ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 2005 г. № 73
АБ ПЕРАВОДЗЕ РАБОТНIКАЎ АПАРАТУ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА IНШЫЯ ПАСАДЫ
У сувязi са змяненнем структуры i штатнага раскладу Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Савет Miнicтpaў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Перавесцi на ўмовах заключаных з iмi кантрактаў:
Сушко Сяргея Аляксандравiча на пасаду начальнiка ўпраўлення
будаўнiцтва i жыллёва-камунальнай гаспадаркi Апарату Савета
Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка
галоўнага ўпраўлення будаўнiцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркi,
транспарту i сувязi;
Сыса Biктapa Васiльевiча на пасаду першага намеснiка начальнiка
ўпраўлення будаўнiцтва i жыллёва-камунальнай гаспадаркi - загадчыка
аддзела будаўнiцтва Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
вызвалiўшы яго ад пасады начальнiка ўпраўлення будаўнiцтва галоўнага
ўпраўлення будаўнiцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркi, транспарту i
сувязi;
Савiцкага Вiктара Вiктаравiча на пасаду намеснiка начальнiка
ўпраўлення будаўнiцтва i жыллёва-камунальнай гаспадаркi - загадчыка
аддзела жыллёвай сферы i камунальнай гаспадаркi Апарату Савета
Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады намеснiка
начальнiка галоўнага ўпраўлення будаўнiцтва, жыллёва-камунальнай
гаспадаркi, транспарту i сувязi - начальнiка ўпраўлення жыллёвай
сферы i камунальнай гаспадаркi;
Усцiнскага Васiлiя Мiхайлавiча на пасаду намеснiка начальнiка
ўпраўлення транспарту i сувязi Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады намеснiка начальнiка ўпраўлення
транспарту i сувязi галоўнага ўпраўлення будаўнiцтва,
жыллёва-камунальнай гаспадаркi, транспарту i сувязi.
2. Вызвалiць у сувязi з пераводам на iншыя пасады:
Фiлiпава Аляксандра Васiльевiча ад пасады намеснiка начальнiка
ўпраўлення будаўнiцтва галоўнага ўпраўлення будаўнiцтва,
жыллёва-камунальнай гаспадаркi, транспарту i сувязi Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
Шахнюка Уладзiмiра Мiкалаевiча ад пасады намеснiка начальнiка
ўпраўлення жыллёвай сферы i камунальнай гаспадаркi галоўнага
ўпраўлення будаўнiцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркi, транспарту i
сувязi Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|