ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 кастрычнiка 1999 г. N 1553
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 11 СТУДЗЕНЯ 1996 г. N 20
У сувязi з прыняццем Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i
сям'i Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Дапоўнiць пункт 10 Палажэння аб Фондзе сацыяльнай абароны
насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь,
зацверджанага пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
11 студзеня 1996 г. N 20 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 2, арт.36; Збор дэкрэтаў,
указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., N
13, арт.451), пасля абзаца сёмага абзацам наступнага зместу:
"выплату таму, хто спаганяе, у якасцi кампенсацыi недаатрыманай
сумы алiментаў у сувязi з прастоем або iншымi акалiчнасцямi, якiя
мелi месца па незалежных ад даўжнiка прычынах, з наступным пакрыццём
Фонду выплачаных сум наймальнiкам".
2. Мiнiстэрству сацыяльнай абароны па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам фiнансаў у месячны тэрмiн распрацаваць i зацвердзiць
парадак пакрыцця наймальнiкам Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва
Мiнiстэрства сацыяльнай абароны выплачаных сум алiментаў,
недаатрыманых тым, хто спаганяе, у сувязi з прастоем або iншымi
акалiчнасцямi, якiя мелi месца па незалежных ад даўжнiка прычынах.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|