямi  ў перыяд  Вялiкай Айчыннай
вайны (цi з вынiкамi ваенных дзеянняў).

     2. Выканкамам  мясцовых   Саветаў  дэпутатаў  правесцi  выплату
грашовых   сродкаў  грамадзянам,   названым  у   пункце  1  дадзенай
пастановы, у перыяд з 15 па 30 красавiка 1995 года.

     3. Мiнiстэрству фiнансаў:

     забяспечыць   своечасовае  выдзяленне   неабходных  сродкаў  на
аказанне  матэрыяльнай падтрымкi  грамадзянам, названым  у пункце  1
дадзенай пастановы;

     прадугледзець  выдзяленне  Мiнiстэрству  сацыяльнай  абароны  з
рэспублiканскага бюджэту 6 млрд. рублёў на набыццё 150 аўтамабiляў з
ручным кiраваннем для iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны.


Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь                              М.Чыгiр





Предыдущий | Следующий

< Содержание

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations