ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2005 г. № 1586
АБ ВЫЗНАЧЭННІ КАМПЕТЭНТНАГА ОРГАНА, АДКАЗНАГА ЗА
ВЫКАНАННЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ, ПРЫНЯТЫХ РЭСПУБЛІКАЙ
БЕЛАРУСЬ ПА ПАГАДНЕННЮ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ КІТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ
ПРАДАСТАЎЛЕННІ БЯЗВЫПЛАТНАЙ ДАПАМОГІ АД 13 СНЕЖНЯ
2004 ГОДА
![Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22
июня 2006 г. № 785 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2006 г., № 104, 5/22488)].
У мэтах рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь
і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні
бязвыплатнай дапамогі ад 13 снежня 2004 года Савет Міністраў
Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Утратил силу.
-----------------------------------------------------------
Пункт 1 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 22 июня 2006 г. № 785
1. Вызначыць Камітэт па праблемах вынікаў катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
кампетэнтным органам, адказным за выкананне
абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь па
Пагадненню паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам
Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні
бязвыплатнай дапамогі ад 13 снежня 2004 года.
-----------------------------------------------------------
2. Міністэрству замежных спраў інфармаваць ва ўстаноўленым
парадку Кітайскі Бок аб вызначэнні кампетэнтнага органа, адказнага
за выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь па
Пагадненню паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай
Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні бязвыплатнай дапамогі ад 13
снежня 2004 года.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі
|