ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2005 г. № 1453
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 5 МАЯ 1995 Г. № 241
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў Палажэнне аб парадку ўстанаўлення фактаў i перыядаў
знаходжання грамадзян Рэспублiкi Беларусь у месцах прымусовага
ўтрымання, створаных фашыстамi i iх саюзнiкамi ў гады другой
сусветнай вайны, зацверджанае пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1995 г. № 241 (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 13,
ст.308), наступныя змяненнi:
у пункце 1 словы "Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб ветэранах" i
"Аб пенсiённым забеспячэннi" замянiць словамi "Законамi Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1992 года "Аб ветэранах" (Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 15, ст.249;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №
67, 2/787) i ад 17 красавiка 1992 года "Аб пенсiённым забеспячэннi"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 17,
ст.275)";
у пункце 2 словы "выканкамаў мясцовых Саветаў дэпутатаў"
замянiць словамi ", створанымi раённымi (гарадскiмi) выканаўчымi i
распарадчымi органамi,";
у пункце 12 словы "органы сацыяльнай абароны" замянiць словамi
"органы па працы i сацыяльнай абароне ў 5-дзённы тэрмiн з дня
вынясення рашэння камiсii па назначэннi пенсiй";
у пункце 13 словы "Органы сацыяльнай абароны" i "пры выканкамах
мясцовых Саветаў дэпутатаў" замянiць адпаведна словамi "Органы па
працы i сацыяльнай абароне" i "пры раённых (гарадскiх) выканаўчых i
распарадчых органах".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2006 г.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.Семашка
|