САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
5 лiстапада 1997 г. N 1484 г.Мiнск
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГРУПЫ РАБОТНIКАЎ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА
ПЕДАГАГIЧНАГА УНIВЕРСIТЭТА IМЯ МАКСIМА ТАНКА ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
У сувязi з 75-годдзем з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага
педагагiчнага унiверсiтэта iмя Максiма Танка ўзнагародзiць Ганаровай
граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:
дэкана дэфекталагiчнага факультэта, кандыдата псiхалагiчных
навук, дацэнта Алексiну Лiдзiю Iванаўну за асаблiвыя заслугi ў
вырашэннi праблем дэфекталагiчнай адукацыi ў рэспублiцы;
дэкана матэматычнага факультэта, кандыдата фiзiка-матэматычных
навук, дацэнта Быкадорава Юрыя Аляксандравiча за шматгадовую плённую
працу па падрыхтоўцы педагагiчных кадраў i распрацоўцы падручнiкаў i
вучэбных дапаможнiкаў для школ рэспублiкi;
дацэнта кафедры методыкi музычнага выхавання i пастаноўкi
голасу, кандыдата педагагiчных навук Грышановiч Надзею Мiкалаеўну за
вялiкi ўклад у развiццё музычна-педагагiчнай адукацыi ў рэспублiцы;
начальнiка аддзела кадраў Каваленка Алену Уладзiмiраўну за
плённую працу па падбору вучэбна-выхаваўчага,
прафесарска-выкладчыцкага i абслугоўваючага персаналу;
загадчыка кафедры тэхнiчных сродкаў навучання, кандыдата
фiзiка-матэматычных навук, дацэнта Краўчэню Эдуарда Мiхайлавiча за
асабiсты ўклад у распрацоўку i ўкараненне вылiчальнай тэхнiкi ў
навучальны працэс школ i вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi;
дэкана спецыяльнага факультэта сацыяльнай педагогiкi i
практычнай псiхалогii, кандыдата педагагiчных навук, дацэнта
Мiцкевiча Мiкалая Iванавiча за шматгадовую плённую працу i значныя
поспехi ў вырашэннi праблем нацыянальнай адукацыi;
першага прарэктара па вучэбнай рабоце, кандыдата педагагiчных
навук, прафесара Плескацэвiча Мiкалая Мiронавiча за асабiстыя
заслугi ў педагагiчнай, выхаваўчай i навукова-даследчай дзейнасцi;
дэкана гiстарычнага факультэта, кандыдата гiстарычных навук,
дацэнта Тугая Уладзiмiра Васiльевiча за плённую педагагiчную i
выхаваўчую работу, значны ўклад у навукова-метадычнае забеспячэнне
вучэбнага працэсу;
прарэктара па вучэбнай рабоце, кандыдата фiласофскiх навук,
прафесара Шкурко Валянцiна Мiкалаевiча за значныя поспехi ў
арганiзацыi i развiццi сiстэмы завочнай педагагiчнай адукацыi ў
рэспублiцы.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
|