Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
1 красавiка 1996 г. N 229
г.Мiнск
АБ ДАДАТКОВЫХ МЕРАХ ПА ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАДТРЫМЦЫ КУЛЬТУРЫ
===
У мэтах захавання гiстарычна створанага тыпу традыцыйнай
культуры i яе матэрыяльнай базы, забеспячэння далейшага развiцця
культуры, адаптацыi яе да сучасных сацыяльна-эканамiчных умоў
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству культуры, Мiнiстэрству фiнансаў сумесна з
аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам распрацаваць прыярытэтныя
напрамкi дзяржаўнай культурнай палiтыкi i механiзм iх мэтавага
фiнансавання з улiкам мясцовых культурных традыцый, iнтарэсаў i
запатрабаванняў розных катэгорый насельнiцтва, этнанацыянальных
асаблiвасцей i сацыяльна-эканамiчных магчымасцей i ад 1 кастрычнiка
1996 г. унесцi ва ўстаноўленым парадку на разгляд Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
2. Мiнiстэрству працы сумесна з Мiнiстэрствам статыстыкi i
аналiзу, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам культуры да 1 лiпеня
1996 г. распрацаваць пералiк пасад, якiя адносяцца да кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў устаноў культуры.
3. Мiнiстэрству культуры да 1 верасня 1996 г. распрацаваць i
зацвердзiць палажэнне аб атэстацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў устаноў культуры i на яго падставе ў 1996-1997 гадах
сумесна з аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам правесцi iх
атэстацыю.
4. Мiнiстэрству культуры да 1 чэрвеня 1996 г. распрацаваць i
прадставiць ва ўстаноўленым парадку ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь прапановы аб парадку забеспячэння бiблiятэк абавязковымi
экземплярамi друкаваных выданняў.
5. Мiнiстэрству культуры па ўзгадненню з Мiнiстэрствам сувязi i
iнфарматыкi, Мiнiстэрствам фiнансаў i iншымi зацiкаўленымi
цэнтральнымi органамi кiравання да 1 мая 1996 г. разгледзець пытанне
аб iльготных малааб'ёмных кантэйнерных перавозках дакументаў i
перасылцы дакументаў бiблiятэкам па мiжбiблiятэчнаму абанементу для
камплектавання бiблiятэчных фондаў i пры неабходнасцi ўнесцi
прапановы ва ўстаноўленым парадку ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
6. Мiнiстэрству сувязi i iнфарматыкi забяспечыць ва
ўстаноўленым парадку падключэнне аўтаматызаваных iнфармацыйных
сiстэм бiблiятэк да iснуючых каналаў сувязi i iнфармацыйных сетак.
7. Мiнiстэрству фiнансаў сумесна з Мiнiстэрствам культуры
штогод пры распрацоўцы праектаў дзяржаўнага бюджэту ў частцы
расходаў на культуру прадугледжваць фiнансавыя сродкi на
камп'ютэрызацыю бiблiятэк, музеяў, а таксама на стварэнне
аўтаматызаванай бiблiятэчна-iнфармацыйнай сiстэмы ў Беларускiм
унiверсiтэце культуры.
Рэкамендаваць аблвыканкомам i Мiнскаму гарвыканкому прымаць
адпаведныя рашэннi.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
|